Заслужаны юрыст Беларускай ССР 4/520; 11/622

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

т. 18, кн. 1, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЛУ́ЖАНЫ ЮРЫ́СТ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,

ганаровае званне, якое прысвойваецца высокапрафесійным юрыстам, што бездакорна працуюць у органах дзярж. улады і кіравання, пракуратуры, суда, у адвакатуры, н.-д., навуч. установах, на прадпрыемствах, у аб’яднаннях, установах і арг-цыях па спецыяльнасці не менш за 15 гадоў і маюць вялікія заслугі ў забеспячэнні захавання законнасці і ўмацаванні правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, фарміраванні прававой дзяржавы, развіцці юрыд. навук, падрыхтоўцы заканадаўчых актаў. Уведзена законам ад 13.4.1995, прысвойваецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. У 1966—94 існавала ганаровае званне засл. юрыст БССР, якое прысвойвалася Прэзідыумам Вярх. Савета БССР.

Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь

1967. І.З.Асінцоў, В.З.Барыскін, С.А.Бяссонаў, В.І.Верамянюк, С.Дз.Глазаў, М.С.Глазкоў, У.І.Дзерышаў, Н.В.Кавалёў, В.Ц.Калмыкоў, С.І.Камрукоў, Я.А.Коўган, П.К.Лузгін, І.А.Луцэвіч, М.А.Палавінка, С.Ф.Панін, М.М.Рабы, П.І.Рудзеня, Т.А.Суржэнка, М.П.Шугай.

1968. А.Г.Бондар, П.І.Гарэлік, Я.П.Дзіжэнін, П.М.Захарошка, А.І.Карнач, І.М.Мазураў, У.М.Мельнікаў, С.М.Наследнікаў, А.Ф.Панісаў, В.А.Станцэль, Я.І.Стафановіч, З.Ф.Чавусава.

1971. В.П.Барабаш, А.А.Кулінковіч, Л.У.Пралеска, Ф.М.Сядоў, П.К.Толар, В.С.Уркуноў, І.С.Цішкевіч, В.Ф.Чыгір.

1972. Р.С.Бізюк, М.П.Буякоў, У.Ф.Быкаў, І.Дз.Ветраў, В.Л.Ганчароў, І.А.Капусцін, Т.Р.Клібанская, І.Р.Комлеў, Я.К.Руткоўскі, Б.М.Савачкін, М.Я.Хурсік.

1973. У.Б.Гусарэвіч, І.З.Камароў, І.П.Пастрэвіч, А.В.Рахманаў.

1974. І.М.Бялоў.

1975. І.А.Алёшын, В.М.Балясаў, Н.І.Бахановіч, П.П.Германаў, П.Ф.Драбкоў, М.Дз.Зубар, Ф.А.Конышаў, А.Ф.Лучанок, І.П.Матарас, Т.П.Салаўёва, Б.І.Трацякоў, В.І.Філіпенка, А.П.Яфімаў.

1976. В.М.Галаўнёў, У.А.Галенчык, Л.Л.Дзядкоў, А.І.Карабанька, Г.С.Караджамірлінская, З.У.Каралёва, Г.І.Ладзік, А.С.Лепяцюха, Л.М.Мельнікаў, І.І.Нікіфараў, І.П.Сандрыгайла, Л.С.Спаткай, Г.М.Станкевіч, А.Л.Тарасевіч, Р.І.Тачальны, І.В.Шыбанаў, А.І.Эйдлін.

1977. В.А.Аўтушка, Э.А.Багдановіч, А.Р.Баранаў, Г.С.Белахвосцік, М.А.Габралёў, У.І.Дзіканаў, Р.І.Іваноў, У.П.Іваноў, В.І.Івахнюк, Р.І.Кротаў, М.П.Лапыка, В.Р.Максімаў, Н.Я.Пабрызгаева, Н.В.Паспелава, М.І.Радашкевіч, А.С.Салынскі, С.М.Федарчук, У.Т.Чэрнік, Я.С.Ягорава, Я.В.Якімовіч.

1978. Я.Я.Бурдзевіцкі. Н.А.Кудзінаў, А.М.Фамін.

1979. А.Я.Праксенка, А.А.Смакгуновіч, Ф.А.Сурганаў.

1981. Л.А.Дашук, В.Р.Дзямідовіч, М.М.Зяньчук, М.Я.Кашкоў, Я.І.Кісялёў, І.Я.Крот, І.З.Кульчынскі, Г.І.Курганская, Ф.Я.Латыш, В.І.Літвінаў, А.Н.Ніжнікаў, В.С.Палькін, Я.М.Парахаўнічэнка, М.І.Праўдзін, В.П.Сямёнаў, В.У.Чканікава, Ф.А.Шаева.

1982. У.С.Анціпаровіч, М.У.Арэшанка, М.М.Камінскі, П.З.Лабус, М.К.Лёгкі, Л.Я.Любіч, Ц.Дз.Скакуноў.

