Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЫКО́ЎСКІ Валерый Фёдаравіч (н. 2.8.1934, г. Паўлаўскі Пасад Маскоўскай вобл.),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1963, 1976), лётчык-касманаўт СССР (1963). Скончыў Качынскае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1955), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1968). З 1960 у атрадзе касманаўтаў. 14—19.6.1963 здзейсніў палёт на касм. караблі «Усход-5» адначасова з палётам В.У.Церашковай на касм. караблі «Усход-6», 15—23.9.1976 з У.В.Аксёнавым — на касм. караблі «Саюз-22», 26.8—3.9.1978 з З.Енам (касманаўт б. ГДР) — на караблі «Саюз-31» і арбітальным комплексе «Салют-6» — «Саюз-29». У космасе правёў 20,7 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗА́ХАД—УСХО́Д»,
транс’еўрапейская чыг. магістраль Парыж—Страсбур (Францыя)—Штутгарт—Мюнхен (ФРГ)—Зальцбург—Вена (Аўстрыя)—Будапешт (Венгрыя)—Белград (Югаславія)—Салонікі (Грэцыя). Аб’ядноўвае чыг. сетку 6 краін. Агульная працягласць больш за 2,2 тыс.км. Стыкуецца з чыгункамі Бельгіі, Люксембурга, Швейцарыі, Італіі. Забяспечвае скразныя зносіны паміж партамі Паўночнага і Эгейскага мораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУ́НГЛІ (англ. jungle ад джангал, на мове хіндзі — лес, зараснікі),
дрэвава-хмызняковыя зараснікі ў спалучэнні з высокімі грубасцяблістымі дрэвападобнымі злакамі (гіганцкім бамбукам, цукр. трыснягом, эрпантусам і інш.). Звычайна густыя, месцамі абвітыя ліянамі. Характэрны для вільготных мусонных абласцей тропікаў, пераважна ў Паўд. (Індастан) і Паўд.-Усх. Азіі (Індакітай. Зондскія а-вы); трапляюцца ў пераўвільготненых субтрапічных абласцях (Д. Усход і інш.). Часам Дж. памылкова называюць цяжкапраходныя ўчасткі забалочаных трапічных лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Блізкі Усход 1/165; 2/357; 6/424; 10/184
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЕРАШКО́ВА Валянціна Уладзіміраўна (н. 6.3.1937, с. Масленнікава Тутаеўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт, першая ў свеце жанчына-касманаўт. Герой Сав. Саюза (1963). Лётчык-касманаўт СССР (1963). Ген.-м. авіяцыі (у адстаўцы). Канд.тэхн.н. (1977). Засл. майстар спорту (1963). Бацькі з Беларусі. Скончыла Яраслаўскі тэхнікум лёгкай прам-сці (1960), Ваенна-паветр.інж. акадэмію імя Жукоўскага (1969). У 1962—97 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына. 16—19.6.1963 здзейсніла палёт на касм. караблі (КК) «Усход-6» (групавы палёт з КК «Усход-5», касманаўт В.Ф.Быкоўскі). У космасе правяла 2,95 сут. Залаты медаль імя Цыялкоўскага АНСССР. Імем Ц. названы кратэр на Месяцы і малая планета № 1671 («Чайка»). З 1968 старшыня К-тасав. жанчын, у 1987—92 — Прэзідыума Саюза сав. т-ваў дружбы і культ. сувязей з замежнымі краінамі, з 1994 — Рас. цэнтра міжнар.навук. і культ. супрацоўніцтва пры ўрадзе Рас. Федэрацыі.
Тв.:
Вселенная — открытый океан! М., 1964.
Літ.:
Попов Л.И.;
Касьян И.И., Кузьмичев Н.А. Четверо из космической семьи. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ СА́НТЫС (De Santis) Джузепе (н. 11.2.1917, г. Фонды, Італія),
італьянскі кінарэжысёр. Скончыў Рымскі ун-т (1939), вучыўся ў Рымскім кінацэнтры. У яго творчасці неарэалістычныя тэндэнцыі сац. драм «Трагічнае паляванне» (1947), «Горкі рыс» (1949), «Няма міру пад алівамі» (1950) па-мастацку пераканаўча раскрыліся ў фільме «Рым, 11 гадзін» (1952). Сярод інш. фільмаў: «Дайце мужа Ганне Дзакеа» (1953, у пракаце «Страчаныя мроі»), «Яны ішлі на Усход» (1964, сав.-італьян.), «Цэнны спецыяліст з забяспечанай будучыняй» (1972). У лепшых фільмах страснасць, рамантычная прыўзнятасць спалучаюцца з каларытнымі замалёўкамі нар. жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УСХО́Д»,
1) серыя сав. аднамесных касм. караблёў (КК) для палётаў па каляземнай арбіце. Прызначаліся для вывучэння ўздзеяння ўмоў арбітальнага палёту на арганізм чалавека, праверкі прынцыпаў пабудовы КК, адпрацоўкі іх канструкцый і сістэм. Створаны пад кіраўніцтвам С.П.Каралёва.
КК «У.» складаліся са сферычнага спускальнага апарата, які адначасова з’яўляўся кабінай касманаўта, і прыборнага адсека з бартавой апаратурай і тармазной рухальнай устаноўкай. Маса да 4,73 т; макс. дасягнутая працягласць пілатуемага палёту 5 сут. Пасля выпрабавальных (беспілотных) палётаў выведзены на арбіту ШСЗ6 пілатуемых КК «У.» (1961—63). Упершыню ажыццёўлены палёты: чалавека ў космас (Ю.А.Гагарын, 1961), групавы 2 КК (А.Р.Нікалаеў, П.Р.Паповіч; 1962), жанчыны-касманаўта (В.У.Церашкова, 1963).
2) Сав. 3-ступеньчатыя ракеты-носьбіты (РН) для вывядзення касм. апаратаў на арбіту ШСЗ. Стартавая маса 287 т, макс. маса карыснага грузу 4730 кг. Першы запуск РН «У.» з 1-м ШСЗ — 4.10.1957. Пры дапамозе РН «У.» выводзіліся ў космас КК «У.», першыя касм. апараты серыі «Месяц», некаторыя ШСЗ серыі «Космас» і інш. Выкарыстоўваліся каля 30 гадоў (запускі з касмадромаў Байканур і Плясецк).
У.С.Ларыёнаў.
«Усход»: а — касмічны карабель: 1 — спускальны апарат; 2 — прыборны адсек; 3 — апошняя ступень ракеты-носьбіта; б — 3-ступеньчатая ракета-носьбіт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́Н-КАЛА́,
гарадзішча старажытнага горада Байлакана (за 15 км ад горада Байлаган) у Азербайджане. Горад пабудаваны на мяжы 5—6 стагоддзяў недалёка ад сутокаў Куры і Аракса як апорны пункт дзяржавы Сасанідаў на гандл. шляху з Закаўказзя на Блізкі Усход. Раскопкамі выяўлены рэшткі першапачатковай прамавугольнай крэпасці. Яе сцены даўжынёй 2,5 км змураваны з буйной сырцовай цэглы (пазней абкладзены абпаленай цэглай), у 11—13 стагоддзях захаваліся толькі ў паўднёва-ўсходняй частцы крэпасці (даўжынёй 1,5 км). Раскапаны рэшткі больш як 30 крапасных вежаў, багатых гарадскіх жытлаў, жылыя і рамесніцкія кварталы. У 1221 крэпасць разбурана мангольскім войскам.