*Планы, ст.-бел. пяаныйдзікі’ (Скарыла). Са ст.-чэш. plany, якое першапачаткова абазначае ’неўрадлівы’, ’пусты’ (Булыка, Лекс. запазыч., 206) < прасл. *pol‑пь < *pol*je ’роўная, неапрацаваная зямля, зарослая дзікімі раслінамі, бязлесная, у адрозненне ад апрацаванай’ (*niva) і ўзаранай (*rolʼja) (Махэк₂, 454).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіню́к ‘сініца’ (Янк. Мат., Сцяшк. Сл.), сіню́к сіні ‘Parus caeruleus, сініца’ (Ласт.). Да сіні (гл.). Параўн. назвы птушак ад таго ж кораня: укр. синя́кдзікі шызы голуб’, польск. siniak ‘від дразда’ і інш., гл. сіняк3. Гл. таксама Антропаў, Назв. птиц, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муфлондзікі горны баран, які сустракаецца на астравах Міжземнага мора, Ovis musimon Schreb’. (ТСБМ), ’нязграбны чалавек’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Кніжны тэрмін, запазычаны з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 88); у гаворках, відаць, з польск. muflon ’муфлон’, якое з франц. mouflon < італ. mufflone ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́ка, прысл.

1. Прысл. да дзікі.

2. Са страхам, спужана. — Зараз загарыцца наш дом, — сказала Марына, дзіка азіраючыся. Чорны.

3. у знач. вык. Дзіўна, незвычайна. [Валя:] Людзі мастацтва і раптам здраднікі. Як гэта агідна, дзіка і незразумела. Карпаў.

4. у знач. вык. Глуха, запушчана. Я ў сад пайшоў. Усё глуха, дзіка. Усё травою зарасло. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загубі́ць, ‑гублю, ‑губіш, ‑губіць; зак., каго-што.

1. Давесці да гібелі, смерці; пагубіць. Загубіць чалавека. □ У калідоры пачуўся дзікі крык гаспадыні: — Эдвар, што ты робіш?! Ты нас усіх загубіш! Маўр.

2. Марна, без карысці патраціць (час, грошы і пад.). Процьму грошай на дарогу марна загубіла. Колас.

•••

Загубіць жыццё чыё — зрабіць няшчасным, бязрадасным чыё‑н. існаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брысці́, брыду́, брыдзе́ш, брыдзе́; брыдзём, брыдзяце́; пр. брыў, брыла́, ‑ло́; заг. брыдзі́; незак.

Ісці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі; цягнуцца. І бачыць дзед Талаш — вялізны дзікі кабан павольна выходзіць з ляснога гушчару і брыдзе па чэрава ў снезе, не зважаючы на дзеда. Колас. Гэта ёсць пераход, каб не лезці ў ваду, не брысці цераз брод. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адамкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Адчыніцца; стаць незамкнутым. Замок адамкнуўся. Дзверы адамкнуліся.

2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе. Дзікі, прарэзлівы голас, поўны роспачы, выгукваў: — Адчыні! Адамкніся! Колас.

3. перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Спяць дзяды — ім былое абрыўкамі сніцца: адамкнуўся для іх зачараваны сад. Дудар.

•••

Рай адамкнуўся каму гл. рай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ла́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; заг. ласуйся; незак., чым і без дап.

Есці што‑н. смачнае, любімае. Дзеці будуць ласавацца цукеркамі з барбарысавай начынкай. Хомчанка. Кожную раніцу, на досвітку, вяртаюцца дзікі з трысця на беразе рэчкі, дзе ўсю ноч ласуюцца салодкімі карэннямі вадзяных раслін. В. Вольскі. // перан. Цешыцца, задавальняцца чым‑н., атрымліваць асалоду. Ласаваліся апошнім сонечным цяплом лясныя восы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рама́н1 ’суп з гароху’ (докш., Янк. Мат.). Няясна. Магчыма, праз рознага кшталту метафарычныя пераносы звязана з гукапераймальным комплексам рам‑, гл. раманіць. Параўн. аналагічнае, рус. дыял. (Латвія) роман ’нейкая страва’ (СРНГ).

Рама́н2 (ramán) ’рамонак’ (Федар.), рамо́ндзікі рамонак’ (Нас.), рома́н, ромо́н ’тс’ (ТС). Гл. рамонак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)