пато́мства, ‑а, н.

1. Маладое пакаленне ў адносінах да старэйшых, да бацькоў; дзеці. У .. [бяседцы] летам па выхадных днях усё Чмаруцькава патомства ўрачыста засядала за святочным самаварам. Лынькоў. Праз два тыдні з ікрынак выходзіць шматлікае патомства. Матрунёнак. Усё сваё жыццё жаўна праводзіць на ствалах дрэў і ў дупле, дзе спіць і выводзіць патомства. В. Вольскі.

2. Людзі будучых пакаленняў. Прыгожыя людзі, рабочыя людзі — Іх подзвіг працоўны, іх клопат аб Мінску Шчаслівым патомствам забыты не будзе. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералажы́ць, ‑лажу, ‑ложыш, ‑ложыць; зак., каго-што.

Тое, што і перакласці (у 1–4 і 6 знач.). Пералажыць віну на другога. □ Зарэцкі пералажыў відэльцы з месца на месца. Скрыган. Клопат, што ні кажы, не прапаў попусту: ..пералажылі шчарбатыя, падламаныя масты, збудавалі трохі новых. Мележ. Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць іх у парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усыры́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і чаго.

Абл.

1. Прыгаварыць да зняволення. [Пятро:] — Асудзілі [жонку] ўсё ж. Два гады ўсырычылі... Марціновіч. // Набіць. — Ой, баяцца цябе буду! — Пабаішся, як штаны здзяру ды трапкача ўсырычу. Паўлаў.

2. Даць з разлікам на пэўную выгаду. Але хлопец усё ж усырычыў.. [Арцёму] залатоўку. Машара. // Усадзіць шмат сродкаў за што‑н. [Вара:] — Клопат вялікі, што ні ў кога [тэлевізара] няма. — Няхай будзе ў нас першых. [Хілімон:] — Ды мо і грошы ўсе ўсырычыла за яе [штуковіну]. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скорб м. р. ‘смутак’ (ТС). Укр. скора́ ‘тс’, рус. скорбь, ст.-рус. скърбь, серб.-харв. скр̑бклопат’, славен. skȓb ‘тс’, балг. скръб, ст.-слав. скръбь ‘му́ка, няшчасце, гора’. Прасл. *skъrbь ‘смутак, клопат’, *skъrběti ‘смуткаваць; тужыць’, якія роднасныя літ. дыял. skur̃bti ‘смуткаваць’, skurbė ‘смута, гора, нястача’, лат. skúrbt, skurbstu ‘хмялець, траціць прытомнасць’, skur̂ba ‘галавакружэнне; ап’яненне; цечка (у авечак)’. Паводле Ларына (История, 42), сучасныя значэнні пераносныя на базе першаснага ‘хвароба’. Мяркуюць, што славянскія словы маюць агульнае паходжанне з рус. вяц. ско́рблый ‘ссохлы, зморшчаны; заскарузлы, закарэлы’ (сюды ж адносяцца зафіксаваныя Ластоўскім ско́рбнуць ‘карэць; дубець’, ско́рблік ‘крухмал’, скарблі́ць ‘прыдаваць жорсткасць тканіне’), якое суадносіцца з ст.-ісл. skarf ‘зморшчаны, худы, востры’, ст.-в.-ням. skar(p)f, с.-в.-ням. scharpf ‘востры’, што ўрэшце ўзыходзяць да пашыранай формы і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’: *(s)kerb(h)‑/*(s)kreb(h)‑, параўн. серб.-харв. oskŕbiti ‘параніць’ і ‘задаць смутку’, а таксама ‘клапаціцца’. Паводле Мартынава (Язык, 44), апошняе — вынік перабудовы семантыкі ў паўднёвых славян пад уплывам іншамоўных пранікненняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Журба́1 ’смутак’. Рус. дыял. паўд., дан., сарат., амур. журба́ ’смутак, клопат’, укр., журба́, жур, жура́ ’смутак’, славен. žûrba ’паспешнасць, руплівасць’, серб.-харв. жу̀рба ’паспешнасць’. Ст.-рус. журба ’дакаранне’ (у Бярынды, 1627). Утворана з суфіксам ‑ьba ад дзеяслова журыць, журыцца (гл.), відаць, яшчэ ў ст.-рус. мове, паколькі ў паўд.-слав. слоў іншыя значэнні.

