ТЫЧЫ́НА Анатоль Мікалаевіч (11.5.1897, в. Грузджай Шаўляйскага пав., Літва — 22.12.1986),
бел. графік, адзін з заснавальнікаў бел. кніжнай графікі. Працаваў у розных графічных тэхніках, пераважна ў каляровай лінагравюры, а таксама ў алейным жывапісе. У пошуках нац. стылю афармлення звяртаўся да традыцый нар. мастацтва: вокладкі кніг «Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі» (1925), «Магіла льва» Я.Купалы, «Чалавек ідзе» Я.Маўра (абедзве 1927). Лепшым яго творам уласцівы паэтычнасць, тонкі лірызм, дасканалы малюнак, багацце тэхн. прыёмаў: «На электрастанцыі» (1925), «Мінск. Савецкая вуліца» (1940), «Разбураны Мінск» (1945), «Аднаўленне Мінска» (1948), «На рацэ Сож» (1960), «900 гадоў Мінску» (1967), «Архітэктурны помнік 18 ст.» (1971), «На возеры» (1976), «Я.Купала ў камунараў Палесся» (1981), «М.Багдановіч у Ялце» (1982), «На дзіцячай чыгунцы», «Зона адпачынку (Зялёны Луг)», «Праспект Леніна (Усход 1)» (усе 1984). Майстар экслібрыса: М.Шчакаціхіна (1926), А.Мальдзіса (1971) і інш.
Літ.:
Шлюбскі А. Exlibris’ы А.Тычыны. Мн., 1928;
А.М.Тычына / Аўтар тэксту П.Герасімовіч. Мн., 1961;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЧЫ́НА Паўло Рыгоравіч (27.1.1891, с. Пяскі Бабровіцкага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна — 16.9.1967),
украінскі паэт, дзярж. і грамадскі дзеяч. Акад.АН Украіны (1929), чл.-кар.Балг.АН (1947). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1917). У 1936—39 і 1940—43 дырэктар Ін-та ўкр. л-ры АН Украіны. У 1943—48 міністр асветы Украіны. Друкаваўся з 1912. Першы зб. «Сонечныя кларнеты» (1918). Шырокі эпічны план у паэме «Шабля Катоўскага» (1938), драм. паэме «Шаўчэнка і Чарнышэўскі» (1939). У зб. «Перамагаць і жыць» (1942), паэме «Пахаванне сябра» (1943) — гераізм людзей у Вял.Айч. вайну. Аўтар зб-каў «Плуг», «Замест санетаў і актаў» (абодва 1920), «Вецер з Украіны» (1924), «Пачуццё сям’і адзінай» (1938, Дзярж. прэмія СССР 1941), «Сталь і пяшчота» (1941), «І расці, і дзейнічаць» (1949), «Магутнасць нам дадзена» (1953), «Мы — сумленне чалавецтва» (1957), «Расці, цудоўны свет» (1960). Паэзіі ўласцівы багацце рытмікі, сувязь з укр. песеннасцю. На працягу многіх гадоў Т. звязвала творчая дружба з Я.Купалам і Я.Коласам. Пераклаў асобныя творы Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, К.Чорнага, П.Броўкі, М.Танка, П.Панчанкі. На бел. мову яго творы перакладалі М.Аўрамчык, Броўка, А.Вялюгін, Х.Жычка, Я.Колас, М.Танк і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1962.
Тв.:
Бел.пер. — Выбр. творы. Мн., 1954;
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. М., 1971.
Літ.:
Ахрыменка П. Паўло Тычына і Беларусь // Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫЧЫ́НА Міхась (Міхаіл Аляксандравіч; н. 10.2.1943, пас. Ленінскі Алданскага р-на, Якуція),
бел. літаратуразнавец, крытык, пісьменнік. Д-рфілал.н. (2001). Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1964). Настаўнічаў. З 1970 у Ін-це л-ры імя Я.Купалы Нац.АН Беларусі (з 1995 заг. аддзела). Друкуецца з 1963 (вершы), як крытык і літ.-знавец з 1970. Даследуе праблемы маст. мыслення, творчай індывідуальнасці, нац. характару, традыцый і наватарства, ролю фальклору ў абнаўленні сучаснай бел. л-ры: кн. «Кузьма Чорны: Эвалюцыя мастацкага мыслення» (1973), «Магчымасці рэалізму: Прычыннасць і гістарызм» (з В.Жураўлёвым, 1982), «Карані і крона: фальклор і нацыянальная спецыфіка літаратуры» (1991), зб-кі крытычных артыкулаў «Змена квадры» (1983), «Час прозы» (1988) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), «Гісторыі беларускай літаратуры. XX ст.» т. 1—4, 1999—2002) і інш. Прозе Т. (кн. «Дажынкі», 1979) уласцівы аўтабіяграфічнасць, тонкі псіхалагізм, глыбокі лірызм, гумар. Аўтар аповесці пра К.Чорнага «Вяртанне» (1984). Перакладае з рус. і бел. моў.
Тв.:
Народ и война: Нац. характер как объект изображения: Опыт ист.-типол. анализа бел. воен. прозы. Мн., 1985;
Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999;
Карані і крона: Фальклор і літаратура. 2 выд.Мн.,2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тычына М. 11/227; 12/442
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тычына Р. Л. 8/158
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тычына А. М. 3/576—577 (укл.); 9/233; 10/495; 11/148; 12/610, 614
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тычына П. Р. 2/405; 3/220, 415; 4/222; 6/54; 7/9, 359; 9/390, 426, 585; 10/227, 365, 451, 452; 11/585; 12/576
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАРТ»,
саюз пралетарскіх пісьменнікаў Украіны ў 1923—25 (мясц. філіі існавалі да 1927). Уваходзілі В.Блакітны, І.Ле, І.Мікітэнка, У.Сасюра, П.Тычына і інш. Меў філіі: тэатральны «Гурт» (група дзеячаў рабочага т-ра), заакіянскі «Гурт» (саюз пралетарскіх укр. пісьменнікаў ЗША і Канады, 1924—29). Друкаваны орган — альманах «Гарт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА БІБЛІЯФІ́ЛАЎ.
Існавала ў 1926—29 у БССР. Члены праўлення: М.М.Шчакаціхін (старшыня), М.І.Каспяровіч (сакратар), В.Ф.Вольскі, А.М.Тычына і Б.І.Эпімах-Шыпіла. У 1928 т-ва выдала кнігу А.Шлюбскага «Exlibris’ы А.Тычыны», у прадмове да якой ёсць звесткі пра бел. бібліяфілаў і экслібрысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ГА-МАДЖО́РЭ (італьян. Lago Maggiore літар.вял. возера), Вербана,
возера ў Італіі і Швейцарыі паміж адгор’ямі Лепанцінскіх Альпаў. Пл. 212 км², даўж. 62,5 км, глыб. да 372 м. Размешчана ў тэктанічнай міжгорнай катлавіне на выш. 194 м. Берагі высокія, абрывістыя. Падпруджана стараж. марэнай. Праз возера працякае суднаходная р.Тычына, левы прыток р. По. Суднаходства, рыбалоўства. Турызм. Клімат. курорты: Лакарна, Аскана і інш. (Швейцарыя), Канобіо, Інтра і інш. (Італія).