Мыслі́вец, мысліве́ц ’паляўнічы’ (Сцяшк.), мысліўца ’паляўнічы з гончымі’, мысліўства ’паляванне з сабакамі’ (Нас.), мыслівы ’паляўнічы’ (Янк. БП), ст.-бел. мысливецъ, мысливство ’тс’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. myśliwiec, myśliwstwo (Булыка, Лекс. запазыч., 90; Кюнэ, Poln., 79), якія ад myśleć, myśl. Да мысль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акто́р, акторка, акцёр, актрыса (БРС). Першыя два словы (ці варыянты) запазычаны з польскай мовы (Карскі, Белорусы, 160). У польскай з лац. actor. Трэцяе запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 84), а ў рускай з французскай acteur у пачатку XVIII ст. Гл. Шанскі, 1, А, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дысцыплі́на ’дысцыпліна’ (БРС). У сучасным значэнні, відаць, з рус. дисципли́на ’тс’ (< польск. dyscyplina < лац.). Фасмер, 1, 516; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 137. Ст.-бел. дисциплина, дысцыплина ’дысцыпліна; бізун’ (Булыка, Запазыч.) і дыял. дысцыплі́на ’строгае выхаванне’ (Сл. паўн.-зах.) запазычаны прама з польск. dyscyplina.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гладыя́тар ’гладыятар’. Рус. гладиа́тор, укр. гладіа́тор ’тс’. Бел. і ўкр. словы, мусіць, запазычаны непасрэдна з рус. мовы ў адносна новыя часы. Рус. гладиа́тор, паводле Шанскага (1, Г, 86), запазычана з лац. мовы (параўн. лац. gladiator ’тс’, вытворнае ад gladius ’меч’) прыкладна ў першай палавіне XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мацю́к ’род зельцу з барановых або свіных унутранасцей’ (мядз., Нар. сл.). Зах.-укр. мацько, мацьок, жытом. мацьок, мацько ’свіны страўнік’ (ЛАПП). З польск. maciek ’тс’, ’сальцісон’, ’бруха’, ’страўнік, напханы кашай’. Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 20), польск. і ўкр. лексемы запазычаны з рум. mat ’кішка’, ’унутранасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паспалі́ты, ст.-бел. посполитый, посполный ’агульны, просты’ (XIV ст.) поспольство, посполство, посполитство ’плебс, просты люд’, посполитоватися ’знацца, вадзіцца’, посполито, посполите і інш. таго ж кораня запазычаны са ст.-польск. pospolito, pospolicie, pospolitować się, pospólstwo, pospelny, pospolity (Жураўскі, SOr, 10 (1), 1961, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліф, лі́фік, лі́хвік ’безрукаўка, жаночае адзенне без рукавоў’ (Сцяшк., Ян., Мат. Гом.), ’частка жаночай сукенкі, якая аблягае грудзі і спіну’ (ТСБМ); лі́пцік, лі́фцік, ’ліфчык’ (барыс., лаг., Сл. ПЗБ). Рус. лиф, лифчик, польск. lifk, liwk ’тс’. Запазычаны з н.-ням. lîv або з гал. lijf ’ліф, карсет’ (Фасмер, 2, 504).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбо́ўка ’набор, наём, прыцягванне добраахвотнікаў у якую-небудзь арганізацыю’. Бел. лексема ўтворана ад дзеяслова вербаваць, які (таксама як і рус. вербовать) быў запазычаны з польск. werbować ’набіраць у войска’; ’старацца знайсці сабе аднадумцаў, добраахвотнікаў’ < ням. werben ’набіраць рэкрутаў’ (Фасмер, 1, 294; Шанскі, 1, В, 56; Брукнер, 608). Гл. вербаваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́йка ’гайка’, ’жалезнае кольца, якое набіваецца на што-н. для змацавання’ (БРС, Касп., Нас.). Рус. га́йка, укр. га́йка. Паводле Фасмера (1, 384), цяжкае слова. Шанскі (1, Г, 11–12) мяркуе, што ўкр. і бел. словы запазычаны з рус., дзе гэта слова ўтворана суфіксам ‑ка ад дзеяслова гаить ’закрываць; затрымліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гамеры́чны (БРС). Рус. гомери́ческий, укр. гомери́чний. Прыметнік гэты сустракаецца, як правіла, толькі ў выразе гамерычны смех. Запазычанне з франц. homérique ’тс’. У аснове назвы ляжыць імя вядомага паэта Гамера, у «Іліядзе» якога апісваецца смех багоў. Гл. Шанскі, 1, Г, 125. Бел. і ўкр. словы запазычаны непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)