скразны́, -а́я, -о́е.

1. Які праходзіць наскрозь.

Скразная рана.

2. Які перамяшчаецца прама ад аднаго пункта да другога, без перасадак і перагрузак.

С. цягнік.

3. Які распаўсюджваецца на ўсе моманты вытворчай дзейнасці, на ўвесь прадмет.

Скразная загартоўка дэталей.

4. Рэдкі, ажурны; праз які праходзіць святло.

Скразныя фіранкі.

5. Пра вецер, што дзьме праз адтуліны, якія знаходзяцца насупраць адна адной.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прахапі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́піць; -о́плены; зак., каго-што (разм.).

Пра вецер, холад і пад.: пранізаць наскрозь.

Яго прахапіла ветрам.

|| незак. прахо́пліваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

штормово́й мор. штармавы́;

штормово́й сигна́л штармавы́ сігна́л;

штормово́й ве́тер штармавы́ ве́цер.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зя́бкі, -ая, -ае.

1. Халодны, сцюдзёны.

Пацягнуў з. вецер.

Была буйная зябкая раса.

2. Адчувальны да сцюжы.

У яго змалку былі зябкія рукі.

|| наз. зя́бкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адлі́га, -і, ДМ -лізе, мн. -і, -ліг, ж.

Пацяпленне зімой (ранняй вясной) пасля марозу павышэннем тэмпературы вышэй нуля.

Цёплы вецер прынёс адлігу.

|| прым. адлі́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасці́хнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -ціх, -хла; зак.

1. Змоўкнуць, уціхнуць часова (пра гукі).

2. Паступова аціхаючы, перастаць, сціхнуць.

Вецер перасціх.

|| незак. перасціха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац. дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням. Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верценьвецер; нячыстая сіла’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрадуй ’міфічная істота, якая ўвасабляе сабой вецер’ (КТС, А. Алешка). Ад вецер і дуць і суф. ‑уй (гл.). Параўн. укр. вітродуйвецер-дух’. Семантыка рус. дыял. ветродуй значна адрозніваецца ад бел. (СРНГ, 4, 203.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́сціць, пе́шчу, пе́сціш, пе́сціць; пе́шчаны; незак.

1. каго. Любоўна даглядаць, пялегаваць; патураць усім жаданням, балаваць.

П. дзяцей.

2. каго. Лашчыць, галубіць.

П. дачку.

3. перан., каго-што. Выклікаць прыемныя адчуванні (пра вецер, сонца і пад.).

Вецер песціць твар.

4. перан., што. Жадаць здзяйснення чаго-н. прыемнага.

П. надзею.

|| зак. вы́песціць, -пешчу, -песціш, -песціць; -пешчаны (да 1 знач.) і спе́сціць, спе́шчу, спе́сціш, спе́сціць; спе́шчаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарва́ць¹, -ву́, -ве́ш, -ве́; -вём, -вяце́, -ву́ць; -ві́; -ва́ны; зак., чаго.

1. Сарваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. кветак.

Н. букет.

2. Парваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. паперы.

3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.).

Н. ільну.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.) і што. Нагнаць (пра вецер; разм.).

Вецер нарваў снегу.

|| незак. нарыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)