Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я ІГО́ЛКІ,
іголкавыя (Syngnathidae), сямейства рыб атр. колюшкападобных (пучкашчэлепных). Каля 50 родаў, больш за 180 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, некат. віды — у прэсных вадаёмах. У Азоўскім, Балтыйскім, Каспійскім, Чорным і Японскім м. трапляюцца 3 роды: марскія канькі, іголкі-рыбы (Syngnathus) і марское шыла (Nerophis).
Даўж. да 60 см. Цела ўкрыта касцянымі кольцамі. Афарбоўка зменлівая. Ёсць спінны плаўнік, у некат. відаў — грудныя і хваставы. Шчэлепы ў выглядзе пучкоў. Кормяцца планктонам, ракападобнымі, маляўкамі рыб. Самка адкладвае ікру ў вывадковую камеру самца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДАЛУЧЭ́ННЯ ПРЫ́НЦЫП,
адна з форм міжнар.нейтралітэту. Упершыню выпрацаваны на Бандунгскай канферэнцыі 1955. У аснову Н.п. былі пакладзены Пяць прынцыпаў мірнага суіснавання («Панча Шыла») Цж.Нэру, канчаткова сфармуляваны на канфер. ў Бялградзе ў 1961. Ва ўмовах супрацьстаяння ЗША і СССР прадугледжваў пазбяганне ідэалаг. і паліт. альянсаў з любой са звышдзяржаў.