аско́ма, ‑ы, ж.

Непрыемнае вяжучае адчуванне ў роце, абвостранае адчуванне на зубах ад чаго‑н. кіслага. У Сяргейкі ад аскомы нават рот пачало зводзіць. Хомчанка. // перан. Непрыемнае адчуванне ад чаго‑н., што вельмі надакучыла. Што ім [маладым] славы аскома? Ім адна ўзнагарода — Ведаць, верыць, што шчасце не здрадзіць народу. Грачанікаў.

•••

Аскому нагнаць (набіць) гл. нагнаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. і без дап. Тузаць некаторы час; тузануць некалькі разоў. Вылазячы з-за стала, ён ласкава патузаў унука за віхры. Чорны.

2. Разм. Злёгку пабіць, набіць. Аднагодкі спрабавалі дражніць іх [Міколку і Таню]: «Жаніх і нявеста, жаніх і нявеста!» але, пасля таго як Міколка патузаў аднаго, самага смелага, чапляцца перасталі. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адпаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.

Разм.

1. чаго. Адрэзаць, адарваць паласу якога‑н. матэрыялу і пад.

2. перан.; каго. Моцна набіць каго‑н. (рэменем, плёткай), пакінуўшы на целе рубцы, палосы. Вясковыя хлапчукі-падшывальцы грамадою ішлі за бацюшкам, напамінаючы яму, як ён спяваў і скакаў з Купрыяніхаю і як яго чуць Купрыян не адпаласаваў на прыгуменні. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поби́ть сов., в разн. знач. пабі́ць, (много, неоднократно) папабіва́ць, папабі́ць; (избить) набі́ць;

поби́ть реко́рд пабі́ць рэко́рд;

поби́ть посу́ду пабі́ць по́суд;

поби́ть кого́ пабі́ць каго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цана́, ы́; мн. цэ́ны, цэн; ж.

1. Грашовае вырашэнне вартасці тавару. Базарная цана. Дзяржаўная цана. Нарыхтоўчая цана. Закупачная цана. □ Каржакевіч спусціў цану на чатыры пуды. Крапіва. Конь старэе — у цане танее, вол старэе — цану набірае. Прыказка. // Грашовая плата за якую‑н. работу, паслугу. У невялікай вёсцы лясной Пастух цану загінае вясной. Кусянкоў.

2. цано́й чаго. Ужываецца ў значэнні: страціўшы што‑н., ахвяраваўшы чым‑н., перажыўжы што‑н. Клінцэвіч вырашыў: нават цаной уласнага жыцця адпомсціць гаду. Машара.

•••

Адпускная цана — цана, якая ўстанаўліваецца пры продажы прадукцыі.

Стратная цана — цана ніжэй сабекошту.

Цана вытворчасці — у капіталістычным грамадстве — ператвораная форма вартасці тавару, роўная суме выдаткаў і сярэдняму прыбытку.

Ведаць цану гл. ведаць.

Грош цана (у базарны дзень) каму-чаму — не мае ніякай каштоўнасці, нічога не варты, ні на што не прыгодны.

Дарагой цаной — затраціўшы вялікія сілы, намаганні, панёсшы вялікія ахвяры (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.).

Загнуць (заламаць, загарадзіць) цану гл. загнуць.

Любой (якою б ні было) цаной — любымі сродкамі, шляхамі, не шкадуючы нічога (дасягнуць чаго‑н., зрабіць што‑н.). Туды, на той бок пералезці, Пра ўсё даведацца на месцы, Якою б ні было цаной! Колас.

Набіць (нагнаць) сабе цану гл. набіць.

Нагнаць (набіць) цану гл. нагнаць.

Не стаяць за цану гл. стаяць.

Траціць цану гл. траціць.

У цане — дорага каштуе; высока цэніцца.