Журба́2 ’гнаявая жыжка’ (Сл. паўн.-зах.). Кантамінацыя жур, журка (гл.) з жабурынне (гл.), жабура.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заадно́, прысл.

1. Сумесна, у згодзе з кім‑н. (быць, дзейнічаць і пад.). Быць з сябрамі заадно. □ Бізун, штык і куля царскіх катаў пераконвалі сялян, што памешчыкі і чыноўнікі дзейнічаюць заадно. Лушчыцкі.

2. Разам з тым, адначасова, мімаходам. [Міхась] зноў і зноў дакараў у думках сястру, а заадно і Толю, што яны згадзіліся пусціцца ў.. далёкую і небяспечную дарогу. Якімовіч. Настаўнік вырашыў завітаць да пісара. Цікава зірнуць, што на дварэ робіцца, а заадно і клопат пазбыць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Назіранне за кім‑, чым‑н. для аховы, кантролю, вывучэння і г. д. Тайны нагляд. Знаходзіцца пад наглядам дактароў. □ Савет узяў пад нагляд работу сталовых, дзіцячых садоў. Карпаў. Усе зубры знаходзіліся пад сталым навуковым наглядам. В. Вольскі.

2. Догляд, клопат. Хлопчык у такім узросце, калі яму патрэбен асаблівы нагляд. Асіпенка.

3. з азначэннем. Група асоб, якая ажыццяўляе назіранне з мэтай аховы, кантролю і г. д. Тэхнічны нагляд. Санітарны нагляд. Апякунскі нагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паста́ўка, ‑і, ДМ ‑стаўцы; Р мн. ‑ставак; ж.

Забеспячэнне якімі‑н. таварамі па дагавору, дастаўка чаго‑н. на адпаведных умовах. Праўда, .. [амерыканскія рабочыя] зараблялі больш, чым да вайны — фабрыкі і заводы працавалі на поўную сілу на ваенныя пастаўку ўсяму свету. Лынькоў. // Адзін з асноўных відаў дзяржаўных нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў. Выканаць дзяржаўныя пастаўкі. □ [Бялькевіч:] — Але сказаў [старшыня], што калі пастаўкі першая запаведзь, дык найпершай павінен быць клопат пра чалавека, таго, хто і гэтыя пастаўкі выконвае і хлебу гэтаму гаспадар. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухата́, ‑ы, ДМ ‑хаце, ж.

Разм.

1. Адчуванне сухасці дзе‑н.; сухасць. Сухата і радасць, слёзы і песня — вось чым спрадвеку быў для жанчыны лён. Палтаран. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем, шасцела сухатою гарачай, саломы, прасілася пад серп. Лобан.

2. Гарачая сухая пагода; суш. Такой сухатой чэрві стачылі дзічкі, як разакі дрэва; дзічкі сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка. Пташнікаў.

3. Клопат, турбота; туга. [Эма:] — Некалі і я вучылася — Цяжка. Адна сухата... Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

доставля́ть несов.

1. (препровождать) дастаўля́ць;

доставля́ть това́р дастаўля́ць тава́р;

2. (предоставлять, давать) дава́ць;

доставля́ть возмо́жность дава́ць магчы́масць;

3. (причинять) прычыня́ць, рабі́ць; прыно́сіць; дава́ць;

доставля́ть беспоко́йство прычыня́ць (рабі́ць) кло́пат (турбо́ты);

доста́влять удово́льствие дава́ць задавальне́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)