пі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Выдаць кароткі гук, піск.

Жаласна п.

2. Зрабіць спробу сказаць што-н., запярэчыць чаму-н.

Не смець п.!

Толькі пікні (пагроза).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

проговори́ть сов.

1. (сказать) сказа́ць, прамо́віць, вы́мавіць;

2. (некоторое время) прагавары́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

до́сціп, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Здольнасць трапна, востра і з гумарам сказаць што-н., тонка парыраваць чыю-н. думку.

Досціпу яму не пазычаць.

2. Востры жарт.

З’едлівы д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэ́пнуць 1 ’лопнуць, трэснуць’ (Ян.). Гл. рэпаны.

Рэ́пнуць 2 ’сказаць недарэчнае’ (Сцяшк. Сл.). Экспрэсіўнае развіццё значэння рэпнуць 1 (гл.). Існуе цэлы шэраг слоў, асноўнае значэнне якіх ’ударыць’ пераходзіць у экспрэсіўнае ’сказаць недарэчнае’. Параўн. ля́пнуць ’рэзка, з шумам стукнуць’ > ’сказаць недарэчнае’, рус. бря́кнуць ’тс’, чэш. plesknouti, plácnouti ’пляснуць, стукнуць’ > ’прагаварыцца, ляпнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прае́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Абазвацца енкам.

Хворы праенчыў.

2. што і без дап. Сказаць з енкам.

Піць! — праенчыў ранены.

3. Правесці які-н. час у енках.

Увесь вечар праенчыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Зрабіць агаворку; загадзя папярэдзіць, растлумачыць.

Перш як чытаць даклад, трэба а.

2. Памылкова сказаць не тое, што трэба.

А. ад хвалявання.

|| незак. агаво́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Мельну́ць ’сказаць’ (ТС). Да малоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бязмо́ўны, -ая, -ае.

1. Пазбаўлены магчымасці гаварыць.

Бязмоўная жывёліна.

2. Маўклівы, баязлівы, які не адважыцца слова сказаць.

Ён стаў пануры і б.

3. перан. Ціхі, напоўнены цішынёй.

Б. лес.

|| наз. бязмо́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́шні, -яя, -яе.

1. Збыткоўны, які перавышае адпаведную колькасць, празмерны.

Лішнія грошы.

Лішнія турботы.

2. Непатрэбны, бескарысны.

Лішнія рэчы.

3. Дадатковы, пабочны.

Сказаць л. раз не шкодзіць.

◊

Без лішніх слоў — не размаўляючы доўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паткну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак. (разм.).

1. Сунуцца, паказацца куды-н.

П. ў дзверы.

2. перан. Паспрабаваць што-н. зрабіць, памкнуцца.

П. сказаць слова.

|| незак. патыка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)