Сапсе́ць ’састарыцца’ (Нас., Растарг.), ’разбалавацца, дрэнна сябе паводзіць’ (Растарг.). Да псець (гл.); магчыма, з’яўляецца семантычным эквівалентам прымаўкі песі век зжыў (Нас.). З іншай прыстаўкай — запсе́ць ’састарыцца, як сабака’ (Шат., Касп.). Сінанімічна ў другім значэнні да разапсе́ць ’разбалавацца’ (Растарг.). Здзіўляе падабенства харв. дыял. spjèšati ’аслабець’, якое разам са славен. pȇhati ’стаць слабым, стаміцца’ Бязлай (3, 21) збліжае з *pьsъ (гл. пёс).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нашы́цца 1, ‑шыюся, ‑шыешся, ‑шыецца; зак.

Разм. Напрацавацца шыючы. Нашыцца за свой век.

нашы́цца 2, ‑шыецца; зак.

Разм. Набіцца куды‑н., сабрацца дзе‑н. у вялікай колькасці. Прыйшлі малодшыя хлопцы, сябры Міколы. Нашылася поўная кухня дзяцей... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

і́цвіна, ‑ы, ж.

Абл. Адзін з двух драцяных цяжоў, якія злучаюць галоўкі саней з пярэднімі капыламі. Іцвіны сцягвалі галоўкі саней, захоўваючы такім чынам іх першапачатковую форму, і ад іцвін у вялікай меры залежаў працоўны век саней. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узрост, век; гады (мн.); леты (паэт., мн.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

плаве́ц, плаўца, м.

Тое, што і плывец. Яны, упартыя, цыбатыя, худыя, Заўзятыя плаўцы і футбалісты — Курчатавы, Гагарыны, Купалы Спяшаюцца у дваццаць першы век. Грахоўскі. Па гэтых вірах цяпер плавала з дзесятак мужчын — гэта былі самыя лепшыя нашы вясковыя плаўцы. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мро́іць, мрою, мроіш, мроіць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.

Уяўляць у думках, марыць. Ці даўно .. [Захарка] мроіў, як яго дужы і смелы бацька накінецца на ворагаў са стрэльбай у руках. «ЛіМ». Век я пра славу сусветную мрою. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.

Разм.

1. зб. Беднякі, бедната. Сярод настаўніцкай галоты самым багатым быў Нічыпар Янкавец. Колас.

2. Беднасць, галеча. [Тамаш:] Пражыў век — дабра не бачыў .. Бо галота страшная, бядота несусветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце не было. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбэ́сціцца, ‑бэшчуся, ‑бэсцішся, ‑бэсціцца; зак.

1. Прывучыцца да дрэнных звычак, маральна распусціцца. Век жылі без ясляў, дзяцей пад копамі гадавалі.. А цяпер разбэсціліся. Давай ім лёгкае жыццё. Б. Стральцоў. — Твой Віктар проста п’яніца і бабнік! Зусім разбэсціўся... Ваданосаў.

2. Стаць непаслухмяным; разбалавацца, раздурэць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

влачи́ть несов.

1. книжн., уст. валачы́, цягну́ць;

2. перен.сущ. жизнь, век, дни) гібе́ць, марне́ць;

влачи́ть жа́лкое существова́ние ледзь жыць; ледзь трыма́цца; гібе́ць, марне́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

магі́ла, -ы, мн. -ы, -гі́л, ж.

1. Яма для пахавання памерлых, а таксама насып на месцы пахавання.

Засыпаць магілу.

2. у знач. вык. Аб чым-н. вельмі небяспечным: смерць (разм.).

За здраду — м.

3. перан., у знач. вык. Будзе захавана ў тайне.

Ведаць аднаму і — м.

Адной нагой у магіле (стаяць) — быць блізкім да смерці.

Глядзець у магілу — дажываць свой век, быць блізкім да смерці.

Загнаць (увагнаць, звесці) у магілу — давесці да смерці.

|| памянш. магі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. магі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

М. камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)