Рэ́хнуць ’стукнуць’ (Мат. Гом.). Рус. раха́ть, рахну́тькідаць што-небудзь цяжкае’, славац. rachnúť ’грымнуць; бухнуць’, чэш. řachnouti ’тс’. Магчыма, гукапераймальнае (Фасмер, 3, 449).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кі́дкі ’які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны’ (ТСБМ), ’падатлівы, ахвочы, схільны да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’спраўны (чалавек)’ (Сцяц.), ’неўраўнаважаны’ (Янк. III). Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Падкі́днік, подкіднік ’бабок трохлісты, Menyanthes trifoliata L.’ (Бейл.). Зыходзячы са словаўтваральнай структуры, утварэнне ад прыметніка *падкідны, які да кідаць (гл.); але семантычная матывацыя невядомая.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ве́цер, ветру; мн. вятры, ‑оў; м.

Паветраная плынь гарызантальнага напрамку. Моцны вецер. Паўднёвы вецер. Подых ветру. Узняўся вецер. Энергія ветру. □ Пахілага дрэва вецер не ломіць. Прыказка.

•••

Ад (з) ветру валіцца гл. валіцца.

Ветрам падшыты (падбіты) гл. падшыты.

Ветрам пайсці гл. пайсці.

Вецер гуляе (у кішэні, гумне і пад.) — нічога няма.

Вецер знёс — пра таго, хто невядома дзе дзеўся, каму не сядзіцца дома.

Вецер носіць (ганяе) — пра таго, хто невядома дзе ходзіць.

Вецер (гуляе) у галаве; гуляй-вецер у галаве — пра легкадумнага, несур’ёзнага чалавека.

Вецер у спіну каму — тое, што і з лёгкім ветрам.

Вецер ходзіць дзе — пра адчуванне руху паветра ў пакоі, памяшканні.

Выкінуць (грошы) на вецер гл. выкінуць.

Вятры яго ведаюць — нікому невядома.

Да ветру (пайсці) — пайсці па сваёй патрэбе.

З ветру вяроўку віць гл. віць.

З лёгкім ветрам — гавораць таму, хто хоча пайсці, каб сказаць, што яго не стануць затрымліваць, што ён нікому не патрэбен.

Кідаць на вецер што гл. кідаць.

Кідаць (пускаць) словы на вецер гл. кідаць.

Куды вецер дзьме (хіліць) — не мець самастойнасці ў поглядах, прытрымлівацца поглядаў большасці.

На ўзвей вецер (пусціць) — а) тое, што і пусціць на вецер; б) дарэмна, непрадумана.

Пусціць (пайсці) на вецер (з ветрам) гл. пусціць.

Трымаць нос па ветры гл. трымаць.

У ветры на калу — пра што‑н., што стаіць адзінока наводшыбе.

Хоць з ветрам пусці гл. пусціць.

Шукаць ветру (лавіць вецер) у полі гл. шукаць.

Як ветрам змяло гл. змесці.

Як у полі вецер — легкадумны, пусты, ветраны.

Якім ветрам (прыгнала, занесла, прынесла) — форма выражэння здзіўлення пры сустрэчы з кім‑н. у нечаканым месцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пракіда́цькідаць праз што-небудзь; не пападаць, прамахвацца; прапускаць’ (ТСБМ), пракіда́цца, пракідваць, пракідаваць ’запраўляць ежу чым-небудзь’ (брасл., Сл. ПЗБ), пракінуць ’заправіць, засмачыць’ (мядз., Сл. ПЗБ), пракіняны (аб ежы) ’запраўлены’ (паст., в.-дзв., Сл. ПЗБ), пракі́нуты ’тс’ (івян., даўг., Сл. ПЗБ), пракіда́цца ’трапляцца’, ’прачынацца’ (ТС), про́кідзь ’заправа’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. прокида́тися ’трапляцца; прачынацца’. Да кідаць (гл.). У значэнні ’запраўляць ежу’ калька літ. pramèsti ’пракідваць; запраўляць, прыпраўляць (ежу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыля́ць1кідаць з сілай, біць’ (навагр., Жыв. НС; глыб., Наша ніва, 2001, 24 вер.), пыльну́ць ’ударыць’ (паст., Сл. ПЗБ, Шат.), ’кінуцца, хутка пабегчы’ (бераст., Сцяшк. Сл.; Шат.). Параўноўваюць з літ. pilti ’біць, ліць, сыпаць’ (Грынавяцкене і інш., Сл. ПЗБ, 4, 206), іншае значэнне суадносіцца з літ. pulti ’кінуцца’, але параўн. пуляцькідаць’ (гл.) і іншыя экспрэсіўныя дзеясловы такога тыпу, у аснове якіх ляжаць імітатывы тыпу пуль! піль! пур! і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каго-што. Рухаць ад сябе, кранацца рэзкім рухам, кароткім ударам.

Ш. у спіну сяброўку.

Ш. тачку.

2. Трымаючы на ўзроўні плячэй, рэзкім моцным рухам паднімаць над сабой (штангу, гіру) або штуршком кідаць наперад (звычайна ядро; спец.).

Ш. ядро.

Ш. штангу.

3. перан., каго (што). Прымушаць да чаго-н., садзейнічаць сваім умяшаннем развіццю чаго-н.

Ш. каго-н. на нядобры ўчынак.

|| зак. штурхану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ і штурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шту́рханне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рышшыбуня́ць ’раскідаць’ (чавус., Нар. сл.). Утворана ад рас- і шы́бень ’палка’, шыбава́ць ’хутка, жвава, імкліва рухацца’, шыба́цькідаць, шпурляць’, шы́бка ’хутка, шпарка’, шы́бельны ’свавольны’, ’гарэзлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сві́гаць (сьві́гаць) ‘бліскаць, мігаць’ (Ласт.), свігну́ць (сьвігну́ць) ‘паказацца, бліснуць’ (Скарбы, Ласт.), сюды ж сьвігаві́ца ‘пробліск у хмары, маланка’ (Ласт.), відаць, і сві́га ‘мінога рачная’ (Скарбы). Магчыма, балтызм, параўн. літ. sviégti, sviégiuкідаць, шпурляць; біць, стукаць’, лат. sviêžu ‘кідаю’. Назва міногі, хутчэй за ўсё, звязана з хуткімі рухамі і яркай афарбоўкай. Параўн. аднак укр. дыял. шви́гатикідаць, шпурляць’, што, магчыма, сведчыць пра славянскі характар слова. Куркіна (Диал. структура, 126) са спасылкай на Пятлёву (ОЛА 1974, 125–129) супастаўляе беларускае сьві́гаць ‘бліскаць’ з славен. svígati ‘хутка рухацца, мільгаць’, рус. дыял. свигать ‘гуляць, шляцца’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *svigati, роднаснага літ. svaĩgti ‘ганяць, ездзіць туды-сюды; круціцца’, svíegti ‘паварочваць, кідаць, біць’ < і.-е. *su̯ei‑g‑ ‘згібаць, гнуцца, круціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашамата́ць, драг. пошымытитэ ’пазакідваць’ (Нар. лекс.). З польск. szamotać się кідацца, рвацца, біцца’, якое з прэфарманта ше‑ (sze‑) і Змятаць (< прасл. metatiкідаць’. Гл. яшчэ Брукнер, 540.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)