ку́ча, -ы, мн. -ы, куч, ж.

1. Вялікая колькасць чаго-н. сыпкага або якіх-н. прадметаў, у беспарадку наваленых адзін на другі.

К. пяску.

К. камення.

2. Скапленне людзей, жывёл.

К. народу.

Авечкі збіліся ў кучу.

3. Мноства, вялікая колькасць (разм.).

К. кніг.

К. непрыемнасцей.

К. грошай.

К. дзяцей.

|| памянш. ку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падтрапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падтропікаў; субтрапічны. Была вайна, і лёс мяне закінуў З прыільменскіх балот туды, дзе ўсё цвіце, У тую падтрапічную краіну, Дзе на пяску згарае нават цень. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абіваць — абабіць.

2. Матэрыял, якім абіваюць або абабіта што‑н. Плюшавая абіўка мэблі. □ Праз шалёвачную абіўку столі церушыліся тонкія струменьчыкі пяску. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змарне́лы, ‑ая, ‑ае.

Змучаны, схуднелы. Праз тры дні партызанскія пасты затрымалі на лясной сцежцы абшарпанага, змарнелага хлапчука гадоў трынаццаці. Марціновіч. // Зачахлы, звялы (пра расліны). У агародзе.. зелянее на пяску змарнелая бульба. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́цішча ’сетка для лоўлі звяроў і рыбы’ (Гарб.). Няясна; магчыма, звязана з польск. дыял. racica ’сіта для прасейвання пяску’, славац. raca, racka ’сетка (для вышыўкі)’, славен. ráča ’сетка для лоўлі ракаў’, для якіх Фурлан (Бязлай, 3, 142) рэканструюе зыходнае *ratʼa ’сетка’, роднаснае лат. rēte, rētia ’сетка для ловаў’, літ. rė̃tis ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́песак ’зямля с прымессю пяску’ (ТСБМ), су́пясак ’тс’ (Некр. і Байк.), су́песок ’тс’ (ТС), супесо́к ’пустая неўрадлівая глеба сівога колеру’ (ПСл). Параўн. укр. су́пісок ’пясчаная глеба’, рус. су́песь ’тс’, славен. sopések ’вапністая гліна’, на базе якіх узнаўляецца прасл. *sǫpěsъkъ/*sъpěsь (Борысь, Prefiks., 126; Куртка, Диал. структура., 193), гл. су- і пясок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

Капацца некаторы час. Пакапацца ў пяску. Пакапацца на агародзе. □ Эма пакапалася ў шуфлядах, дастала старыя некалі ярка-чырвонага колеру туфлі. Ракітны. Лабановіч пакапаўся ў сваіх кнігах і адабраў дзве. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нано́с, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. нанесці (у 2 знач.).

2. Пласт зямлі, пяску, снегу і пад., нанесены вадой, лёдам, ветрам. Снежныя наносы. □ Сцежка вяла праз густы лазняк, што парве на пясчаных наносах. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак.

1. што і чаго. Прывезці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Склеп у хаце лішні, каб навазіць пяску, яго можна было б і засыпаць... Пташнікаў.

2. каго. Уволю павазіць, пакатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)