даво́дзіцца 1, ‑воджуся, ‑водзішся, ‑водзіцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Незак. да давесціся.

2. каму. Быць кім‑н. каму‑н. (пра сваяцтва). Маёр Платон Лагода даводзіўся Івану Воранаву стрыечным братам. Васілевіч. Слава .. дакладна ведае, што Язэп Васільевіч даводзіцца яму прадзедам. Жычка.

3. Зал. да даводзіць ​1.

даво́дзіцца 2, ‑водзіцца; незак.

Зал. да даводзіць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́ркнуць, ‑не; пр. змерк, ‑ла; зак.

1. безас. Тое, што і змеркнуцца. Так скора змеркла, мабыць, таму, што неба зусім нахмурылася і, здаецца, стала ніжэйшае. Чарнышэвіч. Быў вечар, змеркла нядаўна. Чорны.

2. Пакрыцца змрокам; пацямнець. Неба наперадзе, куды ішла дарога, зусім змеркла, ягоная вышыня над намі замутнелася няпэўным колерам. Быкаў. // перан. Страціць сілу, значэнне; загаснуць. Слава змеркла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыкме́тна,

1. прысл. Так, што цяжка заўважыць, няўлоўна. Стэфка маўчала. Крушынскі непрыкметна аглядаў яе. Бядуля. Дні мінаюць, запоўненыя работай, час ідзе непрыкметна. Самуйлёнак. Світанне надышло зусім непрыкметна. Анісаў. Непрыкметна падкраўся вечар. Бажко. // Паступова, павольна. Патупчык стала вядомай даяркай. У працы непрыкметна прыходзіць і слава. Кавалёў.

2. безас. у знач. вык. Нельга заўважыць, убачыць. Непрыкметна, каб ён быў усхваляваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераўвасо́біцца, ‑соблюся, ‑собішся, ‑собіцца; зак.

Увасобіцца ў каго‑, што‑н., прыняць іншы выгляд, іншую форму; ператварыцца; змяніцца. Уменне пераўвасобіцца, стаць на месца свайго героя і гаварыць яго мовай з’яўлялася той якасцю творчасці Змітрака Бядулі, якая забяспечыла яго творам вялікі і заслужаны поспех. Кучар. У адно імгненне Слава пераўвасобіўся. Імклівы, парывісты крок, рашучы позірк вачэй, грамавы голас. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легенда́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да легенды ​1; з’яўляецца легендай ​1 (у 1 знач.). Легендарнае апавяданне. // Вядомы толькі па легендах; казачны. Легендарнае тэматыка.

2. Авеяны легендамі ​1; незвычайны, небывалы. Легендарныя подзвігі. Легендарнае слава. Легендарны горад.

3. перан. Непраўдападобны, неверагодна, выдуманы. Легендарныя чуткі. □ Так многія з нас першы раз трапілі ў гэты край, дзе легендарнае і рэальнае перапляталіся так шчыльна. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яе́,

1. Р і В склон ад асабовага займенніка яна. Хутка быў зменены ўвесь план аперацыі і самы пачатак яе перанесены на дзве гадзіны пазней. Лынькоў. Мы агнём і мячом здабывалі яе — Маладую рэспубліку працы. Глебка.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць ёй. Яе сям’я. □ Слава бацькаўшчыне нашай І яе народам! Купала. Вусны яе ціха кратае ледзь прыметная ўсмешка. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́іць ’гаварыць, пускаць чуткі; малоць глупства, пустасловіць; расказваць казкі’ (Нас., Бяльк.), ба́яць (Шат., Касп.). Рус. ба́ить, ба́ять, укр. ба́яти ’апавядаць; вядзьмарыць’, польск. bajać, чэш. bájiti ’гаварыць’, балг. ба́я ’вядзьмару’, серб.-харв. ба̏јати ’тс’ і г. д. Прасл. bajati bajǫ да і.-е. *bhä‑ (: *bhō‑) ’гаварыць’: ст.-грэч. φημί, φᾱμί ’гавару’ φήμη, φᾱ́μα ’голас, чуткі’, φωνή голас’, лац. fāri ’казаць’, fāmaслава, чуткі, апавяданне і г. д.’ Бернекер, 39; Фасмер, 1, 140; Кюнэ (Poln., 42) лічыць паланізмам (польск. bajanie) і аддзеяслоўнае ба́енне (Касп., Нас.). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гу́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Звонкі, выразны, далёка чутны. Гучным голасам прывітаў Шырокі маладых настаўнікаў. Колас. За дзвярамі пачуўся гучны тупат. Гартны.

2. Здольны ствараць чысты, звонкі гук. Гучная скрыпка. □ Дзесь збоку, яшчэ далей, Грае гучная труба. Колас.

3. перан. Які карыстаецца вялікай папулярнасцю; шырокавядомы. Гучная слава. □ Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. Крапіва.

4. перан. Напышлівы, многаабяцаючы. Гучныя фразы. Гучная рэклама.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дажы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак., да чаго і з дадан. сказам.

Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. — Да чаго ж ты, Сідарчук, дажыўся? Няўжо твая слава не насіла цябе на крыллях па зямлі? Чым ты стаў? Гэтага табе ніколі не снілася... Пестрак. Не прывык.. [Мікола], каб яго, вострага на язык, добрага расказчыка розных гісторый і анекдотаў, так абразалі. Дажыўся. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кар’е́ра, ‑ы, ж.

1. Высокае становішча ў грамадстве, дасягнутае дзейнасцю ў якой‑н. галіне; вядомасць, слава. Рабіць кар’еру. Бліскучая кар’ера. □ Рыхтэр будзе таксама ўпарты: ад таго, ці выкрые ён падпольную арганізацыю, залежыць яго кар’ера. Мікуліч.

2. Род дзейнасці; прафесія, занятак. Ваенная кар’ера. Артыстычная кар’ера. □ Хлопцы, якія жывуць з Блізнюком у адным пакоі, расказвалі, што Раман, трызнячы кар’ерай філосафа і трыбуна, нават у сне гаворыць свае прамовы... Сабаленка.

[Іт. carriera — жыццёвы шлях.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)