Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРВЕ́ЖСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ цёплае паверхневае цячэнне Нарвежскага м., галіна Паўночна-Атлантычнага цячэння. Накіравана на Пн уздоўж берагоў Нарвегіі. Каля 67°паўн. ш. ад яго адгаліноўваецца Нардкапскае цячэнне, якое цячэ ў Баранцава мора; Н.ц. далей на Пн працягваецца як Шпіцбергенскае цячэнне. Т-ра вады 5—7 °C зімой, 10—12 °C летам. Скорасць 0,9—1,8 км/гадз. Салёнасць 34—35‰. Аказвае змякчальны ўплыў на клімат Скандынаўскага п-ва і на гідралагічныя ўмовы ўсх.ч. Нарвежскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІНЕ́ЙСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак., якое праходзіць з З на У у паўн.ч. Гвінейскага заліва. Т-ра вады 23—28 °C. Скорасць зімой 0,4—2,7 км/гадз, летам павялічваецца і Гвінейскае цячэнне становіцца ўсх. працягам Міжпасатнага (Экватарыяльнага) супрацьцячэння, зімой — галіной Канарскага цячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБУЛЕ́НТНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ (ад лац. turbulentus бурны, бязладны),
цячэнне вадкасці ці газу, пры якім асобныя часцінкі рухаюцца неўпарадкавана, па складаных траекторыях. Скорасць, т-ра, ціск і шчыльнасць асяроддзя характарызуюцца пры гэтым хаатычнымі флуктуацыямі. Ад ламінарнага цячэння адрозніваецца інтэнсіўным перамешваннем, цеплаабменам, вял. значэннямі каэф. трэння, размеркаваннем усярэдненай скорасці па сячэнні патоку (пры Т.ц. ў трубцы макс. значэнне скорасці патоку перавышае яе сярэдняе значэнне ў 1,23 раза, пры ламінарным — у 2 разы) і інш.Цячэнне становіцца турбулентным, калі яго Рэйнальдса лік перавышае крытычнае значэнне. У прыродзе і тэхніцы большасць цячэнняў вадкасцей і газаў турбулентныя.
Да арт.Турбулентнае цячэнне. Формы цячэнняў: а — ламінарнае, б — турбулентнае цячэнні.Да арт.Турбулентнае цячэнне. Профіль усярэдненай скорасці: а — пры ламінарным. б — пры турбулентным цячэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАМБІ́КСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне ў Мазамбікскім праліве, у зах.ч. Індыйскага ак.; галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Накіравана на Пд, уздоўж берагоў Афрыкі, дзе пераходзіць у цячэнне Ігольнага Мыса. Скорасць да 2,8 км/гадз (у перыяд з ліст. да крас.). Сярэдняя т-ра вады на паверхні за год да 25 °C.