1989. Г.А.Скапцова, І.І.Сухаверх, Л.П.Цярэшчанка.

1990. А.М.Агароднік, Я.К.Аземша, А.А.Галаўко, Т.І.Кастраміна, Л.А.Козырава, А.П.Палавінка, К.П.Панцэвіч, А.А.Салдаценка, В.Г.Ціхіня.

1991. Н.П.Нічыпарэнка, І.П.Сашчэка.

1992. М.М.Вараб’ёў, Л.І.Гарбаленя, У.Л.Гораш, В.В.Падгруша, С.У.Скаруліс.

1994. І.П.Аленчык, С.В.Барыка, У.В.Бойка, Дз.П.Булахаў, М.У.Валкавец, Р.А.Васілевіч, М.І.Грыб, В.С.Камянкоў, Н.А.Краўчук, Т.М.Ліннік, П.А.Лісоўскі, У.В.Нячаеў, М.І.Пастухоў, В.А.Піскароў, А.М.Смаленцаў, В.М.Чарноў, В.І.Шаладонаў.

1995. І.І.Басецкі, З.А.Варабей, І.І.Марціновіч, А.А.Нічыпаровіч, В.А.Фадзееў, А.У.Харытановіч.

1996. С.Р.Драбязка, У.С.Каравай, Э.Ф.Мічыліс, М.Р.Юркевіч.

1997. В.А.Коршунава, Р.Р.Маркоўскі.

т. 6, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кудрявцев В. Н. (юрыст) 4/568; 5/535

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БАСЕ́ЦКІ (Іван Ігнатавіч) (н. 2.1.1945, в. Люціна Валожынскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны-юрыст. Д-р юрыд. н. (1991), праф. (1992). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1974). У 1969—77 працаваў у органах унутр. спраў, з 1988 нам. нач. Акадэміі міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крымін. права і працэсу, крыміналістыкі і аператыўна-вышуковай дзейнасці. Аўтар падручнікаў і дапаможнікаў гэтай тэматыкі.

т. 2, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Арлоўскі А. В. (юрыст) 1/112; 5/254; 7/182

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАБЯ́ЗКА (Сцяпан Рыгоравіч) (н. 7.8.1922, в. Уюнішча Чарнігаўскай вобл., Украіна),

бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1970), праф. (1971). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1996). Скончыў Мінскі юрыд. ін-т (1949), з 1950 выкладчык гэтага ін-та. З 1955 у БДУ, з 1973 заг. кафедры тэорыі дзяржавы і права. Даследуе праблемы заканадаўства і фарміравання прававой дзяржавы.

Тв.:

Комиссии Верховного Совета союзной республики. М., 1961;

Формирование социалистического правового государства. Мн., 1990;

Суверенитет права в социальном правовом государстве // Право и демократия. Мн., 1994. Вып. 6.

т. 6, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛМЫКО́Ў (Васіль Цімафеевіч) (н. 10.4.1921, р. п. Хватаўка Базарна-Карабулакскага р-на Саратаўскай вобл., Расія),

бел. вучоны-юрыст. Канд. юрыд. н. (1970), праф. (1990). Засл. юрыст Рэспублікі Беларусь (1967). Скончыў Саратаўскую юрыд. школу (1948), Мінскі юрыд. ін-т (1953). Працаваў нар. суддзёй, з 1952 суддзя Вярх. суда БССР. З 1971 у Мін-ве юстыцыі БССР (нач. упраўлення). З 1981 у Гродзенскім ун-це. Навук. працы ў галіне крымінальнага права і судаводства.

Тв.:

Советский суд в борьбе с преступностью. Мн., 1973;

Дела частного обвинения. Мн. 1978;

Хулиганство и меры борьбы с ним. Мн., 1979;

Квалификация преступлений. Гродно, 1995.

т. 7, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЦІНО́ВІЧ (Ізабела Іванаўна) (н. 27.10.1927, г.п. Багушэўск Віцебскай вобл.),

бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1969), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыла Мінскі юрыд. ін-т (1949). З 1956 у БДУ. Навук. працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Тв.:

История суда. в Белорусской ССР (1917—1960 гг). Мн., 1961;

Адвокатура в БССР. Мн., 1973;

Общественные суды БССР в социалистическом строительстве. Мн., 1978;

Белорусская ССС: Статус, достижения, развитие. Мн., 1989 (у сааўт.);

Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь. Мн., 1995 (разам з М.І.Пастуховым).

т. 10, с. 148

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІ́ХАРАЎ (Сямён Раманавіч) (18.7.1920, в. Капані Кіраўскай вобл., Расія — 30.10.1976),

бел. юрыст. Д-р юрыд. н. (1971). Скончыў Мінскі юрыд. Ін-т (1950). З 1954 у БДУ (1972—76 в а. праф. юрыд. ф-та). Працы па праблемах сав. дзярж. права.

т. 4, с. 206

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)