гла́дкі, ‑ая, ‑ае; ‑дак, ‑дка.

1. Роўны, без упадзін і выступаў. Гладкі асфальт. Гладкая пляцоўка. □ Аэрадром займаў вялізнае гладкае поле. Бядуля. Калёсы .. затарабанілі па роўнай гладкай дарозе. Скрыган. // Не шурпаты, слізкі, прыемны на дотык. Гладкае шкло. Гладкая папера. // Прамы, не завіты (пра валасы). Гладкая прычоска.

2. перан. Складны, плаўны, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.). Суседкі слухалі, слёзы выціралі і дзівіліся, адкуль такі гладкі язык у заўсёды маўклівай Аўдоцця. Бядуля.

3. Разм. Сыты, адкормлены. Рыхтуючыся да суровай зімы, .. [мядзведзіца] зрабілася тлустай і гладкай. В. Вольскі. У сваёй маткі ўсе дзеткі гладкі. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насле́днік, ‑а, м.

1. Асоба, якая атрымала спадчыну або мае права на яе атрыманне. Прамы наследнік. Законны наследнік. □ Не шанцавала майму бацьку на сыноў.. А што гэта за гаспадар без наследніка. Скрыган. // Разм. Дзіця, сын. Віншаваць з наследнікам. □ — Ну, Валюха, як наш наследнік? — Вадзім абняў .. [жонку] за плечы, прыхінуў да сябе. Гаўрылкін.

2. перан. Пераемнікі, прадаўжальнікі якой‑н. справы. Наследнікі рэвалюцыйных традыцый. □ [Навум:] — Рыгор Піліпавіч забыўся, што мы наследнікі не толькі беларускай культуры, але і лепшага, што стварыла чалавецтва наогул. Мікуліч.

•••

Наследнік прастола — сын манарха або наогул асоба, да якой павінна перайсці ўлада ў манархічнай дзяржаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пе́руч, поруч ’спярша, спачатку; раней, уперад’ (скідз., Хрэст. дыял.; маст., Сл. ПЗБ; пруж., Сл. Брэс.; лід., Сцяшк. Сл.). Вышэйшая ступень параўнання ад прасл. *perкь, гл. пёрак ’поперак’, да семантыкі параўн. балг. прякпрамы, бліжэйшы’ (гл. таксама Копечны, ESSJ, 1, 174), або ўзыходзіць да спалучэння *perь !!!ь (< *perь ’перад’ і *сь ’што’, літаральна ’перад (перш) чым’). Гл. пера‑© параўн. польск. przecz ’чаму’. Сюды ж бык., рэч. спрежда (Мат., 9, 17) і драг. упырідж© якое, аднак, можна вывесці з прасл. *уъperci̯jь ’спераду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́смык1 ’прыстасаванне з жэрдак для пашырэння плошчы саней’ (лід., Сл. ПЗБ), ст.-бел. посмыкь ’тоўстая жэрдка’ (1679 г.). польск. posmyk ’шост. жэрдка, высокі прамы ствол дрэва’, элемент розных прыстасаванняў — бараны, драбінаў’, ст.-польск. posmyk ’тоўстая жэрдка’. Дапушчэнне запазычання з польск. posmyk (з XVII ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 98; Запазыч., 254) не мае падстаў. Да смыкаць (гл.).

*По́смык2, посмук ’вязка лазовай кары (на лапці)’ (ТС), укр. посмик ’вяроўка са ствала маладога дрэва, якою барана прывязваецца да ворчыка і патромкаў’, польск. posmyk, posmycz ’прывязь, павадок’. Да насмыкаць ’абадраць, наскубеш’, смыкаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цягні́к, -ка́ м. по́езд;

ско́ры ц. — ско́рый по́езд;

кур’е́рскі ц. — курье́рский по́езд;

тава́рны ц. — това́рный по́езд;

пашто́вы ц. — почто́вый по́езд;

пры́гарадны ц. — при́городный по́езд;

саніта́рны ц. — санита́рный по́езд;

туры́сцкі ц. — тури́стский по́езд;

цягнікі́ метро́ — поезда́ метро́;

прамы́ ц. — прямо́й по́езд;

маршру́тны ц. — маршру́тный по́езд

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адкры́ты, -ая, -ае.

1. Нічым не загароджаны, не прыкрыты; аголены; без покрыва зверху, з бакоў.

А. прастор.

Адкрытае мора.

Смажыць на адкрытым агні.

Хадзіць з адкрытай галавой.

2. Даступны для ўсіх жадаючых.

А. сход.

3. Не тайны, яўны.

А. пратэст.

Адкрыта (прысл.) выступіць з крытыкай недахопаў.

Адкрытае галасаванне (падняццем рук, не тайнае).

4. Шчыры, прамы, даверлівы.

А. твар.

А. характар.

5. Тое, што і разгорнуты.

Адкрытая кніга.

