Начацьпачаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), рус. нача́цьпачаць; меркаваць; быць у стане’, польск. устар. nacząćпачаць’, в.-луж. načećпачаць (хлеб)’, н.-луж. naceś ’тс’, славен. načeti ’тс’, серб.-харв. на̀четапачаць; надкусіць (хлеб і інш.)’, балг. на́чна, наче́напачаць’, макед. начнепачаць; надкусіць’, ст.-слав. начѧтипачаць’. Прасл. na‑čęti, na‑čьǫnǫ, іншая ступень чаргавання канец, кон (гл. там жа і этымалогію слоў, параўн. Бернекер, 1, 168; Фасмер, 3, 51; Шустар-Шэўц, 13, 978–979). Меркаванні пра другаснасць слова ў беларускай мове (< рус. начать, гл. Сл. ПЗБ), відаць, не маюць падстаў, параўн. спецыфічныя дэрываты тыпу нача́ны ’пачаты’ (там жа), архаічныя выразы тыпу робіць нача́ткі (ТС) і інш., а таксама шырокую распаўсюджанасць слова ў славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загне́вацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Прыйсці ў гнеў, пачаць гневацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загуча́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ць; зак.

Пачаць гучаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задымі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́міцца; зак.

Пачаць дыміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заквітне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Пачаць квітнець.

Заквітнелі сады ў Панямонні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закруці́ць², -учу́, -у́ціш, -у́ціць; зак. (разм.).

Пачаць круціць.

Вецер закруціў лісце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замата́ць², -а́ю, -ае́ш, -а́е; зак., чым (разм.).

Пачаць матаць¹.

З. галавой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замглі́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -лі́ць; зак.

Пачаць імгліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запанікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; зак.

Пачаць панікаваць, упасці ў паніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запа́хнуць, -ну, -неш, -не; -па́х, -хла; зак.

Пачаць пахнуць.

Запахла дымам.