ТКА́НКАВАЯ ТЭРАПІ́Я,

лячэнне прэпаратамі з кансерваваных тканак жывёльнага (напр., водны экстракт плацэнты чалавека), расл. (сок, экстракт і лінімент альясу), таксама мінер. рэчывамі (ліманная гразь). Прапанавана У.П.Філатавым (1933). Ізаляваныя тканкі ў неспрыяльных умовах (холад, цемра) утвараюць біягенныя стымулятары, якія паскараюць абмен рэчываў, працэсы рэгенерацыі, аказваюць процізапаленчае дзеянне.

Прэпараты для Т.т. ўжываюцца звонку, унутр, як ін’екцыі і інш. Паказанні для Т.т.: захворванні вачэй (запаленне рагавіцы, кан’юнктывіты і інш.), апёкі, пролежні, гнойныя раны, траўмы, гінекалагічная паталогія, захворванні страўнікава-кішачнага тракту, прафілактыка заўчаснага старэння і інш.

І.​М.​Семяненя.

т. 15, с. 472

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІТУІТРЫ́Н,

водны экстракт задняй долі гіпофіза забойнай жывёлы; лекавы сродак з групы гарманальных прэпаратаў. Утрымлівае гармоны аксітацын і вазапрэсін. Выкарыстоўваюць у акушэрскай практыцы, пры нецукровым дыябеце, начным нетрыманні мачы.

т. 12, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВІНТЭСЕ́НЦЫЯ (ад лац. quinta essentia пятая сутнасць),

аснова, самая сутнасць чаго-н. У антычнай натурфіласофіі К. — эфір, уведзены Арыстоцелем, найтанчэйшы пяты элемент (стыхія) побач з вадой, зямлёй, паветрам і агнём; пазней — найтанчэйшая субстанцыя наогул, «экстракт» усіх элементаў (Парацэльс).

т. 8, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРЫХУА́НА,

наркотык, які атрымліваюць з лісця і суквеццяў індыйскіх канапель. Належыць да групы галюцынагенаў. Экстракт канапель мае альдэгід канабінол, ад канцэнтрацыі якога залежыць адурманьванне. М. кураць, жуюць. М. выклікае інтаксікацыю арганізма, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі, парушэнні псіхікі і інш. Працяглае ўжыванне вядзе да дэградацыі асобы. Гл. таксама Наркаманія.

т. 10, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫГЕЛЬМІ́НТЫКІ, антыгельмінтныя сродкі, проціглісныя сродкі,

лекавыя сродкі, якія выкарыстоўваюцца для лячэння гельмінтозаў. Бываюць прыроднага паходжання (цытвора, экстракт мужчынскай папараці) і сінтэтычныя (хлаксіл, дытразін і інш.). Вынішчаюць гельмінтаў, разбураючы покрывы іх цела (фенасал, гептылрэзарцын), або ўздзейнічаюць на нерв.-мышачную сістэму, прыгнечваюць рухальную актыўнасць паразітаў і забяспечваюць выдаленне іх з арганізма (сантанін, дытразін, піперазін, нафтамон і інш.).

т. 1, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІЛАЦЭТА́ТЫ,

арганічныя рэчывы, складаныя эфіры воцатнай кіслаты і амілавых спіртоў, CH3COOC5H11. Вадкасці, tкіп 149,2 °C, шчыльн. 0,875∙10​3 кг/м³ (н-амілацэтат), tкіп 142 °C, шчыльн. 0,871∙10​3 кг/м³ (ізаамілацэтат), мала растваральныя ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Ізаамілацэтат (грушавая эсенцыя) выкарыстоўваецца ў вытв-сці фруктовай вады, карамеляў, амілацэтат — як растваральнік лакаў і фарбаў, нітрацэлюлозы, экстракт пры атрыманні пеніцыліну, кампаненты харч. эсенцый, рэчывы для араматызацыі мыла.

