прыбуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Даставіць, прывесці куды‑н. на буксіры. Прыбуксіраваць судна да берага. □ — Пайду да старшага інжынера, — сказаў .. [Макараў], убачыўшы, што яго самалёт ужо прыбуксіравалі на стаянкі эскадрыллі. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Куміна́ ’вір каля берага, дзе вада заварочвае ў напрамку, супрацьлеглым цячэнню’ (Яшк.). Няясна. Гіпатэтычна можна дапусціць, што першасным значэннем куміна было ’балота’. Тады да кумкаць (гл.), кумаць (польск. kumać) ’выдаваць гукі кум‑кум (пра жаб)’. Параўн. крактаць, ’выдаваць гукі крэ‑крэ (пра жаб)’ і кратавінне ’дрыгва’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1. што. Адвязаць прычал.
2. Адплысці ад берага (аб суднах, лодках і пад.). Воддаль, выбраўшы момант, каб не замінаць руху буксіраў, ад берага адчаліў паром з калгасным грузавіком. Ракітны. // перан. Разм. Адправіцца, паехаць куды‑н. [Марынка:] — Ты думаеш, я намерваюся доўга заставацца тут? Заўтра ж адчалю ў Мінск. Хадкевіч. У горадзе Камені жыла .. родная сястра [Басько] — доктар, і ён адчаліў туды, Дзе не так даўно, як было чуць у вёсцы, яны сумесна купілі дом. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абазна́чыцца, ‑чыцца; зак.
Зрабіцца прыкметным; акрэсліцца. Мужчыны пакрочылі да другога берага, ля якога ўжо.. абазначылася цёмная палоска не то мокрага снегу, не то вады. Курто. // Зрабіцца адчувальным, наяўным. У сакавіку абазначыўся надыход вясны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намы́ў, ‑мыву, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. намыць (у 2–4 знач.).
2. Зямля ля берага, намытая вадой. На гэты бок Дзвінасы ад Леснікоў цягнецца нізінная пясчаная каса — вясновыя намывы і наносы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́ламка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.
Разм. Адтуліна, прасечаная, праламаная ў лёдзе ракі, возера і пад.; палонка. Ля берага, у вялікай проламцы, гойдаліся паціху дашчаная лодка, пашпакляваная і прасмоленая. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падча́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
Спец.
1. Стаць на прычал дзе‑н., прыстаць да чаго‑н. Падчаліць да берага. Падчаліць да прыстані.
2. што. Прычальваючы, падцягнуць, наблізіць да чаго‑н. Падчаліць лодку да баржы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слаі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з слаёў, ляжыць слаямі. Слаістая маса. Слаісты грунт. □ Мінуў [Пятро] мост цераз незамерзлую рэчку з імклівай рудой вадой, што бубнела, булькала ля берага пад карункавай стрэшкай слаістага лёду. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аддалі́цца сов.
1. отдали́ться, удали́ться;
а. ад бе́рага — отдали́ться (удали́ться) от бе́рега;
2. перен. отдали́ться, отклони́ться;
а. ад тэ́мы — отдали́ться (отклони́ться) от те́мы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бе́раг, -а, М -разе, мн. берагі́, -о́ў, м.
1. Край, паласа зямлі каля вадаёма.
Пясчаны б.
2. Суша (у процілегласць вадзе).
Сысці на б.
3. Край тканіны.
Б. палатна.
4. Верхні край якой-н. пасудзіны.
Вядро вады роўна з берагамі.
◊
Прыстаць да берага (разм.) — знайсці якое-н. месца для пастаяннага жыцця.
|| памянш. беражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м. (да 1, 3 і 4 знач.).
|| прым. берагавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)