Гарэ́лка1 ’гарэлка’ (да гарэ́ць) (БРС). Відавочна, запазычанне з рус. горе́лка ’тс’.

Гарэ́лка2 ’гарэлка, спіртны напітак’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.). Рус. горе́лка, укр. горі́лка. Утварэнне па польскаму узору: польск. gorzałka (да *gorzały ’гарэлы’ < gorzećгарэць’). Гл. Фасмер, 1, 440; Слаўскі, 1, 322. Падрабязна Сцяц. Нар., 72.

Гарэлка3 ’адтуліна ў бучы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, метафара да гарэ́лка1 (паводле знешняга падабенства з варонкай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палыха́цьгарэць зыркім, яркім полымем; свяціцца яркім святлом’. Рус. полыха́ть ’тс’, укр. полохну́ти ’успыхнуць, разгарэцца’. Звязваюць з паласнуць (гл.) або з по́лах (Фасмер, 3, 321).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Вайга́ра, wojhara ’гарэлка’ (Федар., 7, 6). Няясна. Магчыма, звязана з вагера ’зух’ або непасрэдна ад гарэць: ва(й)гара < *в‑о‑гара (з дзвюма пратэзамі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салапа́цьгарэць (аб вялікім агні)’ (Мат. Гом.), салыпну́ць ’успыхнуць (пра пламя)’ (Сл. ПЗБ). Відаць, метафарычнае; да салыпаць, салупаць (гл.). Параўн. яшчэ вобразны выраз языкі полымя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.

1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла. // перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант. Ляўданскі.

2. Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак.

1. Прадзіравіць агнём, чым-н. едкім.

П. дзірку ў шынялі. П. кіслатой.

2. і ў чым. Добра напаліць, выпаліць для абагравання.

П. печ або ў печы.

3. Правесці які-н. час, займаючыся паленнем чаго-н. ці ў чым-н. або даць гарэць чаму-н. на працягу якога-н. часу.

П. святло дараніцы.

|| незак. прапа́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыме́ць, ‑міць; незак.

Выпускаць дым; дрэнна гарэць, вылучаючы вялікую колькасць дыму. Кожны дзень зранку .. дыміць паравоза. Пестрак. Адзін танк стаяў нерухома і густа дымеў. Мележ. / у безас. ужыв. У майстэрні дымела з коміна. Гартны. // Вылучаць, выпускаць пару. Пасярод стала, вывернутая з каструлі, яшчэ дымела бабка, якую любіў і Карніцкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раза́чка ’боль у жываце’ (Сцяшк., Янк. 2, Янк. 3.), ’ліха, халера’ (Нар. словатв.), раза́нка ’дызентэрыя’ (Інстр. 2). Аддзеяслоўныя ўварэнні, як гара́чка ад гарэ́ць, гуля́нка ад гуля́ць, ад рэ́заць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Здуле́ць ’сапрэць’ (Сл. паўн.-зах.). З прэфіксам з‑ ад дулець ’тлець; пыліць’ (гл.), якое мае паралель у рус. дулеть, смал., арл.гарэць, тлець, а таксама ў літ. dūlė́ti ’прэць, тлець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гніля́к, ‑а, м.

1. Кусок гнілога, спарахнелага дрэва. Пень трэба .. узяць на падпалку: сухі гніляк і бяроста стануць гарэць, як смаляк. Пташнікаў. Старыя хрыплівыя ўздыханні напамінаюць гуд пілы, якая рэжа мяккі гніляк. Бядуля.

2. перан. Пра хваравітага, слабага чалавека. Не падобна гэта на Андрэя — даць па зубах, тым больш таму старому гніляку, пра якога ён збіраецца расказаць. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)