т. 1, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРДЭ́ЧНЫЯ ГЛІКАЗІ́ДЫ,

арганічныя лекавыя сродкі, якія паляпшаюць работу сэрца. У прыродзе ёсць у раслінах 45 відаў (лілейных, казяльцовых, бабовых і інш.), таксама ў скурным ядзе некат. рапух. Найб. пашыраны прэпараты наперстаўкі (дыгітаксін, лантазід, цэланід), ландыша (настойка, карглікон), светніку (экстракт сухі, аданізід), страфанту (страфанцін) і інш.

Павялічваюць сілу і скорасць сардэчных скарачэнняў, запавольваюць рытм, памяншаюць вянозны ціск крыві і ацёкі. Ужываюць для лячэння хранічнай або вострай сардэчнай недастатковасці, асабліва эфектыўныя пры артэрыяльнай гіпертэнзіі, клапанных пароках сэрца, атэрасклератычным кардыясклерозе.

т. 14, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЦІ́ХВІН,

горад у Ленінградскай вобл. Расіі, на р. Ціхвінка (ч. Ціхвінскай воднай сістэмы). Вядомы з 1383 як Прадцечанскі Ціхвінскі пагост. З 1773 горад. 67,1 тыс. ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (с-г. і чыг. тэхніка), дрэваапр. і лесахім. (каніфоль, смала, шкіпінар, хвойны экстракт), харч., лёгкая; вытв-сць буд. матэрыялаў. Філіял Паўн.-Зах. політэхн. ін-та. Арх. помнікі: на тэр. Вял. Успенскага манастыра (Цяпер Гіст.-мемарыяльны і арх.-маст. музей) — Успенскі сабор (1505—15), цэрквы Трапезная (Пакроўская, 1581) і Спаская (1593), Увядзенская вежа (1687) і інш. Дом-музей М.​А.​Рымскага-Корсакава.

т. 17, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАЛАДЖЭ́ННЕ,

1) набыццё арганізмам, які старэе, прыкмет маладосці; працэс процілеглы старэнню. Першая навук. канцэпцыя амаладжэння належыць франц. вучонаму Ш.​Э.​Броўн-Секару (1889), які меркаваў, што прычына старэння — аслабленне палавой актыўнасці, а амаладжальны сродак — экстракт палавых залоз жывёл. Амаладжальныя ўласцівасці ў розны час прыпісваліся балгарскай сыраквашы, антырэтыкулярнай цытатаксічнай сываратцы, гармонам, навакаіну і інш. Па сучасных уяўленнях амаладжэнне складанага шматклетачнага арганізма немагчыма з прычыны незваротнасці фаз антагенезу (дзяцінства, маладосць, сталасць, старасць). Можна гаварыць пра запаволенае старэнне, карэкцыю ўзроставых змен, працягласць жыцця, але не пра амаладжэнне ў поўным сэнсе гэтага слова.

2) Павелічэнне маладых асобін у складзе папуляцыі або ўзмоцненае размнажэнне клетак шматклетачнага арганізма.

т. 1, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РЭ́ЧЫЦКІ ДО́СЛЕДНА-ПРАМЫСЛО́ВЫ ГІДРО́ЛІЗНЫ ЗАВО́Д Уведзены ў эксплуатацыю і даў першую прадукцыю ў 1931 у г. Рэчыца Гомельскай вобл. як Бел. дубільна-экстрактавы з-д. У Вял. Айч. вайну каштоўнае абсталяванне эвакуіравана на Шумерлінскі з-д «Дубіцель» (Чувашыя). У 1943—46 выпуск прадукцыі адноўлены, у 1953 рэканструяваны. З 1957 — з-д дубільных экстрактаў, з 1963 — гідролізна-дражджавы з-д. У 1965—71 пабудавана гідролізна-дражджавая вытв-сць. З 1983 — сучасная назва. У 1986—90 гідролізна-дражджавая вытв-сць пераабсталявана. З 1992 выпускае тэхн. фурфурол. Асн. прадукцыя (2001): дрожджы кармавыя, тэхн. фурфурол і фурфурол-сырэц, экстракт дубовы дубільны, тавары нар. ўжытку (паркет, дошкі для падлогі і інш.).

т. 14, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)