Фартэпіяна 1/432; 5/178; 6/6, 7; 7/310; 8/456; 9/143; 10/544

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ФАРТЭПІЯ́НА (італьян. fortepiano ад forte гучна + piano ціха),

струнны ўдарна-клавішны муз. інструмент. У пач. 18 ст. з’явілася амаль адначасова ў Італіі, Францыі і Германіі; да 1820-х г. набыло сучасны выгляд. Сучаснае Ф. прадстаўлена ў 2 разнавіднасцях: раяль і піяніна. Мае драўляны корпус з рэзананснай дэкай, чыгунную раму (у раялі размешчана ў гарыз. плоскасці, у піяніна — у верт.), над якой перакрыжавана нацягнуты струны, малаточкавы механізм з двайной рэпетыцыяй, клавіятуру, 2—3 педалі. Храматычны гукарад у дыяпазоне больш за 7 актаў (A2 — a​4 або c​5). Сіла і паўната гучання, выразныя тэхн., дынамічныя і тэмбравыя магчымасці, зручнасць узнаўлення разнастайнай фактуры абумовілі універсальнае прызначэнне Ф. як сольнага, ансамблевага, акампанавальнага, часам і арк. інструмента. Росквіт фп. выканальніцтва — 19—20 ст. На Беларусі Ф. пашырана з канца 18 ст., паступова выцесніўшы клавесін і клавікорд. У 1840—50-я г. паявіліся першыя фп. творы (А.​Абрамовіч). У 1864 у Мінску была адкрыта фп. фабрыка І.​Бяляўскага. У наш час вырабляюць на Барысаўскім прадпрыемстве муз. інструментаў.

Літ.:

Алексеев А. История фортепианного искусства. Ч. 1—2. М., 1962—67;

Бражников М. Фортепиано. М., 1967;

Гл. таксама пры арт. Клавесін.

І.​Дз.​Назіна.

Да арт. Фартэпіяна. Канцэртны раяль.

т. 16, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІЯНІ́НА (італьян. pianino),

гл. ў арт. Фартэпіяна.

т. 12, с. 397

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАЯ́ЛЬ (ад франц. royal каралеўскі),

струнны ўдарна-клавішны муз. інструмент, разнавіднасць фартэпіяна.

т. 13, с. 387

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛАВІРАЎСЦУ́Г (ням. Klavierauszug ад Klavier фартэпіяна + Auszug здабыванне), клавір,

пералажэнне музычна-сцэнічнага твора (пераважна опернага або аратарыяльнага) для спеваў з фартэпіяна. Змяшчае асн. элементы твора: мелодыю, гармонію, рытм. Перакладаюцца толькі галасы аркестра (кожная вак. партыя пішацца на асобным радку). К. карыстаюцца ў працэсе рэпетыцый пры развучванні вак. партый, пры азнаямленні слухачоў з муз. творам. К. наз. таксама пералажэнні опер (з вак. партыямі) для аднаго фп., радзей і пералажэнні арк. і камерных твораў для фп. ў 2, 4 і 8 рук.

т. 8, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.

Засн. ў 1990 у г. Пінск. Рыхтуе выкладчыкаў дзіцячых школ мастацтваў і спецыялістаў для ўстаноў клубнага тыпу. Спецыяльнасці (2000/2001 навуч. г.): нар. творчасць (танец, інструментальная нар. музыка, рэжысура самадз. масавых абрадавых свят); інструментальнае выканальніцтва (баян, акардэон і фартэпіяна); харэаграфія (нар. танец). Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.

т. 12, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРЭ́СЦКІ МУЗЫ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.

Засн. ў 1940 у Брэсце як муз. вучылішча. З 1993 каледж. Спецыяльнасці (1995/96 навуч. г.): нар. інструменты; спевы, струнныя, духавыя і ўдарныя інструменты; тэорыя музыкі; фартэпіяна; хар. дырыжыраванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. Пры каледжы працуюць: дзіцячая муз. школа з прафарыентацыяй (з 1994); хор, аркестры (бел. і рус. нар. інструментаў, духавы, сімфанічны).

Г.​В.​Сегянюк.

т. 3, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮШКЕ́ВІЧ Леанід Пятровіч (н. 4.9.1940, Мінск),

бел. піяніст, педагог. Праф. (1993). Скончыў Бел. кансерваторыю (1962, кл. М.Бергера). З 1962 працуе ў Бел. акадэміі музыкі (у 1981—92 дэкан, у 1985—87 заг. кафедры). Стваральнік уласнага творчага кірунку ў навучанні ігры на фартэпіяна. Вядзе канцэртную дзейнасць. Аўтар прац па праблемах фартэпіяннай музыкі, метад. дапаможнікаў для муз. навуч. устаноў. Сярод вучняў У.Кандрусевіч.

Н.​В.​Сазановіч.

т. 18, кн. 1, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ ЛІЦЭ́Й МАСТА́ЦТВА.

Створаны ў 1962 у Мінску як рэспубліканская школа-інтэрнат па музыцы і выяўл. мастацтве, з 1991 — ліцэй. Мае аддзяленні: музычнае (фартэпіяна, аркестравае, харавое дырыжыраванне; тэрмін навучання 12 гадоў — 1—12-ы класы) і выяўл. мастацтва (жывапіс, скульптура і дэкар.-прыкладное мастацтва; тэрмін навучання 7 гадоў — 5—12-ы класы). Пасля заканчэння выпускнікі атрымліваюць дыплом выкладчыка ў пач. класах агульнаадук. школ і ў студыях.

Н.​В.​Шаранговіч.

т. 2, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІ́НСКАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА МАСТА́ЦТВАЎ.

Засн. ў 1975 у Мінску як Мінскае культ.-асв. вучылішча. З 1990 Мінскае вучылішча мастацтваў і культуры. З 1992 сучасная назва. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч. г.): інструментальнае выкананне (фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, гітара); тэатр. мастацтва (акцёр тэатра лялек); дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (маст. апрацоўка дрэва, кераміка); харавое дырыжыраванне; харэаграфія; харавая музыка (народная); народныя абрады і святы; танец; інструментальная музыка (народная). Прымаюцца асобы з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.

т. 10, с. 411

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)