Пля́хі ’страўнік каровы’ (Выг.; кіраў., Нар. сл.), ’складкі ў страўніку каровы’, ’кішкі, трыбух’ (ТС), пляла ’прамая кішка’ (брагін., ЛА, 1). З иопъск. flaki ’кішкі, унутранасці, трыбух’, ’рубец’, якое з ням. Fleck ’кавалак, лап ка, пляма’, Flecke ’вантробы (страва)’ < с.-в.-ням. vlec, vlecke ’кавалак’ (Банькоўскі, 1, 374). Сюды ж, магчыма, у выніку пераносу значэння з цэлага на частку, пляла ’слізь у кішках ці коўбіку жывёл, якая абдзіраецца нажом пры шлямаванні’ (брагін, Шатал.), ці пад уплывам плялі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяга́рка (пега́рка), мн. л. пе́гаркі ’бульба з прыгаркамі’ (барыс., Шатал.), пыга́рка ’трохі падсмажаная ці падпечаная корка густой стравы або плеўка ў вадкай страве’ (драг., З нар. сл.), параўн. рус. калуж. пяга́рка з няясным значэннем. Відаць, ад пяга́ць ’пячы’: цэлы дзень пякотка пяга́е (жлоб., Мат. Гом.), дзе выступае варыянт кораня пяк‑ (гл. пекці, пячы) з азванчэннем у інтэрвакальным становішчы; менш верагодна сувязь з пе́гапляма, рабацінне’, гл. пе́гаркі, пе́гі, або як вынік “спешчанага” (дзіцячага) вымаўлення прыстаўкі пры‑, параўн. піга́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́ўты прям., перен. жёлтый;

~тая фа́рба — жёлтая кра́ска;

~тая прэ́са — жёлтая пре́сса;

~тая вада́мед. жёлтая вода́;

~тая ліхама́нка — жёлтая лихора́дка;

~тая ра́са — жёлтая ра́са;

ж. біле́т — жёлтый биле́т;

ж. дом — жёлтый дом;

