разгле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Паглядзець вакол сябе; прыгледзецца. Мікола ўстаў з куфра.., пачаў шарыць у цемры. Рог стала... запалкі... Запаліў адну, пасля лямпу. Разгледзеўся. Старая сядзела на зямлі, ля печы. Брыль. І тут бачу: нехта падымаецца на бераг, адтуль, ад ракі. Пастаяў вунь там, ля крайняй вярбы, разгледзеўся і ідзе, цераз плот пералазіць... Ракітны.

2. перан. Азнаёміцца з (навакольнай) абстаноўкай. Самы блізкі канкрэтны план дзеяння — не даць разгледзецца паліцаям, не даць ім апомніцца. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раго́з ’балотная расліна, пухоўка Typha L., трыснёг’ (ТСБМ, Кіс.), рого́з, рого́ж ’балотная расліна з вузкімі лістамі’ (ТС); раго́ж, раго́жа, рого́жа, руго́жа, рогожа́ ’трыснёг’ (ЛА, 1; Арх. ГУ), рага́за ’чарот’ (Ян.), ’плюшчай’ (ЛА, 1), рус. рого́з, дыял. ра́гоза ’трава асака’, ’мачала’, укр. рогі́з, рогоза́, польск. rogozie ’трыснёг’, ’чарот’, в.-луж. rogož, rohodź ’трыснёг’, ’чарот’, н.-луж. rogož ’чарот’, серб. ро̀гоз, харв. rògoz ’асака’, балг. рого́з ’высокая балотная трава, з якой плятуць посцілкі і інш.’, макед. рогоз ’трыснёг’, ст.-слав. рогозъ ’папірус’. Агульнаславянская назва пухоўкі, чароту і трыснягу. Узводзяць да прасл. *rogozъ, якое, хутчэй за ўсё, вытворнае ад *rogърог’ (Брукнер, 461; Фасмер, 3, 490; Шустэр–Шэўц, 2, 1231–1232). Ва ўсіх слав. мовах слова мае яшчэ і значэнне ’луб’, ’грубая тканіна’, як і слова раго́жа, параўн. літ. regzti ’плясці’. Магчыма, звязана з словам рагаза́, якое мае значэнне ’рагаты сук’, ’штосьці калючае’, параўн. бел. раго́зіна ’сукаватая палка’ (Сцяшк.). Уяўленне аб рагазе́ як аб развілцы, рагаціне пацвярджае яго этымалагічныя сувязі з рог1, гл. (Мяркулава, Очерки, 48–50).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́рна ’дзікая каза’ (Стан.), ст.-бел. серна ’тс’ (Альтбаўэр, Скарына). Укр. се́рна, рус. се́рна, стараж.-рус. сьрна, польск. sarna, чэш., славац. srna, в.-луж. sorna, н.-луж. sarnja, славен. sŕna, серб.-харв. ср́на, балг. сърна́, макед. срна, ст.-слав. сръна. Прасл. *sьrna роднаснае лат. sirna ’казуля’, ст.-прус. sirvis ’алень’, лац. cervus ’тс’. Звязваецца з лац.рог’, і далей з карова, гл. (Фасмер, 3, 609; Глухак, 577; ЕСУМ, 5, 220). Гл. таксама сарна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рагавы́ 1, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да рога ​1 (у 1 знач.). Рагавыя адросткі. Рагавое рэчыва. // Зроблены з рога ​1 (у 1 знач.). Рагавыя акуляры. □ Асобны параграф.. [Шчакаціхін] прысвячае арнаментыцы неалітычнай эпохі, якая знайшла выяўленне на рагавых і каменных сякерах. Ліс. // Які складаецца з таго самага рэчыва, што і рог ​1 (у 1 знач.). Рагавы кіпцюр. Рагавое покрыва.

•••

Рагавая абалонка — тое, што і рагавіца.

рагавы́ 2, ‑ая, ‑ое.

Які знаходзіцца на рагу, вуглавы. Турэмная стража пад моцным канвоем павяла.. [Нявіднага] ў адзіночную камеру, што змяшчалася ў ніжнім этажы рагавой турэмнай вежы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

казёл, -зла́, мн. -злы́, -зло́ў, м.

1. Дзікая млекакормячая жывёліна сямейства пустарогіх, якая водзіцца звычайна ў гарах.

Сібірскі к.

2. Самец дамашняй казы.

3. Від бабкі, якая складаецца з некалькіх снапоў ячменю або аўса, пастаўленых адмыслова для прасушвання (разм.).

4. Гімнастычны снарад у выглядзе кароткага, абабітага скурай бруса на чатырох высокіх ножках.

Скакаць цераз казла.

5. Назва гульні ў карты, даміно (разм.).

Забіваць казла.

6. Легкавы аўтамабіль павышанай праходнасці (разм.).

