Му́зыка ’галіна мастацтва’, ’твор або сукупнасць музычных твораў’, ’выкананне і гучанне музычных твораў на інструментах’, ’музычны інструмент’, драг. ’танцы’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Бяльк., Лучыц-Федарэц), музы́камузыкант’, ’скамарох’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Яруш., Касп., Шат., Бяльк.; Нік. Очерки, 2; Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС), ст.-бел. музыка, музика, музыкъ ’музыка’ (1565 г.) запазычана са ст.-польск. muzyk ’тс’, muzyka ’музычны інструмент’, якія з лац. mūsicus ’музычны; музыкант; паэт’, mūsica ’мастацтва Муз’, ’музыка, музычнае мастацтва’ < ст.-грэч. μουσικός ’які належыць Музам’, ’музыкант’, ’мастацкі, паэтычны, адукаваны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 159 і 161). У ст.-рус. мове лексема мусикия, мусикиа ’музыка’, ’спевы’, ’музычны інструмент’, ’музыкант-жанчына’ з XII ст. (Фасмер, 3, 6). Гл. таксама Краўчук (Праблемы філал., 60), Маргаран (ЭИРЯ, 4, 1968, 90–94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інструменталі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на якім‑н. музычным інструменце. Калектыў спевакоў і інструменталістай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інструменталі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Музыкант, які іграе на якім-н. музычным інструменце.

Ансамбль інструменталістаў.

|| ж. інструменталі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. інструменталі́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скамаро́х, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У Старажытнай Русі: вандроўны акцёр, спявак-музыкант, вастраслоў і акрабат.

2. перан. Пра несур’ёзнага чалавека, які пацяшае іншых сваімі камедыянцкімі, штукарскімі выхадкамі (разм., неадабр.).

|| прым. скамаро́хаў, -ава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; незак., што.

Разм. Хмурыць (бровы). Змітро падае мне гармонь, супіць бровы: — Ты, музыкант, марш дамоў! Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на баяне. Баяніст, доўгі дзяцюк, прыклаўшы вуха да мяхоў, ляніва расцягваў баян. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднаво́кі, ‑ая, ‑ае.

З адным вокам. Аднавокі музыкант Савоська, які быў спецыяльна запрошан Габрусём для кірмашу, спрытна хадзіў кручкамі па цымбалах. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шумаві́к, ‑а, м.

Асоба, якая ў тэатры, на радыё, тэлебачанні і пад. стварае шумавыя эфекты. // Музыкант, які іграе ў аркестры на шумавых інструментах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Музы́кі ’танцы’, ’вечарынка з музыкай’, ’вячоркі з танцамі’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сцяц.). Ад музы́камузыкант’, якое, паводле польск. muzyk, з лац. mūsicus ’тс’. Да му́зыка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цымбалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Музыкант, які іграе на цымбалах. Там, у зборышчы квяцістым, Хоць да вечара скачы... Два калгасных баяністы, цымбалісты, скрыпачы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)