Вадзі́цца ’пры змаганні цягацца’ (лаг., КЭС). Зваротная форма ад вадзі́ць з семантычным зрухам ’знацца з кім-небудзь, быць звязаным з кім-небудзь’ > ’змагацца пры барацьбе, цягацца, ухапіўшыся адзін за аднаго’; параўн. польск. wodzić się ’б’ючыся, перацягваць адзін другога з месца на месца’.

Ва́дзіццасварыцца’ (Гарэц.; лаг., КЭС; докш., Янк. Мат.). Гл. ва́дзіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пробира́ть несов.

1. (пронимать, прохватывать) прайма́ць, прабіра́ць;

2. (делать выговор, бранить кого-л.) разг. прабіра́ць, выгаво́рваць (каму), свары́цца (на каго), ла́яць;

3. (посев) с.-х. прапо́лваць, прарыва́ць; см. пробра́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знайсці́, знайду́, зно́йдзеш, зно́йдзе; знайшо́ў, -шла́, -ло́; знайдзі́; зно́йдзены; зак.

1. каго-што. Заўважыўшы, узяць; выявіць у выніку пошукаў, назіранняў, роздумаў і пад.

З. грыб.

З. грошы на дарозе.

З. згубленую рэч.

З. выхад з цяжкага становішча.

З. новы спосаб рашэння задачы.

З. апраўданне чаму-н.

2. каго-што. Заспець, убачыць, выявіць дзе-н. ці ў якім-н. стане.

Не з. дома сябра.

З. каго-н. ляжачым хворым.

3. каго-што ў кім-чым. Зазнаць, сустрэць што-н. з боку каго-, чаго-н.

З. ў чым-н. суцяшэнне.

Я не знайшоў у гэтым нічога асаблівага.

З. добрага дарадчыка ў кім-н.

4. каго-што або з дадан. Прыйсці да высновы, палічыць, прызнаць, склаўшы думку пра каго-, што-н.

З., што таварыш праў.

З. неабходным паведаміць аб прыездзе.

Урач знайшоў яго здаровым.

5. прош. знайшо́ў (незак. цяпер. знахо́дзіць) з займ. ва ўскосн. скл. або з прысл. і з інф. Ужыв. пры іранічных адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

Знайшоў чаму радавацца (няма чаму радавацца). Знайшлі з-за чаго сварыцца (няма з-за чаго сварыцца). Знайшоў дурня (выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.).

Знайсці сабе смерць (магілу) дзе (высок.) — памерці, загінуць дзе-н.

Знайсці сябе — зразумець сваё прызванне, прызначэнне, правільна вызначыць свае інтарэсы, схільнасці.