Цаны няма каму-чаму гл. няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нагне́тка ’?’: Як‑бы з руты ды нагнетак / Букет велькі май уклаў (Цётка). Няясна, якая кветка маецца на ўвазе; фармальна слова вельмі падобна да польск. nogietek ’наготка’, сустракаецца і ў форме nogietka (Steffen. Słownik Warmiński. Wrocław, 1984), аднак не выключана, што гэта іншая расліна, лекавыя ўласцівасці якой могуць выкарыстоўвацца ў народнай медыцыне, напрыклад для лячэння навярэджванняў, параўн. тураўск. нагнёт ’ціск, прыгнёт’, чэрв. нагне́сцінабіць’, воран. нагнётка ’мазоль’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кішэ́нь і кішэ́ня, ‑і, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў і грошай. Бакавая кішэнь. Нагрудная кішэнь. □ Кавалёва задумалася, дастала з кішэні паліто некалькі зярнят грэчкі і, разглядаючы, перагортвала іх на далоні. Дуброўскі.

2. перан. Разм. Дабрабыт, багацце, грошы. Проста дзіва, як «клапоцяцца» рускія міністры аб кішэні [паноў] фабрыкантаў! Ленін. Буш быў сам не свой: яго кішэні пагражала сур’ёзная небяспека. Маўр.

3. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

4. Спец. Пра паглыбленне, выемку ў чым‑н. Кішэнь раны. Кішэнь тоўстай кішкі.

•••

Біць па кішэні гл. біць.

Вецер гуляе ў кішэні гл. вецер.

За словам (па слова) у кішэнь не лазіць гл. лазіць.

Класці (сабе) у кішэню гл. класці.

Набіць кішэнь гл. набіць.

Не па кішэні каму — занадта дорага для каго‑н.

Пустыя кішэні ў каго — пра беднага чалавека.

Тоўстыя кішэні ў каго — пра багатага чалавека.

Трэсці (калаціць) кішэні гл. трэсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Набахту́рываць ’прагна піць, звыш меры наліваць што-н. (Нас.), nabachturyć ’напаіць гарэлкай’ (Пятк. 2, 200), набах‑ тэрыць ’наліць вельмі поўна’ (любан., Нар. сл.), укр. набахту́‑ ритинабіць лухтой, дробяззю (галаву)’, сюды ж, магчыма, славац. nabachtany ’добра наедзены’, польск. nabechtywać ’нагаворваць, паклёпнічаць, пляткарыць’, балг. набъхтвамбіць, лупцаваць’ і іншыя экспрэсіўныя ўтварэнні з падобнай семантыкай. Утворана ад *бахту́рыць, параўн. бахтиць (гл.) з нарашчэннем ‑ур‑© адносна славац., польск. і балг. гл. Махэк₂ (41, да bäcat ’біць’), Брукнер (19, да bach).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наста́лак (пасталоў ’сякера для кляпання кос’ (драг., Жыв. сл., Клім.). Ад настиліць ’наварыць сталлю’ (Бяльк.), настилюваты ’пакрываць сталлю’ (драг., Жыв. сл.), настальваць ’наводзіць што-небудзь жалезнае сталлю’ (Нас.), да сталь (гл.); настиліцьнабіць’ (Бяльк.) узнікла на базе папярэдняга значэння, параўн. настиліць зубы ’ўдарыць па зубах’ (Грыг.), настиліваць ’перан. рабіць ударамі сіне-барвовыя знакі’: пакалываць, насталиць кому носъ, вочы (Нас.), з далейшым развіццём семантыкі параўн. насталіць нос ’паставіць у няёмкае становішча’, насталіць (каго-небудзь) ’падгаварыць, сагітаваць’ (Растарг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адлупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак.

1. што. Аддзяляючы, зняць з чаго‑н. (кару, лупіны і пад.). Адлупіць наклейку з бутэлькі. □ Косцік выцягнуў з-пад ложка свае старыя чаравікі, адлупіў у адным з іх [сцілку] і схаваў за яе сакрэтную пісульку. Паслядовіч. // Разм. Адарваць. Адлупіць рукаў.

2. каго. Разм. Моцна набіць, адлупцаваць. Здаецца, калі Іван счапіўся з Вавілам, на вуліцы нікога не было, але ў клубе ўжо гаварылі, што Іван з Алёшам адлупілі Пухціка. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)