цяле́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спец.).

3. толькі мн. У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бадзя́жка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑жцы, Т ‑ай (‑аю), ж.; Р мн.жак.

Разм. Памянш.-ласк. да бадзяга ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабе́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прабягаць — прабегчы (у 1, 2 знач.) і прабегчыся (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Каржакава́ты ’нізкі з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва)’, ’невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты’ (ТСБМ, Шат., Касп.), ’каравы’ (Яруш.). Словаўтваральная будова лексемы празрыстая — каржакаваты < кар‑жак‑ав‑аты. Запазычанне з польск. krzakowaty ’тс’, якое ад krzak ’куст, кустоўе’. Гл. каржак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сце́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Вузкая пратаптаная дарожка.

Лясная с.

С. праз жыта.

2. перан. Шлях і кірунак працоўнай дзейнасці каго-, чаго-н.; наогул кірунак, шлях да чаго-н.

Пайсці па бацькавых сцежках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дро́жкі, жак; адз. няма.

Лёгкі адкрыты экіпаж. Сам наш старшыня, не давяраючы нікому, намазаў восі і колы ў дрожках, запрог каня і пакаціў па горадзе. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караняно́жкі, жак; адз. караняножка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

Падклас прасцейшых жывёл (амёб і інш.), якія маюць уласцівасць утвараць часовыя вырасты для перасоўвання і захоплівання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

начле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

Уст. Начлежны дом. Шмат пакут перажыў Цішка Гартны, начуючы на лаўках сквераў, у цёмных калідорах начлежак. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раго́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн.жак; ж.

1. Памянш. да рагожа. // Падсцілка з рагожы.

2. Баваўняная або палатняная тканіна, ніці ў якой пераплятаюцца папарна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́мочи падця́жкі, -жак ед. нет;

быть (ходи́ть) на по́мочах (у кого) быць (хадзі́ць) на по́вадзе (у каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)