~тая пля́маанат. жёлтое пятно́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пле́сні ’вяснушкі’ (светлаг., рагач., б.-каш., Мат. Гом.), плесня ’тс’ (слаўг., карм., ветк.), слаўг., карм. плесневыя ’з вяснушкамі’ (ЛА, 3), рус. смал. плесни ’вяснушкі’, плеашвыіі ’з вяснушкамі’, прыбалгыйск. ’сівы (пра масць каня)’, польск. pleśń ’чорная плесня на грабні пеўня’. Да плесня (гл.) < і.-е. plek‑sn‑i‑sпляма’ (Банькоўскі, 2, 607). Сюды ж ст.-бел. плеснивый, плесневый ’светла-шэрай масці’ (1552 г.), якое Булыка (Лекс. запазыч., 124) выводзіць са ст.-польск. pleśń iwy; параўн. таксама ст.-чэш. plesnivy ’пакрыты плесняй’, ’сівы, белапёры (пра каня)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сіна ’месца на галаве, дзе вылезлі валасы’, ’белая пляма на лбе некаторых жывёл’, ’праталіна’, ’невялікая палянка сярод лесу’, ’пустыя мясціны на сенажаці’, ’голае месца сярод пасеваў, няўзыдзены пасеў’, ’месца, дзе качаўся конь’ (ТСБМ, Яруш., ТС, Бяльк., Выг., Янк. 3., Яшк., Сл. ПЗБ; міёр., Нар. словатв.; хоц., Шатал.). Укр. ли́сина, лисина́, рус. лы́сина, польск. łysina, каш. łësëna ’лысая гара’, чэш., славац. lysina, серб.-харв. лѝсина, балг. лисина́. Прасл. lysina, утвораная ад прыметніка lysъ > лы́сы (гл.) (Слаўскі, 5, 417–418). Аб суфіксе ‑ін‑а гл. Слаўскі (SP, 1, 120–123), Сцяцко (Афікс. наз., 107–108).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуга́, дыял. сму́га́ ‘дымка, туман’ (ТСБМ; смарг., воран., Сл. ПЗБ), ‘ціна’, ‘нізкае месца; гразкае балота’ (віл., смарг., карэліц., гродз., іўеў., Сл. ПЗБ), ‘нанос пасля таяння снегу’ (віл., ашм., лаг., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), ‘туман’; ‘копаць ад тытуню ў цыбуку’ (Шат.), ‘чорная плесня’ (Касп.), ‘самагон’ (Жд. 2), сму́га ‘імгла, туман; раса, шкодная збожжу’ (Байк. і Некр.), ‘паласа туману’ (стол., Нар. лекс.), ‘цёмная або светлая палоска на небе, пахмурнасць’ (ТС), ‘брудны налёт, паласа пены на вадзе’ (Жыв. сл.), ‘рудая вада на балоце’ (ЛА, 2), ‘смутак’, ‘вяршкі’ (Мат. Гом.), ‘брудная паласа на адзенні, на целе’, ‘мокрая вузкая нізіна’ (ТС), ‘непраходнае балота’, ‘няўдобіца на балоце’ (палес., падрабязна гл. Талстой, Геогр., 192 і наст.), смуг ‘паласа’ (ТС), ‘стаячая вада, забруджаная тванню’ (Сцяшк.), ‘гразь на траве пасля раставання снегу’ (Шатал.), ‘вузкая палоска зямлі’ (слонім., З нар. сл.), ‘паласа сенажаці’ (Тур.), ‘багністая пратока’ (лельч., Нар. лекс.), смужа́віна, смуга́віна ‘палоска на небе; пахмурнасць’ (ТС), сму́жнік ‘зараслі маладога лесу’ (ТС), смужня́к ‘гразкае балота’ (люб., Сл. ПЗБ), ‘невялікі хваёвы лес, які расце астраўкамі на балоцістых месцах’ (ваўк., Сл. ПЗБ), смужэ́ ‘багна, балота’ (Сцяшк. Сл.); ст.-бел. смуга, смугъ ‘вузкая і доўгая паласа зямлі; цясніна’ (Ст.-бел. лексікон), укр. сму́га ‘рыса; штрых; паласа’, рус. паўд. сму́гапляма (напр., ад праса) у выглядзе паласы’, польск. smug, smuga ‘паласа; паласа поля, луга’, дыял. ‘балота’, каш. smug ‘вузкі вільготны лужок’, ‘стаячая вада; невялікая сажалка’, в.-луж. smuha ‘паласа, лінія’, н.-луж. smuga ‘тс’, чэш. šmouha ‘брудная паласа’, дыял. smuha ‘сухая паша’, ‘тс’, славац. smuha, šmuha ‘прадаўгаватая пляма’, славен. smúga ‘лінія, паласа’, серб.-харв. сму́га ‘від глебы; рачны нанос’, балг. дыял. сму́га ‘сцежка, след праз сенажаць або поле’. Прасл. *smuga/*smugъ ‘паласа, штрых, лінія’, ‘цёмная паласа на светлым фоне’ (Борысь, Etymologie, 219) роднаснае лат. smaugs ‘тонкі, стройны’, літ. sùsmauga ‘звужэнне’, ст.-ісл. smuga ‘паглыбленне, пралаз’, с.-в.-ням. sich smougen ‘туліцца’; гл. Фасмер, 3, 693 з літ-рай. Махэк₂ (562) ставіць пытанне аб магчымым раздзяленні значэнняў ‘паласа, лінія’ і ‘чорная пляма, паласа, бруд’. Шустар-Шэўц (1324–1325) аб’ядноўвае гэтыя значэнні і адносіць да і.-е. базы *(s)meu̯gh‑ ‘курыць’, зыходным пунктам для спецыялізацыі значэнняў было б ‘паласа, лінія, пляма, якая ўзнікла пад уздзеяннем цяпла, сонечнага свету і г. д.’. Борысь (563) узводзіць таксама да і.-е. *(s)meu̯g​h, але без дэфініцыі першаснага значэння праславянскага слова. Тады сюды ж і сму́глы (гл.), рус. сму́глый, укр. сму́глий, якія Фасмер (там жа) следам за Покарным (971) аддзяляе ад *smuga. Бярнар (Бълг. изсл., 341–342) узводзіць да кораня і.-е. *smeug‑/*(s)meuk‑, прадстаўленага ў ст.-слав. смъкати сѧ, што ад мъкнѫти ‘цягнуць, валачы’. Гл. таксама шмыгаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́слены, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да масла. Масленая вытворчасць. Масленая пляма.

