Перава́л: перава́ламі (ісці) (аб дажджы) ’з перапынкамі’ (чэрв., Нар. лекс., ЛА, 2). Да пера- і валіць (гл.). Параўн. паралельныя рус. валаг. перм. перева́ла ’чорная, дажджавая хмара, якая раптоўна набягае, і з яе ідзе кароткачасовы дождж’, ст.-польск. przewal ’дождж’, у якіх захоўваецца старажытная семантыка ’падаць, ісці (пра дождж)’, параўн. балг. вали́ ’падае дождж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

валі́цца I несов.

1. вали́ться, па́дать;

2. страд. вали́ться, опроки́дываться; сва́ливаться; см. валі́ць I;

рабо́та з рук ва́ліцца — рабо́та из рук ва́лится;

в. з ног — вали́ться с ног;

ад (з) ве́тру в. — от ве́тра вали́ться;

ва́ліцца це́раз го́рла — хвата́ет по го́рло;

на бе́днага Мака́ра ўсе шы́шкі ва́ляццапогов. на бе́дного Мака́ра все ши́шки ва́лятся

валі́цца II несов., страд. валя́ться; би́ться; ката́ться; см. валі́ць III

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перавалі́ць, -валю́, -ва́ліш, -ва́ліць; -ва́лены; зак.

1. што. Перамясціць, пералажыць, звальваючы (пры перагрузцы; спец. і разм.).

2. што і цераз што. Перайсці цераз горны хрыбет.

3. асаб. і безас. Перайсці які-н. колькасны або часавы рубеж.

Прабег машыны пераваліў за сотню тысяч кіламетраў.

Ужо пераваліла (безас.) за пяцьдзясят гадоў.

|| незак. перава́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перава́льванне, -я, н. (да 1 знач.), перава́лка, -і, ДМ -лцы, ж. (да 1 знач.; спец.) і перава́л, -у, м. (да 2 знач.).

|| прым. перава́лачны, -ая, -ае (да 1 знач.).

П. пункт (таксама перан.: наогул пра месца перамяшчэння, перабазіравання чаго-н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Куля́ць1валіць набок, пераварочваць, нагінаць’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. паўн.-зах.). Параўн. рус. кулить ’каціць (бочку)’, польск. kulić ’каціць’, чэш. kouleti, славац. kuľас, в.-луж. kuleć, н.-луж. kułaś ’тс’. Магчыма, да куля (гл.). Параўн. Слаўскі, 3, 342.

Куля́ць2 ’разбіраць плыты і коньмі выцягваць на бераг’ (Нар. сл.). Магчыма, да куляць1 (першаснае значэнне ’каціць бярвенні’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Права́львацца, прова́львацца ’праломвацца, дзіравіцца’ (ТС), сюды ж палес. провалі́лосо неба (пра залеву, навальніцу), якое Талстыя (ПЭСб, 10) супастаўляюць у якасці палеска-паўднёваславянскай паралелі з серб.-харв. провалио се облак ’прайшоў лівень’, про̏вала облака ’лівень, залева’. Да праваліць ’прабіць, праламаць’, што да валіць ’біць, ламаць’, параўн. ням. Volkenhruch ’лівень’, літаральна ’пралом воблака, у воблаках’ (Гарачава, Этимология–1984, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вярну́ць², -ну́, ве́рнеш, ве́рне; -ні́; незак., што.

1. Мяняць напрамак руху, паварочваць.

В. машыну ўправа.

В. нос ад чаго-н. (адносіцца да каго-, чаго-н. з пагардай, грэбаваць кім-, чым-н.). Здушы верне (брыдка думаць пра што-н., глядзець на што-н.).

2. Валіць на бок, пераварочваць.

В. воз.

3. перан. Схіляць да чаго-н., даваць пэўны кірунак (думкам, размовам і пад.; разм.).

Мне вядома, куды ён верне.

4. перан., на каго-што. Перакладваць віну на іншага (разм.).

Сам вінаваты, а на другіх верне.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Рухацца, падаць, узнімацца суцэльнай плынню.

Дым верне з коміна.

6. 3 цяжкасцю ўзнімаць пласты зямлі.

Трактар верне дзёран.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вал, ‑а; мн. валы, ‑оў; м.

