Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРОЎТ (англ. groat),
англійская сярэбраная манета 14—19 ст. Упершыню выраблены ў 1351 (лігатурная маса 4,57 г), адпавядаў 4 пені. З канца 15 ст. маса манеты бесперапынна змяншалася (у 1-й пал. 19 ст. 1,88 г). У 1856 чаканка гроўта спынена, да 1887 заставаўся ў абарачэнні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХАМА́РКА (Cajamarca),
горад на ПнЗ Перу, на схілах Зах. Кардыльеры, на выш. 2,7—2,8 тыс.м.Адм. ц. дэпартамента Кахамарка. Адзін з гал. цэнтраў дзяржавы інкаў. У 1533 іспанцамі тут быў пакараны смерцю апошні ўладар інкаў Атаўальпа. 93 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Прам-сць: харч., гарбарная, тэкстыльная. Рамесная вытв-сць саламяных капелюшоў, чаканка па серабры. Ун-т. Арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙЦАР (ням. Kreuzer),
дробная нямецкая манета ў 15—19 ст. Выраб яе з серабра пачаўся ў Аўстрыі ў 1458—60. З 16 ст. К. — білонная манета, з 18 ст. — медная. На працягу 16 ст.чаканка К. пашырылася на Пд і часткова на Пн Германіі. У абарачэнні да канца 19 ст. У Рэчы Паспалітай ў 1615—18 для гандлю з Сілезіяй выпускалі трайны К., т. зв. «бём» (ад ням. Böhm грош).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАЙПУ́Р,
горад на Пн Індыі. Адм. ц. штата Раджастхан. Засн. ў 1728. 1458,2 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: баваўняная, гарбарна-абутковая, харч., шкляная, керамічная, эл.-тэхнічная. Маст. промыслы (вытв-сць ювелірных вырабаў і тканін з залатым і сярэбраным аздабленнем, чаканка, разьбярства па слановай косці, мармуры і інш. камянях). Турызм. Ун-т. Цэнтр культуры народа раджастхані. Арх. помнікі 18 ст.: Хава-Махал («Палац Вятроў»), абсерваторыя Джантар-Мантар, палац Чандра-Махал (у ім маст. Музей махараджы Джайпура) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПУЛІ́СТЫ, партыя папулістаў,
партыя фермераў і ч. рабочых ЗША ў канцы 19 ст.Засн. ў маі 1891. Падзяляла прынцыпы папулізму. Праграма: канфіскацыя лішкаў зямлі ў карпарацый і раздача іх пасяленцам; нацыяналізацыя чыгунак, тэлеграфа і тэлефона; неабмежаваная чаканка сярэбраных і залатых манет для забеспячэння «танных грошай»; увядзенне 8-гадзіннага рабочага дня і інш. На прэзідэнцкіх выбарах 1892 іх кандыдат Дж.Б.Уівер набраў больш за 1 млн. галасоў, на выбарах 1896 П. падтрымалі кандыдата Дэмакр. партыі У.Дж.Браяна (прайграў выбары). Неаднароднасць складу партыі П. абумовіла яе няўстойлівасць, да 1900 яна распалася і фактычна спыніла існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ ЛІТАРА́ТАРАў Мінску,
творчы клуб пісьменнікаў Беларусі. Пабудаваны ў 1976 (арх. Ю.Грыгор’еў, В.Шубіна).
Асіметрычны складанай канфігурацыі плана будынак. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя заснавана на кантрасце глухіх паверхняў сцен (крывалінейныя ў плане), абліцаваных светлым туфам, з вузкімі верт. праёмамі, упрыгожанымі вітражамі (маст. У.Стальмашонак) Унутр. планіроўка дакладна размежавана на 2 функцыян. зоны: парадная ўключае на 1-м паверсе вестыбюльную групу памяшканняў, бар, холы, на 2-м — прасторнае фае, глядзельную залу на 336 месцаў, канферэнц-залу, кафэ, кулуары; дзелавая — рабочыя пакоі, кабінеты, б-ку, групу дапаможных памяшканняў. Шэраг асн. і службовых памяшканняў выходзіць ва ўнутр. дворык. У аздабленні інтэр’ераў выкарыстаны прыродны камень, дрэва, чаканка (мастак Ю.Любімаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНУД I ВЯЛІ́КІ (Knud den Store; каля 995—12.11.1035),
кароль Англіі (з 1016), Даніі (з 1018) і Нарвегіі (з 1028). Сын дацкага караля Свена I Вілабародага (п. у 1014), разам з якім з 1013 удзельнічаў у заваяванні Англіі. З 1016 суправіцель на англ. прастоле, замацаваўся як кароль Англіі пасля смерці Эдмунда II Жалезнабокага (1018). Апіраўся ў Англіі на дробных землеўладальнікаў і вышэйшае духавенства (надзяляў апошняе землямі і прывілеямі). У Даніі стаў каралём пасля смерці брата Харальда II; пры ім у краіне склалася асобае войска (ціглід) з прадстаўнікоў найб. знатных сем’яў (зародак мясц. рыцарства), пачалася рэгулярная чаканка манеты. Стаў каралём Нарвегіі, выгнаўшы Олафа II Харальдсана. Створаная К. I вялізная англа-дацка-нарв. дзяржава распалася неўзабаве пасля яго смерці.