А. журнал.

6. З вялікім выразам.

Адкрытае плацце.

7. Не падземны, з агаленнем пласта.

А. спосаб здабычы вугалю.

Адкрытае пісьмо — пісьмо каму-н., якое публікуецца ў друку.

Адкрытае пытанне — нявырашанае пытанне.

Адкрытая рана — рана, якая не зажыла.

Адкрыты лоб — вялікі і круты лоб.

У адкрытую (ісці, дзейнічаць) (разм.) — не ўтойваючы сродкаў і прыёмаў.

|| наз. адкры́тасць, -і, ж. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

блу́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ходзіць, блукае, не знаходзячы месца, дому; невядома чый або зусім нічый. Блудны рой пчол. □ [Міша:] — Мы вось пойдзем, а з лесу, можа, выйдзе блудная карова ды ў бабкі. Сіняўскі. Маладзічка нястомна варыла пяшчотныя ласкі, спадзеючыся прыручыць да ўдовінай хаты блуднага, ваенных часоў, жаніха. Асіпенка. // Які недзе бадзяўся, туляўся і вярнуўся дадому.

2. Не прамы, звілісты, дзе лёгка заблудзіць. Блудная дарога, сцежка.

3. перан. Не такі, які прыняты, не зусім звычайны. [Мароз:] — Вечна ў.. [Шэмета] нейкія блудныя думкі, вечна яму нешта не падабаецца! Лобан.

4. Разм. Які мае адносіны да блуду; распусны, непрыстойны. Бацюшка Дземіян зусім п’яны. Усё цераз стол да паненкі Гані кідаў блудныя жарты. Баранавых.

•••

Блудная авечка гл. авечка.

Блудны сын гл. сын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

образова́тьI сов. и несов.

1. (создать) утвары́ць, ствары́ць; (составить) скла́сці;

образова́ть прямо́й у́гол утвары́ць прамы́ ву́гал;

за год накопле́ния образу́ют кру́пную су́мму за год зберажэ́нні складу́ць зна́чную су́му;

2. (сформировать) сфармірава́ць; ствары́ць; (организовать) арганізава́ць; (основать) заснава́ць;

образова́ть партиза́нские отря́ды арганізава́ць партыза́нскія атра́ды;

образова́ть коми́ссию ствары́ць (скла́сці) камі́сію.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крывы́1 ’выгнуты, з загібамі’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Укр. кривий, рус. кривой ’тс’, балг. крив, макед. крив, серб.-харв. кри̑в, славен. krȋv ’тс’, польск. krzywy, чэш. křivy, славац. krivy, в.-луж. křiwy, н.-луж. kšiwy, палаб. kraivĕ ’тс’. Прасл. krivъ ’не прамы, несправядлівы, левы’ мае дакладны адпаведнік у літ. kreĩvas ’тс’, лат. krievs ’тс’. Значэнне ’левы’ зафіксавана ў літ. kairė̃ ’левая рука’, лат. keĩre ’тс’, krẽilis krèiss ’левы’ з няясным словаўтваральным статусам (параўн. Фрэнкель, 203). Са славянскіх паралелей толькі серб.-харв. кри̑в зберагло абодва значэнні (’крывы’ і левы’). У астатніх выпадках значэнне ’левы’ было выцеснена прасл. lěvъ (гл. Мартынаў, Изоглоссы, 26). Параўн. Слаўскі, 3, 253–254.

Крывы́2 ’зайздросны’ (Жд. 3, ТС). Гл. крывы1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рост ’павелічэнне колькасці, прырост’, ’фігура, вышыня чалавека або жывёлы’, ’росля раслін’ (ТСБМ, Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ), роставы ’вегетатыўны’ (Байк. і Некр.). Укр. ріст, рус. рост, польск. wzrost ’рост’, н.-луж. zrost ’вышыня чалавека’, zrostność ’росля’, в.-луж. róst ’рост чалавека’, ’нарасць’, чэш. růst ’рост, развіццё’, vzrůst ’рост, прырост, павелічэнне’, славац. rast, rastenie, vzrastanie ’рост’, vzrast ’фігура’, славен. rȃst ’рост, развіццё; расліннасць’, серб. ра̑ст ’рост, фігура’, харв. rȃst ’тс’, ’развод шлюбу’, макед. раст ’рост, удасканаленне’, растеж ’тс’, балг. ръст ’рост, вышыня’, растѐж ’росля’ (хаця БЕР, 6, 378 балг. ръст адносіць да връст ’узрост’), ст.-слав. растъ ’рост’. Прасл. *orstъ, якое з і.-е. *ord‑tǒ‑, роднаснае лац. arduus ’высокі’, гальск. ardu̯o‑ ’Ардэны’, ірл. ard ’высокі, вялікі’, алб. rit ’расту’, авест. ərəẟva‑прамы, высокі’ (Фасмер, 3, 505).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)