расква́кацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга квакаць. Жабы нешта расквакаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пава́бнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць павабнага; прывабнасць, сімпатыя. Пры сустрэчах [Купала] усміхаўся, гаварыў два-тры.. словы, а здавалася, што пачуў ты нешта асабліва важнае, што атрымаў нешта надзвычай каштоўнае і не страціць яно свае павабнасці ніколі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́ванешта страшнае, чым палохаюць дзяцей’; ’вош’ (Клім.); ’воўк’ (дзіц.) (Клім., Шат.). Рус. во́ванешта страшнае; мянушка ўсялякага сабакі’, укр. во́ванешта страшнае, чым палохаюць дзяцей’, славац. vova ’тс’ (Дзендзялеўская, SR, 1974, 1, 39). Слова з дзіцячага маўлення.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зява́цца, ‑аецца; безас. незак.

Разм. Пра жаданне зяваць, пазяхаць. Нешта зяваецца, мусіць, на дождж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чаўпці́ся несов., разг. мере́щиться, не выходи́ть из головы́;

мне ўсю ноч не́шта чаўпло́ся — мне всю ночь что́-то мере́щилось

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кле́иться

1. прям., перен. кле́іцца;

разгово́р не кле́ится размо́ва не кле́іцца;

что́-то не кле́ится не́шта не кле́іцца;

2. страд. кле́іцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

протарато́рить сов., разг., в разн. знач. пралапата́ць; (проболтать) прабалбата́ць;

протарато́рил что́-то пралапата́ў не́шта;

протарато́рить два часа́ пралапата́ць (прабалбата́ць) дзве гадзі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хуткабе́жнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Уласцівасць хуткабежнага. Ёсць у гэтай хуткабежнасці часу нешта невыказна сумнае. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́чага¹, не́чаму, не́чага, не́чым, не́ аб чым.

1. займ. адмоўны, з інф. Няма нічога, каб...

Чытаць нечага, трэба ісці ў бібліятэку.

Хлеба нечым нарэзаць.

2. займ. неазнач. ў Р(ад займенніка «нешта»). Чагосьці.

Для нечага ж трэба яму ехаць у горад?

3. часц. Лепш бы; дарэчы (разм.).

Заадно нечага і родных наведаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зашчо́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Пачаць шчоўкаць. // Прашчоўкаць. [Дзяцел] выдзеўб нешта ў кары, зашчоўкаў і паляцеў. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)