пракіпе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ць; зак.

1. Прабыць у стане кіпення які-н. час.

Вада пракіпела дваццаць мінут. 2, Добра пакіпець, даходзячы да гатоўнасці. Суп пракіпеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. заліць¹.

2. Ілгаць, расказваць байкі (разм., неадабр.).

Не залівай, усё роўна не паверым.

3. Многа, часта піць (разм.).

Апошні час ён вельмі залівае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

частава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак., чым і без дап.

Есці, піць тое, чым частуюць, а таксама частаваць адзін аднаго.

Ч. блінамі.

Ч. цукеркамі.

|| зак. пачастава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупі́ць, туплю́, ту́піш, ту́піць; ту́плены; незак., што.

Рабіць тупым (у 1 знач.).

Т. нож.

|| зак. затупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены, вы́тупіць, -плю, -піш, -піць і ступі́ць, ступлю́, сту́піш, сту́піць; сту́плены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дакіпе́ць, піць; зак.

У выніку кіпення дайсці да стану гатоўнасці. Булён дакіпеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаі́ць, ‑паю, ‑поіш, ‑поіць; зак., каго.

Разм. Даць піць каму‑н.; напаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабутэ́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Піць, п’янстваваць разам з кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укіпе́ць, піць; зак.

Разм. У часе варкі паменшыцца ў аб’ёме. Юшка ўкіпела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жа́ждать несов.

1. книжн., уст. сма́гнуць, хаце́ць піць;

2. перен., книжн. пра́гнуць, жада́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прае́нчыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

1. Абазвацца енкам.

Хворы праенчыў.

2. што і без дап. Сказаць з енкам.

Піць! — праенчыў ранены.

3. Правесці які-н. час у енках.

Увесь вечар праенчыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)