Ва́гам ’марудна, павольна’ (З нар. сл., Юрч.); ’паволі, паціху’ (Бяльк.); ’раўнамерна, з вытрымкай; на вагу, на вазе’ (Гарэц.). Звязана з вага (гл.) і з той абстрактнай семантыкай, што развілася ў вытворных ад вага; параўн. разважліва, паважна і пад.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Клы́гаць 1 ’марудна ісці, клыпаць’ (ТСБМ, Бір., Сцяшк., Жыв. сл., Нар. сл.), ’кульгаць’ (Шат.). Відаць, кантамінацыя клыпаць (гл.) і кульгаць (гл.). Семантычная тоеснасць гэтых дзеясловаў стварае спрыяльныя ўмовы для іх кантамінацыі.
Клы́гаць 2 ’жаваць, есці’ (Нас.). Гл. клыкаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Жвялі́ць ’бяззуба, комкаючы есці’ (мсцісл., Юрч. Сін., 80), жвяль, жвель ’выклічнік пра павольную яду’ (мсцісл., Нар. лекс., 175). В.-луж. zwalić ’гаварыць глупства’, славен. žveljáti ’есці марудна, перажоўваючы; нешта рабіць марудна’, серб.-харв. жва̀лити ’зацягваць цуглі; слінявіць, трымаючы ў губах (напр., люльку)’, балг. дыял. жваля ’перажоўваць’, жви́лим ’церці; піць’. Параўн. літ. žvelgseti ’многа гаварыць’ (Шырвід), лат. zvalkšét ’балбатаць, рабіць гук (пра падзенне прадмета і інш.)’ (Мюленбах-Эндзелін). У корані адлюстроўваецца, відаць, тое ж *žьv‑, што і ў жаваць (гл.), але адбывалася і кантамінацыя з гукапераймальным *žv‑ (параўн. жвякаць), прычым аснова ўтвараецца з рознымі галоснымі (a‑, ‑ě‑, ‑i‑) і зычным ‑l‑ (дэтэрмінатывам?).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
сцягну́цца, сцягнуся, сцягнешся, сцягнецца; зак.
1. Туга зацягнуць сябе чым‑н. Сцягнуцца поясам.
2. Злучыцца, самкнуцца канцамі, краямі. Кальцо войскаў сцягнулася наўкол горада.
3. Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра вялікую колькасць каго‑, чаго‑н.). Войскі сцягнуліся да пераправы.
4. Разм. Спусціцца, перамясціцца марудна, з цяжкасцю. Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед — і той сцягнуўся з печы. Багдановіч.
5. Разм. Пайсці куды‑н., сысці адкуль‑н. Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.
6. З цяжкасцю быць знятым (пра што‑н. з адзення, абутку). Бот нарэшце сцягнуўся.
7. Разм. Прайсці марудна; здоўжыцца (пра час, дарогу). Сцягнулася дарога ў тры кіламетры — такім гарэў нецярпеннем, хоць усведамляў, што .. [Антанюк і Будыкаў] могуць сапсаваць адзін аднаму настрой. Шамякін. У чаканні трывожным сцягнулася кароткая летняя ноч. Галавач.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
◎ Паварза́ ’паціху’ (Сцяшк. Сл.). Цёмнае слова. Магчыма, дэрыват ад дзеяслова *паварзаць, да якога можна як паралелі прывесці варзекаць (гл.), а таксама смал. варзбпать ’пэцкаць; марудна рабіць нешта’, варзбпаться ’пэцкацца; марудзіцца з выкананнем якой-н. працы’. Далейшыя сувязі гл. пад варзекаць.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
прыпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. прыпоўз, ‑паўзла, ‑паўзла; зак.
1. Дабрацца куды‑н. паўзком. Падыходжу: Алеся!.. З лесу, раненая, прыпаўзла да сяла, Да сваіх. Куляшоў.
2. Разм. Марудна, павольна ідучы, прыбыць куды‑н. Вінцук пазнаў .. старую Клемансіху і ўсміхнуўся. — Прыпаўзла, старая? — Прыпаўзла, Вінцук. Даўно не была, а трэба ж... Чарнышэвіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
слібізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., што і без дап.
Разм. Чытаць марудна, па складах. У хаце было цемнавата, і палкоўнік слібізаваў па літарах, не могучы іх звязаць у адно цэлае. Сабаленка. Калі дома быў стары, ён заўсёды першым браўся за пісьмо, надзяваў акуляры і, слаба разбіраючы сынаў почырк, слібізаваў кожнае слова. Васілевіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
сцягну́цца, сцягну́ся, сця́гнешся, сця́гнецца; сцягні́ся; зак.
1. Туга падперазаць сябе чым-н.
С. дзягай.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сабрацца, сканцэнтравацца ў адным месцы (пра многіх).
Войскі сцягнуліся да пераправы.
3. Пайсці куды-н. (разм.).
Сцягнуўся недзе на цэлы дзень.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Пра што-н. з абутку: з цяжкасцю быць знятым.
Бот ледзь сцягнуўся з нагі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Здоўжыцца, марудна прайсці (разм.).
У трывожным чаканні сцягнулася ноч.
|| незак. сця́гвацца, -ваецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnić ’гучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск‑) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Мяжджу́ліць ’драбіць, мажджэрыць, дэфармаваць, раздушваць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), міёр. ’уціскваць, умяшчаць’, полац. ’есці марудна, размінаць ежу дзёснамі, не маючы зубоў’ (Нар. сл.), мяжду́ла ’цяльпук, нязграбны, непаваротлівы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.). Да мозг, мозак (гл.). Параўн. рус. размозжить голову (Фасмер, 2, 637). Гл. наступнае слова.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)