Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЮПІ́ТЭР,
у старажытнарымскай рэлігіі і міфалогіі цар багоў, бог неба, святла, дажджу, грому, маланкі, вайны і перамогі, а ў пазнейшыя часы — і заступнік Рым. дзяржавы. Лічыўся таксама апекуном земляробства, гарантам вернасці ў клятве, абаронцам свабоды і г.д. Рымляне атаясамлівалі яго з грэч.Зеўсам, міфы пра якога перайшлі з грэч. міфалогіі ў рымскую як міфы пра Ю. Гал. храм Ю. знаходзіўся на Капітоліі ў Рыме, дзе яго шанавалі разам з Юнонай і Мінервай (Капіталійская трыяда), яму былі прысвечаны святы збору вінаграду і Рым. гульні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮПІ́ТЭР,
планета Сонечнай сістэмы, пятая па парадку ад Сонца. Самая вялікая з планет-гігантаў. Астр. знак .
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 778 млн.км. Адлегласць паміж Ю. і Зямлёй вагаецца ад 558 да 967 млн.км. Эксцэнтрысітэт арбіты 0,0484, нахіл плоскасці арбіты да экліптыкі 1°18,3′; вось вярчэння Ю. амаль перпендыкулярная да плоскасці арбіты. Перыяд абарачэння вакол Сонца 11,862 года. У процістаянні бачны як жаўтаватая зорка -2,3 візуальнай зорнай велічыні (саступае ў бляску толькі Венеры і Марсу ў час вял. процістаяння). Экватарыяльны радыус каля 71 400 км (да верхняй мяжы воблачнага слоя), сплюшчанасць дыска планеты 1:15,4 (абумоўлена хуткім восевым вярчэннем). Маса 1,90 1027 кт (317,8 масы Зямлі і ўдвая большая за масу астатніх планет, разам узятых); сярэдняя шчыльнасць 1330 кг/м³. Перыяд вярчэння (воблачнага слоя паблізу экватара) вакол восі каля 10 гадз (мяняецца ад зоны да зоны). Большасць звестак пра Ю. атрымана пры дапамозе аўтам. міжпланетных станцый «Піянер», «Вояджэр», «Галілео». Гэтыя даныя сведчаць на карысць газавадкаснай мадэлі Ю., які знаходзіцца ў стане гідрастатычнай раўнавагі і не мае цвёрдай паверхні. Назіраемая паверхня Ю. складаецца з воблакаў і інш.атм. утварэнняў і перасякаецца паралельнымі экватару цёмнымі і светлымі палосамі, якія абумоўлены зонамі рознага ціску. Для Ю. характэрны светлыя і цёмныя авальныя плямы; найб. прыкметная з іх — Вял. чырвоная пляма (віхар, падобны да зямнога ўрагану). Вонкавая газавая абалонка вадародна-геліевая, за ёй знаходзіцца абалонка ў асноўным з вадкага вадароду, потым — з метал. вадароду. У цэнтры планеты знаходзіцца ядро з аксідаў крэмнію, магнію і жалеза з дамешкамі. Ю. мае ўнутр. крыніцы энергіі і выпрамяняе ўдвая больш энергіі, чым атрымлівае ад Сонца: сярэдняя назіраемая эфектыўная т-ра 124 К; т-ра ў цэнтр. частцы ядра 23 000 К. Магнітасфера Ю. падобная да зямной, павялічанай у ~ 100 разоў; напружанасць магн. поля на мяжы воблачнага слоя ў 12 разоў большая, чым у зямнога магн. поля. Унутры магнітасферы знаходзяцца радыяцыйныя паясы. Ю. мае 28 спадарожнікаў (гл.Спадарожнікі планет), а таксама кольцы, якія складаюцца з дробных пылінак.
Літ.:
Юпитер: Пер. с англ.Т. 1—3. М., 1979;
Маров М.Я. Планеты Солнечной системы. 2 изд. М., 1986;
Спутники Юпитера: Пер. с англ.Т. 1—3. М., 1985—86.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РМЕ,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 30 км, адлегласць ад Юпітэра 22,6 млн.км, сідэрычны перыяд абарачэння 692 сут. Адкрыты С.Нікалсанам (ЗША, 1938).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНО́ПЕ,
спадарожнік планеты Юпітэр. Адлегласць ад планеты 23,7 млн.км, дыяметр каля 30 км. Сідэрычны перыяд абарачэння 758 сут. Адкрыты С.Нікалсанам (ЗША, 1914).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМАЛІ́Я,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 170 км, адлегласць ад Юпітэра 11,5 млн.км, сідэрычны перыяд абарачэння 250,6 сут. Бачная зорная велічыня ў процістаянні 14,2. Адкрыты Ч.Д.Перайнам (1904, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАЛЬТЭ́Я,
найбліжэйшы спадарожнік планеты Юпітэр. Сярэдняя адлегласць ад планеты 181 тыс.км, перыяд абарачэння 0,498 сут, радыус 80 км. Арбіта Амальтэі ляжыць у плоскасці экватара планеты. Адкрыў Э.Барнард (1892, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНІМЕ́Д,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр каля 5280 км, адлегласць ад Юпітэра 1,07 млн.км. Ганімед — самы вял. па памерах спадарожнік Юпітэра, на 40% складаецца з вадзянога лёду, мае атмасферу. Адкрыты Г.Галілеем (1610).