2. Спец. Які працуе на масле (у 2 знач.), пры дапамозе масла. Маслены выключацель. Маслены фільтр.

3. Намазаны, насычаны маслам. [Таня] нахілілася, падняла масніцу падлогі і дастала, з-пад яе нешта, загорнутае ў масленую анучку. Шамякін. Дудзько са шчаціністай чорнай барадой, з масленымі валасамі, падстрыжанымі «пад гаршчок», .. сядзеў у канцы стала. Пестрак.

4. перан. Саладжавы, ліслівы, падлізлівы. Рэгістратар глытае масленыя словы Гарбулёва. Бядуля. Такі ён [ханжа] маслены, прылізаны, харошы, А што ні слова — то з варэннем пірагі... Валасевіч.

5. перан. Як бы пакрыты маслам; юрлівы (пра вочы, позірк).

•••

Масла масленае гл. масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сляный

1. ма́слены;

2. (относящийся к растительному маслу) але́йны;

ма́сляные кра́ски але́йныя фа́рбы;

ма́сляная жи́вопись але́йны жы́вапіс;

ма́сляный портре́т але́йны партрэ́т;

3. (жирный) ма́слены;

ма́сляное пятно́ ма́сленая пля́ма;

4. техн. ма́слены;

ма́сляный выключа́тель ма́слены выключа́льнік;

ма́сляный насо́с ма́сленая по́мпа;

ма́сляная ла́мпа ма́сленая ля́мпа.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Муру́гі ’масць паляўнічага сабакі’ (Інстр. II), ст.-бел. мургъ ’парода сабакі’, якое, паводле Булыкі (Лекс. запазыч., 143), запазычана са ст.-польск. murga, яно ў суч. польск. мове азначае ’назва сабакі’, ’вол любой масці’, ’некультурны чалавек’. Параўн., аднак, укр. мору́гий, муру́гий ’рыжы або цёмна-шэры з цёмнымі палосамі’, муру́га ’шэра-белы вол з больш цёмнымі палосамі’, рус. муругий ’паласаты, з плямамі’, якія ўзыходзяць да прасл. morǫgъ (польск. morąg ’цёмная паласа ў жывёл’, moręgi ’чорны з чырвоным’, славен. marógaпляма, паласа’) — усе суадносяцца з мара́ць ’пэцкаць’ (Фасмер, 3, 14). Сюды яшчэ чэш. merhy ’ра́гі — ’палосы на запацелых войнах’, merhovati ’рабіць паласатым’ (Махэк₂, 360).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарні́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарніла. На жоўтым століку выразна віднелася чарнільная пляма, вельмі падобная на след дзіцячай далонькі. Лынькоў. Некаторыя з .. [выразаў] тут жа тлумачыліся, развіваліся на палях газеты дробнымі чарнільнымі надпісамі. Шамякін. // Прызначаны для чарніла. Чарнільны парашок. Чарнільны прыбор. // Такі, як у чарніла (пра колер). Змяркалася. Цемень змагалася з віднатою — неба налівалася сінім чарнільным колерам. Капыловіч. // Чорны, цёмны. Хвалі ішлі адна за адной, і процілеглы бераг губляўся ў чарнільнай навальнічнай цемры. Караткевіч. / у вобразным ужыв. Ды затапіла неба чырвань, Пабеглі цені па вадзе, І ноч ад нас чарнільнай шырмай Адгарадзіла светлы дзень. Сербантовіч.

•••

Чарнільны арэшак гл. арэшак.

Чарнільная душа гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)