прамы́, -а́я, -о́е.

1. Роўна выцягнуты ў якім-н. напрамку, без выгібаў.

Прамая дарога.

Правесці прамую (наз.). Прамыя валасы (не кучаравыя). Прамая кішка (апошняя частка кішэчнага канала ў выглядзе кароткай прамой трубкі). Прамая лінія сваяцтва (радаслоўная ад бацькі да сына, ад сына да ўнука, не бакавая). П. наследнік (наследнік па прамой лініі).

2. Які непасрэдна ідзе куды-н., злучае што-н. без прамежкавых пунктаў.

Прамыя зносіны.

Гаварыць па прамым провадзе.

3. Які непасрэдна адносіцца да чаго-н., непасрэдна накіраваны на што-н. або які непасрэдна вынікае з чаго-н., без прамежкавых ступеней.

Прамыя выбары.

П. падатак.

Прамыя ўказанні.

У прамым сэнсе слова (літаральна, не пераносна).

4. Яўны, адкрыты.

П. выклік.

5. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы.

П. чалавек.

П. адказ.

6. Такі, пры якім павелічэнне (памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (памяншэнне) другога.

Прамая прапарцыянальнасць.

Прамое дапаўненне — у граматыцы: дапаўненне ў вінавальным склоне без прыназоўніка пры пераходным дзеяслове.

Прамы вугал — вугал у 90°.

|| наз. прамізна́, -ы́, ж. (у 1 знач.) і прамата́, -ы́, ДМ -маце́, ж. (да 5 знач.).

Прамізна тунэля.

Прамата характару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прамы́ в разн. знач. прямо́й;

п. ву́галгеом. прямо́й у́гол;

п. каўне́р — прямо́й воротни́к;

п. ваго́н — прямо́й ваго́н;

о́е папада́нне — прямо́е попада́ние;

о́е вы́барчае пра́ва — прямо́е избира́тельное пра́во;

о́е дапаўне́ннеграм. прямо́е дополне́ние;

а́я кі́шкаанат. пряма́я кишка́;

у ~мы́м сэ́нсе сло́ва — в прямо́м смы́сле сло́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

прамы́, ‑ая, ‑ое.

1. Роўна выцягнуты ў якім‑н. напрамку, без выгібаў, не крывы. Сёння сышоў адзін. І гэты пасажыр быў дэмабілізаваны сержант Сяргей Навашчокаў — малады, рослы чалавек. Адразу кідаліся ў вочы яго шырокі лоб, даўгія прамыя бровы. Чыгрынаў. А сасна, Упартая, прамая, Хоча зноў прабіцца да святла. Аўрамчык. // Які злучае напрасткі якія‑н. пункты. Апоўдні прамую дарогу на ўсход перагарадзіў высокі горны краж. Шамякін. // Гладкі, не пакручасты (пра валасы). Прамыя валасы. // Размешчаны ў цэнтры, не збоку. Была .. [Аксана] невялікага росту, ёмка складзеная, з густымі чорнымі валасамі, расчэсанымі на прамы рад. Васілевіч.

2. Які забяспечвае непасрэдную сувязь каго‑, чаго‑н. з кім‑, чым‑н. Прамая сувязь. □ У прамым вагоне Мінск — Кіеў нас чалавек дваццаць. Пянкрат.

3. Непасрэдны, без прамежкавых ступеней. Прамыя выбары. Прамыя ўказанні.

4. Шчыры, праўдзівы, прынцыповы. У сталоўцы Крэмень сустрэўся з брыгадзірам бетоншчыкаў Васілём Купчыным — ветэранам будоўлі, чалавекам сумленным і прамым. Лукша. — Дзе ж ты быў? — спытала маці. — Ды так, хадзіў поле аглядаць, сенажаці, — ухіліўся .. [Андрэй] ад прамога адказу. Дуброўскі. // Які выражае сумленнасць, праўдзівасць. Даўно .. [Рыгор] ведае Кацю, даўно знаёмы яму прамы, адкрыты позірк яе вялікіх, блакітна-прамяністых вачэй. Ваданосаў.

