Празве́ўкі ’мянушкі’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Ад празваць ’даць мянушку’ < зваць з суф. ‑еўка (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 62, 89).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салапе́нда ’салапяка’ (Жыв. сл.). Ад салопіць, салупаць (гл.) з суф. ‑енд‑а. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 98.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вясня́чка ’яравая пшаніца’ (слонім., Сцяшк. МГ) — вузка-рэгіянальнае ўтварэнне ад вясна́ (гл.) і суф. ‑ячк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́тніцтва ’летні час, час адпачынку летам’ (Жд. 1). Да лёта (гл.). Аб суфіксе ‑цтв‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 139.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупані́на ’вельмі хуткі і лёгкі даход, асабліва хабар’ (Нас.). Да лупі́ць1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лу́піны ’драпіны’ (Гарэц.), лупі́ны ’тс’ (Дразд.). Да лупі́ць1 ’драць’ (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко (Афікс. наз., 42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушчонік ’лушчаны арэх’ (кліч., Жыв. сл.; лаг., Шатал.). Да лу́шчыць (гл.). Аб суфіксе ‑онік гл. Сцяцко (Афікс. наз., 61–62).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́хва ’жанчына, якая вывіжоўвае’ (навагр., Нар. словатв.). Відаць, да лы́хаць ’шнырыць’ (гл. лых!). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лэхтар ’вынашаная падраная адзежына фабрычнага вырабу’ (КЭС, лаг.). Да лэх < ла́хі (гл.). Аб суфіксе ‑ар гл. Сцяцко (Афікс. наз., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпя́нік ’ганчар’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да ляпі́ць (гл.). Аб суфіксе ‑янік (які з ‑яннік) гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56–57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)