фартэпія́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фартэпія́на фартэпія́на
Р. фартэпія́на фартэпія́на
Д. фартэпія́на фартэпія́на
В. фартэпія́на фартэпія́на
Т. фартэпія́на фартэпія́на
М. фартэпія́на фартэпія́на

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фартэпія́на, нескл., н.

Клавішны струнны музычны інструмент (раяль ці піяніна).

Іграць на ф.

|| прым. фартэпія́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фартэпія́на нескл., ср. фортепья́но, фортепиа́но;

ігра́ць на ф. — игра́ть на фортепья́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фартэпія́на, нескл., н.

Клавішны струнны музычны інструмент (раяль і піяніна). Піяніст жмурыўся. Нібы жывая істота, уздыхала фартэпіяна. Мікуліч.

[Іт. fortepiano.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фортепья́но муз. фартэпія́на нескл., ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

фартэпія́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фартэпіяна. Фартэпіянныя клавішы. // Звязаны з ігрой на фартэпіяна. Фартэпіянны канцэрт. // Які выконваецца на фартэпіяна, напісаны для выканання на фартэпіяна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клавесі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Даўнейшы клавішна-струнны шчыпковы музычны інструмент, папярэднік фартэпіяна.

|| прым. клавесі́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клаві́р, ‑а, м.

1. Агульная назва струнных клавішных музычных інструментаў (клавікордаў, клавесіна, фартэпіяна і інш.).

2. Пералажэнне якога‑н. ансамблевага, аркестравага або опернага твора для снавання ў суправаджэнні фартэпіяна або для выканання на фартэпіяна.

[Ням. Klavier.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяні́на, нескл., н.

Клавішны музычны інструмент, у якім струны, дэка і механіка размешчаны ў вертыкальнай плоскасці, від фартэпіяна.

|| прым. піяні́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Піяніна ’від фартэпіяна’ (ТСБМ). Праз польск. ці рус. мовы з італ. pianino, замесу piano verticale ’кароткі (вертыкальны) тып музычнага інструмента’, супрацьпастаўлены piano a code, pianoforte ’фартэпіяна’ (Банькоўскі, 2, 540).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)