гукаўзмацняльная прылада, якая выкарыстоўваецца пры паніжэнні слыху. Паляпшае слых і мову хворых, найб.эфектыўны пры хваробах з пашкоджаннем гукаправоднага апарата вуха (напр., отасклероз). Складаецца з мікрафона, узмацняльніка і тэлефона. Пераўтварае эл. сігналы ў гукавыя. У С.а. выкарыстоўваюцца паўправадніковыя прылады, інтэгральныя схемы і інш., што забяспечвае значнае ўзмацненне гуку, памяншае габарыты і масу апарата.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ДЭР (англ. brooder ад brood сядзець на яйцах),
прылада для абагравання маладняку с.-г. птушкі ў першыя тыдні жыцця. Бываюць эл. і газавыя. Электрычныя падзяляюцца на парасоністыя (абагравальнік — эл. спіраль) і лямпавыя (абагравальнік — інфрачырвоная лямпа, выпрамяненне якой эфектыўны прафілактычны і лячэбны сродак). У газавых брудэрах паветра награваецца полымем газоўкі або керамічным выпрамяняльнікам. Лямпавыя брудэры выкарыстоўваюцца і для абагравання парасят.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПА́Р, папарнае поле,
поле севазвароту, якое ўвесь вегетацыйны перыяд або частку яго застаецца незасеяным і неаднаразова апрацоўваецца для ачысткі глебы ад пустазелля і ўтрымання вільгаці. Папарная сістэма земляробства склалася ў эпоху феадалізму, замяніўшы лядную і лесапольную сістэмы трохпольнай (П., азімыя, яравыя). П. выкарыстоўваецца пераважна пад азімыя жыта і пшаніцу. Бывае чысты і заняты. Чысты П. — чорны (зяблевая апрацоўка ўгноенай глебы вядзецца ўвосень) і ранні (асн. апрацоўка вясною) — найчасцей выкарыстоўваюць у засушлівых раёнах. У нечарназёмнай зоне чысты П. пакідаюць на ўчастках з вял. колькасцю шматгадовага пустазелля. У інтэнсіўным земляробстве найб.эфектыўны заняты П., калі першую палавіну лета вырошчваюць культуры з кароткім вегет. перыядам (прапашныя, віка-аўсяная сумесь, кукуруза на сілас, кармавы лубін, канюшына і інш.), якія ўбіраюць за 3—4 тыдні да сяўбы азімых раслін. Сідэральны П. (разнавіднасць занятага П.) паляпшае якасць бедных, пераважна пясчаных і супясчаных глеб. Ён менш эфектыўны, чым П., заняты культурамі на кармы. На папарным полі вырошчваюць культуры (лубін і інш.), якія заворваюць на зялёнае ўгнаенне. Гл. таксама Сістэма земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАЛЬНАСЦЬ,
генатыпічная абумоўленасць зменлівасці адзнакі для папуляцыі або групы арганізмаў. Вызначаецца колькасна з дапамогай каэфіцыента. Больш нізкія каэфіцыенты атрымліваюцца для адзнак, якія абумоўліваюць біял. прыстасаванасць арганізмаў (пладавітасць, маса цела пры нараджэнні і інш.). Выкарыстоўваецца ў селекцыі для вызначэння патэнцыяльнай эфектыўнасці адбору (пры высокіх значэннях каэфіцыента эфектыўнымасавы адбор), для прагназавання росту прадукцыйнасці парод жывёл, сартоў раслін, штамаў мікраарганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЕРФАСФА́Т,
фосфарнае ўгнаенне, дзе фосфар утрымліваецца ў монакальцыйфасфаце і свабоднай фосфарнай к-це. Атрымліваюць з апатытавага канцэнтрату ці з прыродных фасфатаў (апатытаў, фасфарытаў). Вырабляюць С. просты, грануляваны, падвойны, аманізаваны, марганізаваны, борны, малібдэнавы. Выкарыстоўваюць на глебах усіх тыпаў у якасці асн., перадпасяўнога ўгнаення, таксама для падкормак. Найб.эфектыўны на шчолачных і нейтральных глебах. Пры ўнясенні ў кіслыя глебы С. змешваюць з фасфарытнай мукой ці перагноем, каб папярэдзіць пераўтварэнне фосфарнай к-ты ў цяжказасваяльныя раслінамі фасфаты алюмінію і жалеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МАГК (Domagk) Герхард (30.10.1895, Лагаў, каля г. Штэрнберг, Германія — 24.4.1964),
