Ахмурэ́ць ’стаць невясёлым’ (Касп., КСТ), ’аслабець’ (Касп.), ахмырэць ’зрабіцца панурым’ (КСП), зхмарэ́ць ’тс’ (Грыг.). Да хмура//хмара, параўн. рус. охмарить ’надуцца, зазлаваць’, хмура ’пахмурны чалавек’, хмыра ’тс’, хмуры ’пакрыты хмарамі; пануры, невясёлы (пра чалавека)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
На́йміт ’наёмны работнік, парабак’ (БРС, Нас., Гарб., Грыг., Пятк., ТС), ’наёмнік’ (Гарэц., Яруш.), на́йміты ’наёмны рабочы, парабак’ (ТС), таксама на́ймітка ’парабчанка, служанка’ (Грыг., ТС, Сл. ПЗБ), на́йметка ’тс’ (Нас.), на́ймічка ’тс’ (Янк. 1, Кліх, Сл. ПЗБ, ТС), наймі́тная ’служанка’ (клімав., Растарг., Да характ., 207), найміта́ ’наёмныя работнікі ці работніца’ (Ян.). Рус. найми́т, найми́та, наймитка, наймичка, укр. на́ймит, на́ймичка, на́ймиття (зборн.), польск. najmit, najmitka (з укр., Варш. сл.). Утворана ад *najьmъ, гл. найм ’наём, найманне’, пры дапамозе рэдкага суфікса ‑іт‑, параўн. касьбіт, малацьбіт, што далучаецца пераважна да асновы аддзеяслоўных назоўнікаў (Сцяцко, Афікс. наз., 53).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Баго́с ’нязграбны чалавек высокага росту’ (Грыг.). Напэўна, запазычанне. Параўн. укр. бе́ґаc ’бяспутны, нягоднік’, би́ґасень ’дурань, дубіна’, польск. bigas, чэш. bigas (Брукнер, 27, бачыць першакрыніцу ў ням. Bicke ’кірка’, а Махэк₂, 54, у венг. bibasz ’дурны’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квашані́на ’халадзец, студзень’ (ТСБМ, ТС, Шатал., Шн., Вешт., КЭС, лаг., Жыв. сл., Касп., Сцяшк., Мядзв., Малч., Бір., Др.-Падб., Янк. II, Жд. 3, Грыг.), ’свініна’ (Нар. словатв.). Гл. квасіць, параўн. серб.-харв. ква̏сити ’мачыць, увільгатняць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Коц ’коўдра фабрычнага вырабу’ (Сцяц., Сл. паўн.-зах.), ’коўдра саматканая’ (Нас., Мат. Гом., Ян., Нар. сл., Сцяшк.), ’саламяная коўдра’ (Рам.), ’кілім’ (Грыг.). Ст.-бел. коцъ ’коўдра, кілім’ < с.-в.-ням. kotze ’тс’ (Чартко, Дасл., 56).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіёк ’невялікі кій’ (ТСБМ, Касп., Грыг., Бяльк., Нік.), ’палка ў ткацкім станку для паварочвання «калоды» і падвешвання «нітоў»’ (Касп.), ’тычка’ (Мат. Гом.), ’мерка’ (Нік. Очерки), ’клін у навоі’ (Мат. Гом., Жыв. сл.). Гл. кій 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́шыкацца ’патроху высыпацца’ (Касп.); ’зрабіцца пустым’ (Грыг.). Гл. шыкаць. Прыклад з Грыгаровіча «…вышыкалісь ракі…» паказвае, відавочна, і на значэнне ’шаптацца, скончыць шаптацца > задыхнуцца, заснуць (аб раках)’; параўн. рус. перешепта́ться, укр. ви́шептатися ’перастаць шавяліцца, задыхнуцца (аб раках)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падале́шнік ’род шматгадовых травяністых раслін сямейства кірказонавых’ (ТСБМ), падалешнікі ’род грыбоў’ (Грыг.). Да альха (гл.). У назвах грыбоў, па назіраннях Яшкіна (Бел.-рус. ізал., 99), беларуска-руская ізалекса (паўн.-усх. Беларусь — наўгародскія, пскоўскія і цвярскія землі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Паслане́ц ’пасланы для выканання даручэнняў’ (ТСБМ, Грыг., Нас., Бяльк.; КЭС, лаг.; ТС). Укр. пасла́не́ць, рус. посла́нец, польск. posłaniec, н.-луж. posłanć, в.-луж. pósłanc, чэш., славац. poslanec, славен. od‑poslánec. Паўн.-слав. poslanьcь. Да слаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)