Прасі́ць ’звяртацца з просьбай, дабівацца чаго-небудзь, назначаць цану’, ’заступацца за каго-небудзь’, ’запрашаць, клікаць’, ’жабраваць’ (ТСБМ). Рус. проси́ть, укр. проси́ти, ст.-рус., ст.-слав. просити, ітэратыў прашати, польск. prosić, в.-луж. prosyć, н.-луж. přosyś, чэш. prositi, славац. prosiť ’прасіць’, серб.-харв. про̀сити ’выпрошваць; сватаць’, славен. prósiti ’прасіць’, балг. про́ся ’выпрошваць; сватаць’. Прасл. *prositi. Роднасныя: літ. prašýti, prašau ’патрабаваць, прасіць’, лат. prasít, prasu ’тс’, лац. precor, ‑ārī ’прасіць’, procus ’жаніх’, гоц. fraćhnanпытанне’, ст.-в.-ням. fragaпытанне’, fragen, fragon ’пытаць’, ст.-інд. praçnásпытанне’, авеcц. frasa‑пытанне’ і г. д. (Траўтман, 216; Мюленбах-Эндзелін З, 377; Вальдэ-Гофман 2, 346 і наст.; Уленбек, 173; Фасмер, 3, 378). Сюды прасі́льнік ’чалавек, які запрашае на вяселле’ (Сцяшк. Сл.), мн. л. просылныкі ’тс’ (Сл. Брэс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завастры́ць, -вастру́, -во́стрыш, -во́стрыць; -во́страны; зак., што.

1. Зрабіць вострым (у 1 знач.).

З. аловак.

2. перан. Больш рэзка абазначыць галоўнае, істотнае ў чым-н.; падкрэсліць.

З. пытанне.

Завастрыць увагу на чым — сканцэнтраваць увагу на чым-н.

|| незак. завастра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і заво́стрываць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. каго або у каго. Задаць каму-н. пытанне, каб даведацца пра што-н.

Папытайся ў яе пра здароўе маці.

2. чаго або у каго. Папрасіць дазволу на што-н., звярнуцца з якой-н. просьбай.

Папытаўся ў бацькі дазволу пайсці на каток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прабле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

1. Складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання.

Вырашыць праблему.

П. землекарыстання.

2. перан. Пра што-н. цяжка вырашальнае, ажыццявімае (разм.).

Гэта для мяне не п. (можна лёгка і проста зрабіць).

|| прым. прабле́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Праблемныя пытанні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́рашыцца, ‑шыцца; зак.

Атрымаць вырашэнне, стаць вырашаным. Пытанне не вырашылася, а ўскладнілася. Чарнышэвіч. Цяпер мне аж самому не верыцца, што магло ўсё так проста вырашыцца. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрынцыпо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які не вынікае з прынцыпаў, далёкі ад прынцыпаў; неістотны, другарадны. Непрыпцыповае пытанне.

2. Які не прытрымліваецца прынцыпаў, не кіруецца імі. Непрынцыповы чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вузлавы́ прям., перен. узлово́й;

а́я ста́нцыя — узлова́я ста́нция;

о́е пыта́нне — узлово́й вопро́с;

о́е пісьмо́ — узлово́е письмо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракля́ты

1. прич. про́клятый, пре́данный прокля́тию;

2. прил. (ненавистный, проклинаемый) прокля́тый; окая́нный;

~тае пыта́нне — прокля́тый вопро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́ўтарства, ‑а, н.

Прыналежнасць твора аўтару. Як адно з першых заканамерна ўзнікае.. пытанне адносна аўтарства ілюстрацый і аздоб, якія падалі выданням Скарыны такі высокі мастацкі ўзровень. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завастры́ць, ‑вастру, ‑вострыш, ‑вострыць; зак., што.

1. Зрабіць вострым канец чаго‑н. Завастрыць аловак. Завастрыць канец палкі.

2. перан. Зрабіць больш рэзкім, ярка выражаным; падкрэсліць. Завастрыць пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)