5. Яўны, адкрыты. Прамы выклік. Прамыя акты агрэсіі. □ Нічога не зробіш. Не палезеш у лоб, у прамую атаку. Гэтым нічога не выйграеш ні для сябе, ні для справы. Лынькоў. [Надзя] саромелася, мусіць, майго прамога позірку, бо апускала вочы. Мыслівец.

6. Не пераносны, літаральны (пра значэнні слоў). Пераноснае значэнне слова выдзяляецца ў мове і ўсведамляецца намі толькі ў супрацьстаўленні яго з існуючым прамым значэннем слова. Юргелевіч. Марына адразу зразумела гэта ў прамым сэнсе. Грамовіч.

7. Спец. Такі, пры якім павелічэнне (ці памяншэнне) аднаго выклікае павелічэнне (ці памяншэнне) другога. Прамая прапарцыянальнасць.

8. у знач. наз. прама́я, ‑ой, ж. Прамая лінія. Правесці прамую. / (з прыназоўнікам «па»). Пра напрамак, кірунак. [Камяк] круціўся ў паветры, ляцеў не па прамой. Дамашэвіч.

•••

Прамое пападанне гл. пападанне.

Ісці прамой дарогай гл. ісці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамы́

1. (скіраваны наўпрост) gerde, ufrecht;

2. (без перасадак, прыпынкаў) Drchgangs-, drchgehend;

3. разм (непасрэдны) dirkt;

прамы́я вы́бары dirkte Whlen;

4. (шчыры) gerde, ffen, ufrichtig; разм wahr, echt; грам dirkt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Прамы́ ’роўны, выцягнуты ў якім-небудзь напрамку, без выгібаў, некрывы; непасрэдны, без прамежкавых ступеней’; ’шчыры, праўдзівы, прынцыповы’ (ТСБМ). Рус. прямой, укр. прямій, ст.-рус. прямъпрамы, правільны; справядлівы, просты’, чэш. přímýпрамы’, славац. priamy ’тс’, славен. prẹ̑mпрамы’, ст.-слав. прѣмьпрамы, правільны’; сюды ж польск. uprzejmy ’ветлівы, шчыры’ (< ’прамы, правільны’), серб.-харв. према ’насупраць’, прама, прам ’насупраць’. З прычыны наяўнасці ў корані галосных a і e прасл. форма вызначалася па-рознаму: або як *pręmъ (Зубаты, AfslPh 15, 496 і наст.), або як *prěmъ (Голуб-Копечны, 301). Фасмер (3, 395) абедзве рэканструкцыі лічыць спрэчнымі і дапускае кантамінацыю *prēmos і *prōmos (*pramъ). Славянскія словы роднасныя грэч. πρόμος ’пярэдні, той, хто стаіць на чале’, з інш. вакалізмам: πράμος ’тс’, окс. promom ’першы’, ст.-ісл. framr ’добры, смелы, прыдатны’, ст.-в.-ням. fruma ’карысць, выгада’ і інш. Гл. таксама Махэк₂, 493; Скок, 3, 33–35. У беларускай мове магло захавацца толькі на ўсходзе тэрыторыі, паколькі ў сучаснай літаратурнай мове ўспрымаецца як русізм (Станкевіч, Зб. тв., 1, 32; Пацюпа, Гармонія, 25). Тое ж адносна славенскай сцвярджае Сной₂ (566).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамата́ гл. прамы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прамізна́ гл. прамы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прамавуго́льны, -ая, -ае.

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

шматступе́нны, -ая, -ае.

Які праходзіць праз шэраг ступеней, стадый, не прамы.

Шматступенныя выбары.

|| наз. шматступе́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

бра́мсель, ‑я, м.

Самы верхні (прамы) даруе.

[Гал. bramzeil.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)