бум 1, выкл.

Разм. Ужываецца як гукапераймальнае для абазначэння характэрнага глухога гуку вялікага звана, бубна і пад.

бум 2, ‑а, м.

Спартыўны снарад для практыкавання ў раўнавазе ў выглядзе гарызантальнага бруса на дзвюх стойках; бервяно.

[Англ. boom.]

бум 3, ‑у, м.

Штучна ўзнятая шуміха вакол чаго‑н. Газетны бум.

[Англ. boom.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́на 1, ‑ы, ж.

1. Снарад з выбуховым рэчывам, які закладваецца ў зямлю, пад ваду і інш. Неўзабаве загрымелі выбухі на чыгунцы, запалалі паліцэйскія ўчасткі, пачалі падрывацца на мінах нямецкія машыны. Асіпенка. Адна за адной загарэлася некалькі машын, два танкі наскочылі на міны. Мележ.

2. Снарад для стральбы з мінамёта. Праз хвіліну мінамёт пачаў сыпаць міны на мірныя хаты. Шамякін.

3. Тое, што і тарпеда.

•••

Падлажыць міну гл. падлажыць.

[Фр. mine.]

мі́на 2, ‑ы, ж.

Выраз твару. Хлопцы пераглянуліся і зрабілі сур’ёзныя міны. Гартны. Кандрат так перадражніў Данькаву інтанацыю і міну, што ўсе зарагаталі. Караткевіч.

•••

Рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні гл. рабіць.

Рабіць (строіць) міну гл. рабіць.

[Фр. mine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Страла́1 ‘тонкі прут для стральбы з лука’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Янк. 2), ‘журавель, доўгае бервяно ў калодзежы’ (Некр., Жд. 2, Янк. 2), ‘саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), ‘пярун, маланка’ (ТС), ‘крэмневы завостраны цыліндрык’ (ТС, Маш.), ‘белемніт’, ‘выкапнёвая каменная сякерка’ (Машынскі, Atlas): перуно́вая стрэла́ ‘тс’ (Пятк. 2), ‘стрэлка ў гадзінніку’ (Сцяшк.), ‘бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе’ (ТСБМ), памянш. стрэ́лка (гл.). Параўн. укр. стріла́, рус. стрела́, стараж.-рус. стрѣла, польск. strzała, в.-луж. třěłaснарад’, н.-луж. stśěła ‘прамень’, чэш. střela ‘страла, маланка’, славац. strelaснарад’, серб.-харв. стријѐла, славен. stréla, балг. стрела́ ‘страла, маланка’, макед. стрела ‘страла’, ст.-слав. стрѣла ‘страла’, дыял. (салун.) strʼälá ‘гром’. Прасл. *strěla, дэрыват ад незасведчанага і.-е. дзеяслова (Шустар-Шэўц, 1368). Борысь (583) следам за Покарным (1028) мяркуе, што слова з’яўляецца вытворным ад і.-е. кораня *ster‑, які ў распасцерці (гл.). Роднасныя лат. stręlā ‘страла, кідальны снарад, паласа, струмень’, літ. strėlà ‘страла’, ст.-в.-ням. strâl(a) ‘страла, маланка’, ням. Strahl ‘прамень’, на падставе якіх Борысь (там жа) узнаўляе слав.-балта-герм. праформу *strē‑lā. Махэк₂ (586) лічыць усе гэтыя словы запазычаннем з “праеўрапейскага субстрата”. Гл. таксама Глухак, 589; Бязлай, 3, 326.

Страла́2 ‘страказа’ (лудз., Сл. ПЗБ), стрэ́лка ‘тс’ (Некр. і Байк., Касп.; в.-дзв., смарг., паст., рас., даўг., Сл. ПЗБ). Да страла1, стрэлка2 (гл.). Назва па доўгім, выцягнутым брушку. Параўн. рус. дыял. стре́лка ‘тс’.

Страла́3 ‘карагод’ (Нар. Гом.). Ад назвы абрада “ваджэнне і пахаванне стралы”, відаць, да страла1 (гл.). Аб семантыцы абрада гл. Барташэвіч, Бел. фальк., 2, 563–565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасла́ць¹, дашлю́, дашле́ш, дашле́; дашлём, дашляце́, дашлю́ць; дашлі́; дасла́ны; зак., што.

1. Паслаць дадаткова, выслаць недасланае.

Д. грошы за пуцёўку.

2. Прасунуць да пэўнага месца (патрон, снарад і пад.).

Д. патрон у патроннік.

