закрути́ть сов., в разн. знач. закруці́ць, мног. пазакру́чваць;

закрути́ть кран закруці́ць кран;

ве́тер закрути́л пыль ве́цер закруці́ў пыл;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акаймо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Палоска, якая акружае край чаго‑н. Пыл густым пластам укрываў.. твар [Собаля], чорнай акаймоўкай засох у кутках пухлявых пругкіх вуснаў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дзьмухаючы, скінуць што‑н., ачысціць ад чаго‑н. Здзьмухаць пыл са стала.

здзьмуха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да здзьмухаць, здзьмухнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Сцерці ўсё, многае. [Вера] пасцірала пыл, з шафы падаставала ўсялякія рэчы, якія ўпрыгожвалі калісьці гэтую ўтульную кватэру: сурвэткі, вазы, статуэткі. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кружы́цца, кружу́ся, кру́жышся, кру́жыцца; незак.

1. Рухацца па крузе.

К. ў вальсе.

2. Лятаючы, рабіць кругі.

Бусел кружыцца над гняздом.

Самалёт кружыўся над горадам.

3. Узнімаць снег, пыл, месці (пра мяцеліцу, завіруху і пад.).

Кружыцца мяцеліца.

Галава кружыцца ў каго

а) пра галавакружэнне;

б) хто-н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць.

|| наз. кружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ве́тлы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ветлівы. І рухам ветлай гаспадыні Марына з лавы пыл змяла. Колас. Усе яны ўжо ведалі Міколку, сустрэлі яго ветлым словам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаліва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Паліць усё, многае. Галя хуценька прынесла вады, папалівала вагоны, збольшага сцерла пыл. Сабаленка.

2. і без дап. Паліваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́рава ’куродым’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’пыл’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Жыв. сл., Жд. 3). Ст.-бел. куравапыл’, якое Булыка (Запазыч., 181) памылкова лічыць запазычаннем з польскай мовы. Укр. курява ’тс’, польск. kurzawa, славац. kúrava ’тс’, н.-луж. kuŕava ’туман’, в.-луж. kurjawa ’тс’. Паўн.-слав. kurjava. Славен. kurjȃva ’саграванне’ мае іншую семантыку і не мае паралелей у іншых паўднёваславянскіх мовах. Параўн., аднак, серб.-харв. ку̀рњавити ’дыміць’, якое, калі яго параўнаць з польск. kurniawa, сведчыць аб паралельнай форме: прасл. kurnjava (Слаўскі, 3, 404). Да курыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Махаючы чым-н., абдаць струменем паветра (звычайна для ахаладжэння).

2. Ачысціць, змахнуць што-н., махнуўшы чым-н., скінуць.

А. пыл з паліцы.

А. стол.

|| незак. абма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. абмахну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак. абма́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пранікнуць куды-н., запоўніць што-н. (пра пясок, пыл і пад.).

Снег набіўся за каўнер.

2. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе-н. (разм.).

Многа народу набілася ў клуб.

3. Напрасіцца, навязацца (разм.).

Н. ў сябры.

|| незак. набіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)