|| незак. знахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; наз. знахо́джанне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ванця́ць ’абняславіць’ (КЭС). Да кораня ванц‑ (гл. ванцак). Магчыма, варта прыняць пад увагу і літ. vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, прус. waitiāt ’гаварыць’ і бел.балт.) вайцяцьсварыцца, крычаць, лаяцца’ (Урбуціс, Baltistica, 1969, 2, 161; Непакупны, Мовознавство, 1968, 6, 35; Непакупны, Бел.-укр. ізал., 53–54), пад уплывам якіх маем ванцяць замест ванцаць. Верагодна, таксама ванцяць < вайцяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сувіра́ццасварыцца, лаяцца’ (лаг., Гіл.), сувяра́цца ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ), сюды ж савіра́цца ’са злосці прыцішана пакрыкваць на некага’ (Варл.). Дзеясловы з прэфіксамі су‑/са‑ ад прасл. *‑virati/*‑věrati, якія звычайна ў славянскіх мовах выступаюць у прыставачных утварэннях (Варбат, ОЛА, Исследов., 1972, 230), параўн. польск. poniewierać się ’дрэнна адносіцца да каго-небудзь’. Гл. яшчэ повірак, аўраць, вірутнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ругну́цца ’вылаяцца’, ругепу́ць ’аблаяць’, руга́нье ’лаянка, непрыстойны выраз’ (ТС), ругані́на ’лаянка, лаянне’ (міёр., Нар. словатв.), руга́нне ’сварка з грубасцю’, ру́гань, ругня́ ’тс’ (Юрч. Сін.). Укр. поруга́тися ’насміхацца’, рус. руга́тьсварыцца’, ругну́ться ’вылаяцца’, польск. urągać ’насміхацца’, каш. rǫgac ’насміхацца, кпіць’, чэш. rouhati ’гнявіць бога’, славен. rọ́gati se, rógam se ’высмейваць’, серб.-харв. ру̑г, ру́га ’насмешка’, ру̀гати се, ру̑га̑м се ’насміхацца’, балг. ръгаясварыцца, лаяцца’; ст.-слав. рѫгъ, рѫгати сѧ, ст.-рус. ругъ ’насмешка’, ругати ся ’насміхацца’. З прасл. *rǫgati (sę), *rǫgnǫti (sę). (Бязлай, 3, 191; Глухак, 533; SEK, 4, 212; ESJSt, 13, 780). З інш. ступенню вакалізму славен. regati, regniti ’лопнуць’, režati, režím ’зеўраць, быць раскрытым, бурчаць, злавацца’, серб.-харв. рега ’бурчанне, гырканне сабакі’, рѐгнути, ре̂гне̂м ’бурчаць’, ст.-слав. рѧгнѫти ’зеўраць’. Роднасныя да ст.-прус. rānctwei ’красці’, лац. ringor, ī, rīnctus sum ’разяўляю рот, выскаляю зубы, злуюся’. (Фасмер, 3, 512).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́заць ’чым-небудзь вострым раздзяляць на часткі’ (ТСБМ, Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), ’пілаваць’ (ТСБМ, Бяльк., ЛА, 1, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, Сцяшк. МГ, ТС), ’жаць’ (Сл. ПЗБ) ’забіваць’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ’муліць’ (Бяльк.), ’балець’ (Жд. 3, Сл. ПЗБ) ’кусаць, грызці’ (Бяльк., ТС), ’есці’ (Мат. Гом., ТС, Шатал.), ’ампутаваць’ (Ян.), ’дакараць’ (Мат. Гом., Ян.), ’падмываць (бераг)’ (Мат. Гом.), ’бойка іграць на муз. інструменце’ (ТС), сюды ж рэ́зацца ’нападаць; сварыцца’ (Сл. ПЗБ), ’рэзацца; сварыцца’ (Юрч.), ’гуляць азартна ў карты’ (Бяльк.), разані́на ’лаянка’ (міёр., Нар. словатв.). Укр. різати, рус. резать, польск. rzezać, н.-луж. rězaś, в.-луж. rězać, чэш. řezati, славац. rezať, славен. rezati, серб. і харв. ре̏зати, макед. реже, балг. режа, ст.-сл. рѣѕати. Прасл. *rězati. Роднасн. літ. rėžti ’рэзаць’ (Фасмер, 3, 461; Чарных, 2, 107; Рэйзак, 556; Махэк₂, 531; Сной, 536).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеклава́цца ’клапаціцца, даглядаць каго-небудзь’ (валож., Жыв. сл.), ’выконваць цяжкую работу’ (Юрч.), ’гараваць, бедаваць’ (карм., Мат. Гом.), пеклава́нне ’клопаты, цяжкасці’ (Сцяшк. Сл.), ’цяжкая пакутлівая праца’ (Юрч. СНЛ), смал. пеклева́ться, пеклува́ться ’мучыцца, пакутаваць’, укр. пеклува́тися ’клапаціцца, даглядаць’. З польск. piekłować się ’рабіць, ствараць пекла; злавацца’, якое з чэш. peklovati se ’стварыць пекла (сварыцца, страшэнна злавацца)’ < pekliti se ’тс’ < peklo ’пекла’; значэнне ’клапаціцца, даглядаць’ — другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурча́ць ’бурчаць, гудзець’ (Нас., Касп.), вурчэ́ць ’тс’ (Бяльк.; КЭС, лаг.); ’гыркаць (пра сабаку)’ (КСТ), сюды ж форма з цоканнем — вурца́ць (Рам., 8, 140) і вурча́ць ’жраць’ (Грыг.), укр. ворча́ти, рус. ворча́ть, польск. warczeć, чэш. vrčeti, славац. vrčať, в.-луж. warcać, н.-луж. warcaś, славен. vŕčati, серб.-харв. вр́чати. Прасл. *vъrkěti; параўн. літ. ur̃kti ’бурчаць’, ũrkioti ’варкаваць; сварыцца’ (Фасмер, 2, 356; Брукнер, 602; Шанскі, 1, В, 169).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Псава́ць ’рабіць непрыгодным, непрыдатным; глуміць’, псава́ць кроў ’злаваць, раздражняць’ (ТСБМ, Мал., Нік. Очерки, Бес., Булг., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Касп., Шат., Сл. ПЗБ), псова́ць, псува́ць ’псаваць’ (Мядзв., Нас., Байк. і Некр., Бяльк., ТС), псуць ’псаваць’ (Нас., ТСБМ). Укр. псува́ти ’тс’, рус. дыял. псова́ть, псувать, псить ’тс’, польск. psować (XVI–XVII стст.), psuć ’тс’, ст.-чэш. psouti ’лаяць, сварыцца’, славен. psováti ’тс’, серб.-харв. псо̀вати ’тс’, балг. псу́вам ’гаварыць непрыстойныя і крыўдныя словы’, макед. пцуе ’лаяць, ганьбіць, сварыцца’. Прасл. *pьsovati, адназоўнікавае ўтварэнне ад *pьsъ (гл. пёс), параўн. БЕР, 5, 842. Аднак праславянскасць сумнеўная, звычайна разглядаюцца як самастойна ўзнікшыя словы ў асобных славянскіх мовах па тыпалагічнай мадэлі ’сабака’ → ’лаяць, абражаць; глуміць, псаваць’, параўн. літ. šunióti ’лаяць, абражаць’ ад šũo ’сабака’, ням. hunzen ’ганьбіць, параўноўваючы з сабакам; глуміць, псаваць’ пры Hund ’сабака’ (Сной₂, 591; ЕСУМ, 4, 359, 623). Банькоўскі (2, 958) псаваць, укр. псувати і славац. дыял. psuť выводзіць з польскай мовы, што можна прыняць, відаць, толькі для значэння ’глуміць, псаваць’. Гл. таксама Запрудскі, дыс., 82.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)