барвяні́цца, ‑ніцца; незак.

Тое, што і барвавець. Успомнілася,.. як ужо ўвечары, калі марозна барвянілася зара на захадзе, бацька накладаў мяшкі на калёсы... Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабурча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; ‑чым, ‑чыце; зак.

Бурчаць некаторы час. Сабака пабурчаў і сціх. □ — Ну, ну, пабурчы, бацька, — жартуючы, прамовіў Сідар, — пабурчы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўвае́нны, ‑ая, ‑ае.

Часткова, амаль ваенны. [Сёмка] любіў апранацца акуратна, дбайна і заўсёды, як некалі ягоны бацька, адказны партыйны работнік, насіў паўваенную форму. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Крыху кульгаць. [Доктар] супакойваў і казаў, што бацька праз нейкі час будзе хадзіць без мыліцы, хоць будзе накульгваць. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сырадэ́ля, ‑і, ж.

Аднагадовая кармавая расліна сямейства бабовых. Бацька век зжыў на гаспадарцы, а ён — вучыць: сырадэлю сей, буракі на полі садзі. Крапіва.

[Ісп. serradella.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядло́ўцавы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і ядлаўцовы. Мільгалі ў вачах хвойкі, ядлоўцавыя кусты, чарнічнік. А бацька сцёбаў і сцёбаў каня лейцамі. Далідовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́літы I

1. вы́литый, вы́плеснутый;

2. изли́тый;

1, 2 см. вы́ліць 1;

3. (очень похожий) вы́литый;

в. ба́цька — вы́литый оте́ц

вы́літы II вы́литый, отли́тый; см. вы́ліць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тату́ся ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), тату́сь, тату́ська ’пра святара’ (Нас.), тату́сь ’хросны бацька’ (Касп., ТС, Мат. Маг.), та́тусь ’зневажальна пра бацьку’ (Сцяц. Сл.). Да тата, гл. Форма з націскам на першым складзе запазычана з польск. tatuś ’тс’, дзе падобныя формы вельмі распаўсюджаныя, параўн. dziaduś, pradziaduś; да семантыкі параўн.: “Czechowicza tatusiem nowokrzczeńców nazywa” (Варш. сл., 7, 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́прас ’нягоднік’: непрас, ні мацер, ні бацька не послухає (ТС). Няясна; магчыма, да прасіць, прасіцца ’пытацца (згоды)’ або ад польск. niefrasobliwy ’легкадумны, бесклапотны’ пры fräs ’клопат, смутак’ (< ням. fressen ’з’ядаць, грызці; перан. перажываць’, гл. Слаўскі, 1, 237) з натуральнай субстытуцыяй у народных гаворках (параўн. пасолжфасоля), аднак шляхі з’яўлення слова на беларускай глебе застаюцца ў апошнім выпадку нявысветленымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кум ’хросны бацька’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Яруш., ТС). Укр. кум, рус. кум, ст.-рус. кумъ ’тс’, балг. кум, серб.-харв. ку̑м, славен. kȗm, польск. kum ’тс’. Традыцыйна да kъmotrъ ’кум’ < нар. лац. commater (Бернекер, 662; Фасмер, 2, 414; Маньчак, SR, 23, I, 61). Фанетычна незразумела (у < ъ?). Але іншыя гіпотэзы неверагодныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)