1. Доўгі, высокі земляны насып. Замест агароджы вакол могілак былі калісь выведзены акопы з даволі высокім валам. Колас. [Шорнер:] — Не ў страх такім салдатам ні крэпасці валы, ні сцены казематаў. Бачыла. // Доўгая і высокая града чаго‑н. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы. Колас. Нізкія валы хмар.. праплывалі над лесам. Асіпенка.

2. Высокая хваля. І, як заўсёды, безупынна праз возера каціўся вал. Дубоўка. Сыходзяцца тут, на стыку двух мацерыкоў — Азіі і Амерыкі, — стрэчныя вятры і разганяюць цяжкія валы свінцовых хваль. Б. Стральцоў.

3. Суцэльная лінія ваенных умацаванняў. Хвалёныя непрыступныя валы нямецкай абароны пратараньваліся з ходу магутнымі танкавымі злучэннямі. Васілевіч. // Самкнуты, шчыльны строй людзей. Рад за радам чоткім крокам Вал праходзіць малайцоў. Колас.

4. Цыліндр, які перадае рух тым ці іншым часткам механізма. Вал млына. Вал турбіны. Грабны вал.

•••

Агнявы вал — паласа артылерыйская абстрэлу, якая перамяшчаецца наперадзе атакуючага войска.

Валам валіць гл. валіць.

Дзевяты вал — а) самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры (ад міфалагічнага ўяўлення ліку дзевяць як свяшчэннага); б) сімвал грознай небяспекі або найбольшага ўздыму чаго‑н.

Стаць валам гл. стаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пень, пня, м.

1. Ніжняя частка ствала з каранямі, якая застаецца ад спілаванага, ссечанага або зламанага дрэва. [Жонка] разам з сынам распаліла агеньчык на тым месцы, дзе некалі расла груша, а цяпер тырчаў з зямлі абгарэлы пень, паставіла чыгун з бульбай. Сіўцоў. [Жанчына:] — А вось у Шацілкі прыехалі: ні пала ні двара. У палатцы жылі, рыдлёўка і сякера — найпершыя машыны: пні карчавалі. Дадзіёмаў.

2. Адно дрэва будаўнічага лесу. [Цесць:] — Можа б у земаддзеле пнёў колькі лесу далі, як хутаранцу? Кажуць, даюць цяпер на будоўлю. Лобан. // Ствол дрэва. Адны з іх [асколкаў] тонка, як пчолы, звінелі па версе, збіваючы галінкі і лісце, другія .. злосна чокалі, уядаючыся ў галлё і пні. Брыль.

3. перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека.

•••

Валіць цераз пень калоду гл. валіць.

Глухі як пень гл. глухі.

На пень брахаць гл. брахаць.

На пні — пра не зрэзанае (лес, збожжавыя расліны і пад.). Пажаўцела поле. Збожжа ссыхалася на пні. Бядуля. — Ну, якая ўжо там грэчка! — Брат малодшы кажа: — Ветрам выдзьме! Не паспеўшы, Уся на пні паляжа. Колас.

Стаяць (сядзець) як пень гл. стаяць.

Цераз пень калоду — дрэнна, абы як (рабіць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Валіза1 ’чамадан’ (Шпіл.), валіска (лях., Янк. Мат.). З польск. walizek, waliza < франц. valise (Карскі, Белорусы, 160; Кюнэ, Poln., 113; Фасмер, 1, 269; Рудніцкі, 1, 301).

Валіза2 ’завала, гультай, лодыр’ (Бір. Дзярж., З нар. сл.); ’неахайны’ (Мат. Гом., КСТ); ’бамбіза’ (КСП). Верагодна, пераноснае значэнне валіза1 ’чамадан’ (параўн. пераноснае ўжыванне бочка, мех, вантух, сундук); на асэнсаванне слова зрабіла ўплыў збліжэнне з валіць і бамбіза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мяк!1 ’тупы ўдар’, ’падзенне, шмяк аб зямлю’ (Нас.), ’глухі моцны ўдар тупым прадметам’ (полац., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Да шмяк! (гл.). Сюды ж мякацьваліць’, мяк- пуць ’паваліць’ (Юрч.), ’біць чым-небудзь тупым па мяккім’ (Нас.), мякнуцца ’ўпасці, ударыцца, шлёпнуцца ў гразь’ (Юрч., Нас.; усх.-гом., КЭС), а таксама мекшаны (гл.).

Мяк2 ’мянтуз, Lota lota’ (гродз., Сл. ПЗБ; шчуч., Сцяшк. Сл.). Балтызм. Параўн. літ. meknė ’язь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)