Туды толькі на «казле» праедзеш.

Пусціць казла ў агарод (разм., іран.) — дапусціць каго-н. туды, дзе ён хоча мець выгаду.

Як з казла малака — няма ніякай карысці.

|| памянш.-ласк. ко́злік, -а, мн. -і, -аў (да 1 і 2 знач.).

|| прым. казлі́ны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

К. рог.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рага́ль — пра вала або лася з вялікімі рагамі (Др.-Падб., Сержп.). Адпрыметнікавы назоўнік з суфіксам ‑аль ад рага́ты (гл.), як наса́ль ад наса́ты. Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 94. Да рог (гл.), параўн. роголе́ ’вялікія рогі’ (ТС). Сюды ж рага́лік ’жук-алень’ (глыб., міёр., ЖНС), паколькі жук мае моцна развітыя верхнія сківіцы, якія па форме нагадваюць рогі аленя, і рага́лік ’маленькая булачка ў выглядзе рога’ (ТСБМ), раго́лік ’варэнік’, ’коржык з бульбы і мукі’ (Ян.). Перанос назвы па форме.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тру́маль ‘бітон’, труме́льчык ‘невялікая каструлька з ручкай’ (Рэг. сл. Віц.), сюды ж тру́ман ‘паходны жалезны чайнік з вузкім горлам і шырокім дном’ (Касп.), параўн. рус. пск. тру́моль ‘чайнік’. Рэгіянальнае запазычанне з лат. trumulis ‘конусападобны бляшаны сасуд, банка, чайнік’, якое з н.-ням., усх.-фрыз. trummel ‘барабан або іншы шумны моцны інструмент’, ‘бляшаны посуд з накрыўкай’, параўн. таксама ням. Trommel ‘барабан, вал, цыліндр’, якія праз ст.-в.-ням. trumba ўзыходзяць да франц. trompe ‘медны рог, труба, горн’ < італ. tromba ‘труба’ (Каруліс, 2, 432; Васэрцыер, 237).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак., што.

1. Разгладзіць, зрабіць роўным. Нічыпар паклаў пачак на стол, акуратна расправіў кожную паперку. Асіпенка. [Анісся], дрыготкімі пальцамі расправіла выцерты шоўк. Лынькоў. // Размясціць правільна. Расправіць складкі.

2. Напружыўшы мышцы, выпрастаць, выцягнуць (часткі цела). Пан узяў рог пакручасты, Пазалочаны, блішчасты, Важна выставіў нагу, Галаву крыху адкінуў Ды расправіў грудзі, спіну І ў ражок той — тру-гу-гу. Колас. [Рыбак] скінуў з карка авечку, паклаў на яе бок карабін і з палёгкай расправіў намуляныя плечы. Быкаў. // Падняўшы, выцягнуўшы, разгарнуць (рукі, крылы і пад.).

•••

Расправіць крылы (плечы) — праявіць усе свае сілы, здольнасці; дзейнічаць рашуча, смела, энергічна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кампор у выразе: «як кампор у вадзе» (стаўб. З нар. сл.), кампора ’камфара’ (слонім. Арх. Бяльк.; Сержп. Прымхі), літарат. камфараt камфара і камфора (ТСБМ). Апошняе слова і лыял. кампора запазычаны з польск. kamfora ’тс’. Гл. таксама ст.-бел. камфоръ ’тс’ (XVI ст.) < ст.-польск. kam- рог < с.-лац. camphora ’тс’; параўн. таксама zniknął (przepadł) jak kamfora. Іншыя літар. словы з рус. камфара, камфоре, якія з італ. сапрога < н.-грэч. κάμφορα ’тс’. Канчатковай крыніцай з’яўляецца ст.-інд. karpūra ’дрэва, Сіnnamonum camphora’ (Літ-py гл. Слаўскі, 2, 36, 37; Фасмер, 2, 176).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нарог ’лямеш, сашнік’ (Нас., Чач., Шн., Гарэц., Яруш., Тарн., Сл. ПЗБ); паводле Насовіча, назва ужывалася ў Віленскай, Ковенскай, Гродзенскай і Мінскай губ.; згодна з ДАБМ, у паўночна-заходняй зоне беларускіх гаворак; за межамі гэтага арэала вядомы на Беласточчыне naroχ ’тс’ (Смул.) і ўсх.-палес. naroh ’жалезны наканечнік рагаціны’ (Маш.); ст.-бел. нарогъ ’сашнік’ (Гарб.), польск. дыял. і ст.-польск. naróg ’жалезны зуб у сахі’. Празрыстая назва (на + рог) акрэслівае этналінгвістычную супольнасць, якая характарызуецца пэўным культурна-моўным адзінствам, у прыватнасці тыпам т. зв. літоўскай сахі (гл. Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. Мн., 1974, 17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)