Перацува́ць ’перадвояць’ (швянч., Сл. ПЗБ). З пера- і ірваць, што да цуць ’цвісці’ (гл.), параўн. макед. прецутува ’адцвітаць’, варыянт прецветува ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабязу́ліцца ’надурэцца, насваволіцца’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бязу́ліцца, бязу́ліць ’гарэзаваць, дурэць, дурыцца, непрыстойна паводзіць сябе’, бязу́льны ’шалапутны’, бязу́ля ’гарэзлівы’, гл. бязула.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перажабе́ць ’перастаяць (аб малаку, тварагу) у печы’ (Ян.). З ⁺перажыбе́ць, якое да пера- (гл.), а другая частка — да літ. žìbinti ’паліць, запальваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакатле́ць (пірікатле́ць) ’моцна перамерзнуць’ (Юрч. СНЛ). Відаць, да пера- і ⁺катле́ць ’пасінець’, параўн., рус. вяц. котле́ть ’станавіцца чорным (як кацёл)’. Да кацёл (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераніры́ндаваць ’іграць на нервах’ (паст., Сл. ПЗБ), астрав. nipanipbiHÖaeaifb ’бавіць час пустымі размовамі’ (Сл. рэг. лекс.). Да пера- і пірындаваць, пірындзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пеража́хнуць ’сціхнуць (пра боль)’ (слуц., Сл. ПЗБ). Да пера- і жа́хнуць ’стукнуць, ударыць’ (гукапераймальнага паходжання, параўн. і жах (гл.), што чаргуецца з гасіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перакаламсоліваць (пірікыламсолівыць) ’перамешваць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ⁺каламсоліваць, якое — ў выніку кантамінацыі з каламуціць і масоліць ’цухмоліць’, параўн. з пірімасолівыньня ’перажоўванне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перама́начка фальк. ’той, хто ўмее спакусіць, прывабіць да сябе’ (Нар. Гом.). Да пера- і мані́ць (гл.). Суфікс з ласкальным значэннем — спецыфіка фальклору (песні).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапо́йсаваць ’перамалочваць ячмень другі раз, каб лепш абцерлася асцё, вымалацілася калоссе’ (полац., Нар. лекс.; паст., шальч., Сл. ПЗБ). Да пера- і пойсаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)