ба́цька, -і, мн. ба́цькі, -аў, м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата.

Родны б.

2. Ветлівы зварот да старога чалавека.

3. Самец у адносінах да свайго патомства.

4. чаго. Заснавальнік, родапачынальнік чаго-н. (кніжн.).

Б. авіяцыі.

Выліты бацька, копія бацька (разм.) — пра дзіця, з твару вельмі падобнае да бацькі.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Увесь у бацьку (разм.) — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае да бацькі.

|| прым. ба́цькаў, -кава (да 1 знач.) і ба́цькаўскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ба́цька (род. ба́цькі) м., в разн. знач. оте́ц; (при обращении к пожилому мужчине — ещё) папа́ша;

б. ро́дны — оте́ц родно́й;

уве́сь у ~ку — весь в отца́;

бог ба́цька — что бог даст, бо́жья во́ля;

ране́й ~кі ў пе́кла не лезьпосл. вперёд отца́ в пе́кло не лезь;

не б. спраўля́ў, не сын е́дзепогов. чай не сам нажива́я, гони́ напропалу́ю;

не купі́ў б. ша́пкі — няха́й ву́шы ме́рзнуцьпосл. не купи́л (не дал) ба́тька ша́пки — пусть у́ши мёрзнут;

яко́е дрэ́ва, такі́ і клін, які́ б., такі́ і сынпосл. я́блоко от я́блони недалеко́ отка́тывается;

стары́ саба́ка, ды не ба́цькам яго́ звацьпогов. неодобр. жизнь про́жил, а уваже́ния не зарабо́тал

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ба́цька, ‑і; мн. бацькі, ‑аў; м.

1. Мужчына ў адносінах да сваіх дзяцей; тата. Зачуўшы татаў ход знаёмы, Малыя з хаты высыпалі, За брамай бацьку сустракалі. Колас. // Вядомая і паважаная ў пэўных колах асоба. [Гарун:] — Павел Сцяпанавіч! Добрай раніцы, добрага здароўечка. Бацька ты наш родны! Шамякін. // Разм. Зварот да старога чалавека. Пераехаўшы [цераз рэчку], знаёмы партызан падзякаваў Грысю і зноў назваў яго бацькам. Кулакоўскі.

2. Самец у адносінах да свайго патомства.

3. чаго. Кніжн. Заснавальнік, пачынальнік якой‑н. навукі, вучэння. Акадэмік Карскі — бацька беларускай філалогіі.

•••

Выліты бацька, копія бацька — пра дзіця, з твару вельмі падобнае на бацьку.

Гадзіцца ў бацькі каму гл. гадзіцца.

Імя па бацьку гл. імя.

Пайсці па бацьку гл. пайсці.

Пасаджоны бацька — пры адсутнасці бацькі той з родзічаў, што выконвае на вяселлі ролю бацькі жаніха або нявесты.

Прыёмны бацька — чалавек, які прыняў дзіця ў сваю сям’ю на правах сына (дачкі).

Родны бацька, кроўны бацька — аднаго роду, адной крыві па бацькоўская лініі.

Увесь у бацьку — пра дзіця, якое з твару і характарам падобнае на бацьку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́цька м Vter m -s, Väter;

ро́дны ба́цька liblicher Vter;

хро́сны ба́цька Tufpate m -n, -n;

прыёмны ба́цька Pflgevater m, Adoptvvater m;

ён уве́сь пайшо́ў у ба́цьку er ist ganz der Vter

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Ба́цька, таксама ба́ця. Рус. ба́тя, ба́тько, ба́тька, укр. ба́тько, ба́тя; чэш. báťa ’брат, родзіч, сябар’, дыял. дзядзька’; балг. баща́, серб.-харв. bȁћa ’брат’. Прасл. batʼa, batę (гл. Бернекер, 46; але праформа batę няпэўная, гл. Полак, RS, 18, 28–29; Трубачоў, История терм., 21). Параўн. далей Голуб-Копечны, 66, 76; Махэк₁, 26; Трубачоў, там жа. Вельмі загадкавае слова. Большасць даследчыкаў лічыць, што прасл. batʼa (batę) з’яўляюцца гіпакарыстычнымі формамі ад прасл. brat(r)ъ ’брат’. Але з фанетычнага пункту погляду гэта тлумачэнне не вельмі надзейнае (надта складаная дысіміляцыя плаўных). Геаргіеў (ВЯ, 1952, № 6, 52–53) лічыў, што прасл. формы разам з грэч. (мінойск.) βάττος ’цар’ паходзяць ад і.-е. bhati̯a, якое не захавалася ў іншых мовах (ад гэтай этымалогіі адмовіліся ў БЕР, 1, 37). Полак (RS, 18, 29) думаў пра субстратнае слова. Лаўроўскі (Назв. родства, 13) лічыў (вельмі няпэўна!), што слав. слова адлюстроўвае і.-е. *pəter‑бацька’. Таксама не пераконваюць спробы лічыць batʼa запазычаннем: з цюрк. моў (Міклашыч, 8), іранскай (Сабалеўскі, РФВ, 64, 149), венгерскай (Міклашыч, Fremdw., 5; супраць гэтага Мацэнаўэр, Cizí sl., 18–19). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 135. Адносіны паміж слав. batʼa і венг. bátya ’старэйшы брат’ вельмі складаныя (параўн. Кёвешы, SSlav., 8, 409–419; Кніежа, SSlav., 8, 421–435; Кніежа, 794). Але хутчэй за ўсё венг. слова ўзнікла самастойна і паходзіць з дзіцячай мовы (гл. MESz, 1, 259–260, там і іншая літ-pa). Можна паставіць пытанне, ці не такога ж паходжання і слав. слова batʼa.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́літы, -ая, -ае.

Вельмі падобны на каго-н.

Вадзік — в. бацька.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

прапра́дзед, -а, М -дзедзе, мн. -дзеды, -аў, м.

Бацька прадзеда ці прабабкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

свё́кар, -кра, мн. -кры, -краў, м.

Бацька мужа.

Дай божа кожнай такога свёкра.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

восприе́мник м., церк. хро́сны ба́цька;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

godfather [ˈgɒdfɑ:ðə] n. хро́сны ба́цька

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)