Гладыя́тар ’гладыятар’. Рус. гладиа́тор, укр. гладіа́тор ’тс’. Бел. і ўкр. словы, мусіць, запазычаны непасрэдна з рус. мовы ў адносна новыя часы. Рус. гладиа́тор, паводле Шанскага (1, Г, 86), запазычана з лац. мовы (параўн. лац. gladiator ’тс’, вытворнае ад gladius ’меч’) прыкладна ў першай палавіне XVIII ст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)