буту́з, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Маленькі, тоўсценькі хлопчык; таўсматае дзіця.

З сяней паказаўся чырвоненькі б.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дашко́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Дзіця дашкольнага ўзросту.

Рэгістрацыя дашкольнікаў.

|| ж. дашко́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парадзі́ха, -і, ДМ -дзісе, мн. -і, -дзіх, ж.

Жанчына, якая раджае або толькі што нарадзіла дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыгалу́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., каго (што).

Прылашчыць (разм.).

П. дзіця.

|| незак. прыгалу́бліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хло́пчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Дзіця або падлетак мужчынскага полу.

З малых год х. пачаў працаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгуля́ць сов. (развлечь) разгуля́ть;

р. дзіця́ — разгуля́ть ребёнка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дашко́льнік, ‑а, м.

Дзіця дашкольнага ўзросту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Прыплюшчваць вочы, сціскаючы павекі.

Дзіця на сонцы жмурыцца.

|| зак. зажму́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заварушы́цца, -ушу́ся, -у́шышся, -у́шыцца; зак.

Пачаць варушыцца, прыйсці ў рух.

Дзіця заварушылася ў калысцы.

Трава заварушылася пад ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́няньчыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., каго (што).

Рупліва даглядаючы, выгадаваць.

В. дзіця.

|| незак. выня́ньчваць, -аю, -аеш, -ае.