Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Домелька (р., бас.Усяжа) 10/514
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е ВО́ЗЕРА У Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Гайна, за 13 км на Пн ад г. Смалявічы. Пл. 0,4 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі каля 2,5 км. Пл. вадазбору 6,8 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м. Берагі забалочаныя. Пойма шыр. 100—200 м, забалочаная, пад лесам. Злучана канавай з р.Усяжа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БРАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 25 км на ПнУ ад Мінска, на тэр. зоны адпачынку Раўбічы. Створана на р.Усяжа ў месцы ўпадзення ў яе р. Дубраўка ў 1983. Пл. 3,5 км², даўж. 6,5 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 14 м, аб’ём вады 22,4 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, адпачынку, рыбаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЙНА-БРО́ДНЯ,
балота ў Смалявіцкім і Лагойскім р-нах Мінскай вобл. (у вадазборы р.Гайна і яе прытока Усяжа). Нізіннага (92%) і пераходнага тыпаў. Пл. 5,5 тыс.га, у т. л. ў Смалявіцкім р-не 3,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 4,3 тыс.га. Глыб. торфу да 7 м, сярэдняя 2,8 м. У Смалявіцкім р-не асушаную ч. балота выкарыстоўваюць пад ворыва і сенажаць. У Лагойскім р-не не асушана, занята драбналессем, хмызняком, часткова сенажаццю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАШЫ́ЦКІ ГАРАДО́К,
вадасховішча ў Беларусі, у Мінскім раёне, на р.Усяжа (за 52 км ад вусця), правым прытоку р. Гайна (бас. Дняпра). За 18 км на Пн ад Мінска, каля в. Астрашыцкі Гарадок. Створана ў 1946, рэканструявана ў 1970. Пл. 0,6 км², даўж. 2,2 км, найб. шырыня 0,65 км, найб.глыб. 6,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Пл. вадазбору 114 км². Берагі слаба парэзаныя, складзеныя з пяскоў і супескаў, правы ўзгорысты, левы спадзісты. Сярэдні шматгадовы аб’ём сцёку ў створы плаціны 24,6 млн.м³. Зарастае. Месца адпачынку, на беразе дзіцячы санаторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛЕ́ПЫ,
вёска ў Прылепскім с/с Смалявіцкага р-на Мінскай вобл., на р.Усяжа. Цэнтр калгаса. За 21 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 31 км ад Мінска. 477 ж., 164 двары (2000). Цэхі па вытв-сці макаронных вырабаў, газіраваных напіткаў, дрэваапрацоўчы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. У П. гарадзішча і за 1,5 км на У ад вёскі курганны могільнік (3-я чвэрць 1-га тыс.н.э.). У Вял.Айч. вайну дзейнічала Прылепскае патрыятычнае падполле.