нямецкі патолаг і мікрабіёлаг. Скончыў Кільскі ун-т (1921) і працаваў у ім. З 1924 у Ін-це паталогіі ў Грайфсвальдзе, з 1925 у Мюнстэрскім ун-це (з 1928 праф.). Адначасова з 1927 дырэктар лабараторыі канцэрна «І.Г.Фарбэніндустры» у г. Вуперталь. Навук. працы па хіміятэрапіі бактэрыяльных інфекцый. Распрацаваў першы эфектыўны прэпарат для лячэння ганарэі (1934), новыя прэпараты для хіміятэрапіі туберкулёзу і пухлін. Абгрунтаваў антыбактэрыяльнае ўздзеянне і ўвёў у лячэбную практыку сульфаніламідныя прэпараты. Нобелеўская прэмія 1939.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЮСКАЦЫ́ДЫ, лімацыды (ад лац. limax слімак, смоўж + caedo забіваю),
хімічныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння малюскаў; адзін з класаў пестыцыдаў. Трапляюць у арганізм малюскаў праз скурнае покрыва або з ежай. Выкарыстоўваюцца: супраць шкоднікаў с.-г. культур (гал. чынам слімакоў) — метальдэгід (палімер ацэтальдэгіду, найб.эфектыўны), гашаная вапна і яе сумесь з тытунёвым пылам, суперфасфат, хлорысты калій, жалезны купарвас і інш.; супраць пераносчыкаў трэматадозаў (фасцыялёзаў і інш.) — ніклазамід, трыфенморф, хлорнітралід і інш. Выкарыстоўваюць метадам апыльвання ці апырсквання раслін, глебы і месцаў збірання (сховішчаў) смаўжоў, атручаных прынад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКТЭРЫЯ́ЛЬНЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,
прэпараты з каштоўнымі для с.-г. раслін глебавымі мікраарганізмамі. Да іх належаць нітрагін, азотабактэрын, фосфарабактэрын і прэпараты сілікатных бактэрый. Павышаюць фіксацыю атм. азоту раслінамі, актывізуюць біяхім. працэсы ў глебе, паляпшаюць каранёвае жыўленне раслін.
На Беларусі наладжана вытв-сць гама-рызатарфіну (разнавіднасць нітрагіну) — прэпарату клубеньчыкавых бактэрый, вырашчаных на спецыяльна прыгатаваным тарфяным субстраце. Для лепшай азотфіксацыі ў яго дадаюць мікраэлементы — бор, кобальт, малібдэн. Для кожнага віду бабовых (лубін, гарох, віка, канюшына, люцэрна і інш.) прэпарат рыхтуюць са спецыфічных відаў бактэрый, здольных у сімбіёзе толькі з гэтым відам раслін фіксаваць атм. азот. Асабліва эфектыўны прэпарат на глебах, дзе бабовыя высяваюцца ўпершыню (прыбаўкі ўраджаю больш за 100%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЭ́НАЎСКІ ПРАЦЭ́С,
працэс выплаўкі сталі, што адбываецца ў мартэнаўскай печы. Заключаецца ў расплаўленні шыхты (чыгуну, стальнога лому, раскісляльнікаў, жал. руды, агламерату, флюсаў), памяншэння ў ёй вугляроду, крэмнію, марганцу, выдаленні непажаданых дамешкаў (серы, фосфару), пры неабходнасці — увядзенні легіруючых элементаў. Прапанаваны франц. металургам П.Мартэнам.
Пры плаўленні матэрыялаў інтэнсіўна акісляюцца дамешкі і ўтвараецца шлак, а ў перыяд кіпення адбываецца акісленне вугляроду і метал набывае зададзены хім. састаў. Затым метал раскісляюць і легіруюць. Для інтэнсіфікацыі М.п. выкарыстоўваюць кісларод, які ўводзіцца для абагачэння паветра і акіслення дамешкаў. З печаў сталь выпускаюць у каўшы, разліваюць ва ўліўніцы або на ўстаноўках бесперапыннага ліцця. Больш эфектыўны за М.п. кіслародна-канвертарны працэс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕНАЭЛЕКТРО́ННАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я,
сукупнасць метадаў вызначэння будовы хім. злучэнняў і структуры паверхні цвёрдых цел на аснове аналізу фотаэлектронаў рэчыва пад уздзеяннем рэнтгенаўскага выпрамянення.
Спектры фотаэлектронаў атрымліваюць з дапамогай магнітных, безжалезных бэта-спектрометраў у вобласці энергій 2—10 кэВ. Метад эфектыўны ў даследаваннях цвердафазавых рэакцый, дэфектнага складу рэчыва, хіміі тонкіх плёнак, паколькі ў выпрамяненні электронаў удзельнічае толькі паверхневы слой узору. Выкарыстоўваюць для вызначэння энергіі атамных узроўняў, валентнага стану атамаў у хім. злучэнні, для хім. і фазавага аналізаў.
Літ.:
Миначев Х.М., Антошин Г.В., Шпиро Е.С. Фотоэлектронная спектроскопия и ее применение в катализе. М., 1981;
Нефедов В.И. Рентгеноэлектронная спектроскопия химических соединений: Справ М., 1984.