3. Адправіць, паслаць што-н. для ўручэння (карэспандэнцыю і пад.), а таксама накіраваць каго-н. куды-н. з пэўнай мэтай.

Д. сватоў.

Д. пакет з дакументамі.

|| незак. дасыла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дасы́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раке́та, ‑ы, ДМ ‑кеце, ж.

1. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і ўжываецца для феерверкаў і светлавых сігналаў. Усё вакол грымела і грукатала, ракеты асвятляла хмызняк і балота. Краўчанка. Дзесьці непадалёку ўжо ўзвіваліся сігнальныя ракеты нямецкіх патрулёў. Лынькоў.

2. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком. Лунай жа горда над усёй планетай, Як першы госць, як першы наш дазор, Імклівая касмічная ракета, Рубінавым святлом крамлёўскіх ясных зор. Хведаровіч. // Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай. Фугасная ракета.

3. Невялікае пасажырскае судна на падводных крылах.

•••

Балістычная ракета — ракета дальняга дзеяння, якая рухаецца па балістычнай траекторыі пасля спынення дзеяння рухавіка.

Глабальная ракета — ракета, здольная данесці баявы зарад у любы пункт зямнога шара.

Звышдалёкая ракета — міжкантынентальная ракета.

Ракета-зонд — беспілотная ракета з радыёперадатчыкам для перадачы навуковай інфармацыі з космасу або з вялікіх вышыняў на Зямлю.

Ракета-носьбіт — шматступеньчатая балістычная ракета для вывядзення ў космас штучных спадарожнікаў Зямлі, касмічных караблёў, аўтаматычных міжпланетных станцый і пад.

Ракета-спадарожнік — кіруемы ракетны баявы снарад, выведзены на арбіту спадарожнікам Зямлі.

[Іт. rocchetta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уздрыгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм. Тое, што і уздрыгнуцца. Гучны вокліч «Стой!» прымусіў Гудовіча ўздрыгануцца. Пятніцкі. «Дарагія землякі і зямлячкі!» — голас Любы крыху ўздрыгануўся. Васілевіч. Калі Дзямід Сыч вярнуўся на папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч. У танк маёра ўдарыў снарад, машына ўздрыганулася і стала. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарпе́да ’падводны сігарападобны снарад’ (ТСБМ), сюды ж тарпэ́ды ’басаножкі’ (Сцяшк.). Праз рус. торпе́да, польск. torpeda з англ. torpedo ’электрычны скат; тарпеда’ < лац. torpēdo ’стан нерухомасці; электрычны скат’. У сучасным значэнні з пачатку XIX ст. (ЕСУМ, 5, 608; Чарных, 2, 252; Голуб-Ліер, 485). Назва басаножак, хутчэй за ўсё, па знешняму падабенству. Меркаванні Лаўчутэ (Балтизмы, 133) аб запазычанні назвы з балтыйскіх моў, параўн. літ. pė́de, pėdžià ’басаножка, падэшва з вяровак’ < pė́da ’ступа, ступня’, пры няясным паходжанні пачатку слова не пераконваюць. Параўн. танкеткі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

самалёт, ‑а, М ‑лёце, м.

Цяжэйшы за паветра лятальны апарат з рухавіком і, звычайна, нерухомымі крыламі. Транспартны самалёт. Спартыўны самалёт. □ Над галавою з металічным падвываннем пагрозліва гулі самалёты. Карпаў.

•••

Дыван-самалёт — у казках — чарадзейны дыван, на якім героі пералятаюць па паветры ў любое месца.

Самалёт-снарад — беспілотны лятальны апарат, які нясе зарад выбуховага рэчыва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навы́лет и навылёт нареч. наскво́зь; (прострелить — ещё) навы́лет;

свіце́цца н. — свети́ться наскво́зь;

снара́д прабі́ў сцяну́ н. — снаря́д проби́л сте́ну наскво́зь (навы́лет);

ба́чыць н. — ви́деть наскво́зь

навылёт нареч., см. навы́лет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

няба́чны, ‑ая, ‑ае.

Недаступны для зроку. Выключыўшы маторы, нябачны самалёт стаў ціха падыходзіць да поплава. Мележ. Шаргатліва прамчаўся над галовамі нябачны снарад і глуха ўдарыў аб зямлю дзесьці ў пушчы. Паслядовіч. // Скрыты, непрыкметны. Думала [Марыя Андрэеўна] аб нечым сваім, і Туравец адчуў, як між іх пралягла нябачная мяжа. Мележ. [Плацце] робіць Крысціну незвычайна лёгкай, быццам надае нябачныя крыл[ы]. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)