Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НІНГЕМ ((Cunningham) Уолтэр) (н. 16.3.1932, г. Крэстан, ЗША),
касманаўт ЗША. Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Лос-Анджэлесе (1960). З 1951 у ВМС ЗША. У 1964—71 у групе касманаўтаў НАСА. 11—22.10.1968 з У.Шырам і Д.Эйзелам здзейсніў касм. палёт на караблі «Апалон-7» (праводзілася першае лётнае выпрабаванне асн. блока «Апалона»). Кіраваў групай касманаўтаў па праграме «Скайлэб». Правёў у космасе 10,83 сут (163 абароты вакол Зямлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙТС ((Bates) Генры Уолтэр) (8.2.1825, г. Лестэр, Вялікабрытанія — 16.2.1892),
англійскі прыродазнавец і падарожнік. У 1848—58 разам з А.Р.Уолесам у Бразіліі сабраў калекцыю насякомых — больш за 14,7 тыс. відаў, у т. л. 800 раней невядомых навуцы. Адкрыў і растлумачыў з’яву мімікрыі ў матылёў даліны р. Амазонка (1862). Выпадак падабенства ядомага насякомага да неядомага наз. бейцаўскай мімікрыяй. Чл. Каралеўскага геагр.т-ва (з 1881).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛБЕРТ ((Gilbert) Уолтэр) (н. 21.3.1932, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі і малекулярнай біялогіі. Чл. Нацыянальнай АН ЗША (1968). Скончыў Гарвардскі ун-т (1953). З 1953 у Кембрыджскім (Вялікабрытанія), з 1957 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па метадах устанаўлення першаснай структуры дэзоксірыбануклеінавай кіслаты (ДНК), вывучэнні механізму спецыфічнага ўзаемадзеяння бялкоў і ДНК. Здзейсніў кланіраванне гена, які кадзіруе сінтэз інсуліну, і ўвядзенне яго ў геном бактэрый. Нобелеўская прэмія 1980.
амерыканскі фізік. Адзін са стваральнікаў атамнай бомбы. Чл.Нац.АН (1947). Скончыў Чыкагскі ун-т (1932). З 1936 у Каліфарнійскім ун-це (з 1945 праф.), у 1954—59 і 1976—78 нам. дырэктара Радыяцыйнай лабараторыі імя Э.Лоўрэнса (г. Берклі). Навук. працы па ат. ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц, паскаральнай тэхніцы і радыёлакацыі. Адкрыў новы від радыеактыўнага ператварэння — электронны захоп (1938), пабудаваў першую пузырковую камеру, адкрыў (разам з інш.) многія рэзанансы. Нобелеўская прэмія 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́КЕРТ ((Sickert) Уолтэр Рычард) (31.5.1860, г. Мюнхен, Германія — 22.1.1942),
англійскі жывапісец і графік; адзін з вядучых майстроў англ.імпрэсіянізму. З 1868 жыў у Вялікабрытаніі. Вучыўся ў маст. каледжы Слейда (з 1881). Зазнаў уплыў Дж.Уістлера, Э.Дэга. Заснавальнік «Новага англійскага мастацкага клуба» (1885—86). З 1928 прэзідэнт Каралеўскага т-вабрыт. мастакоў. Яго дакладным па назіраннях пейзажам Лондана і Венецыі, партрэтам, інтэр’ерам жылых памяшканняў і мюзік-холаў уласцівы гучнасць колеру і празрыстасць, меланхалічнасць настрою. Сярод твораў: «Царква Сен-Жак» (каля 1890), «Сан-Марка. Венецыя» (1895—96), «П’яцэта» (каля 1901), «Жанчына ў гандоле» (1905), «Нуда» (1913—14), «Тэатр Новага Бедфарда» (1915—16).