мілітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мілітарызму, мілітарыста. Мілітарысцкая палітыка. Мілітарысцкія арганізацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвізіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рэвізіянізму, рэвізіяніста. Рэвізіянісцкая палітыка. Рэвізіянісцкія плыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захва́тнический захо́пніцкі;

захва́тническая поли́тика империали́стов захо́пніцкая палі́тыка імперыялі́стаў;

захва́тнические во́йны захо́пніцкія во́йны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НЭП о́вая экономи́ческая поли́тика) ист. НЭП, род. НЭ́Па м.о́вая эканамі́чная палі́тыка).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэа́кцыя², -і, ж.

Палітыка актыўнага супраціўлення грамадскаму прагрэсу і падаўлення рэвалюцыйнага руху, якую вядуць эксплуататарскія класы ў барацьбе за захаванне або зварот сваіх правоў і палітычнага панавання, за захаванне аджыўшых грамадскіх парадкаў.

Палітычная р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зго́дніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да згодніка, згодніцтва. Згодніцкая палітыка меншавікоў. Згодніцкая тактыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сацыя́л-імперыялі́зм, ‑у, м.

Разнавіднасць апартунізму, палітыка падтрымкі сацыял-дэмакратамі імперыялістычнага ўрада сваёй краіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дваі́сты, -ая, -ае.

1. Які складаецца з дзвюх аднародных частак.

Д. след.

2. Такі, які змяшчае ў сабе дзве розныя якасці, часта супярэчлівыя.

Дваістая натура.

Дваістае пачуццё.

Дваістая палітыка крахам канчаецца.

|| наз. дваі́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эканамі́чны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да эканомікі; гаспадарчы.

Эканамічная палітыка.

Эканамічныя законы.

Э. эфект.

Эканамічная выгада.

2. Які дае эканомію, выгадны ў гаспадарчых адносінах.

Э. рухавік.

|| наз. эканамі́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гегемані́зм, ‑у, м.

Палітыка, заснаваная на імкненні да сусветнага панавання над іншымі краінамі і народамі.

[Ад грэч. hēgemonia — панаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)