Трынаццаты з’езд ВЛКСМ 10/503
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Трынаццаты з’езд КП(б)Б 5/325; 10/308; 12/203
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Трынаццаты з’езд ЛКСМБ 6/329; 12/251
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Трынаццаты з’езд РКП(б) 1/82; 5/347, 352; 10/292, 308—309
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.
Адбыўся 30.5—12.6.1930 у Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі арг-цыямі; 39 256 чл. і канд. у чл. КП(б)Б). Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК ВКП(б) (Дз.З.Мануільскі), ЦКК ВКП(б) (М.А.Трылісер); паліт. справаздача ЦК КП(б)Б (К.В.Гей); арганізац. справаздача ЦК КП(б)Б (І.А.Васілевіч); справаздача ЦКК КП(б)Б (А.Я.Калнін); даклады аб ходзе выканання 5-гадовага плана развіцця прам-сці (К.Ф.Бенек); аб калгасным руху і ўздыме сельскай гаспадаркі (М.М.Галадзед); аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд (І.П.Рыжоў); выбары кіруючых органаў партыі. З’езд прапанаваў ЦК і парт. арг-цыям: працягваць курс на індустрыялізацыю; умацоўваць калгасы і няўхільна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным буд-ве; аднавіць разбураную нізавую сетку с.-г. кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння прац. насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харч. рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як гал. небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нац. пытанні. Асаблівы акцэнт з’езд зрабіў на вынікі ідэолага-паліт. кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі—чэрв. 1929 камісіяй ЦКК ВКП(б) на чале з У.П.Затонскім практыкі нац. работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць бел. нацыянал-дэмакратызм як гал.небяспеку для партыі. З’езд выбраў ЦК КП(б)Б з 112 чл. і 62 канд., ЦКК КП(б)Б з 89 чл., Цэнтр. рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.
Літ.:
XIII з’езд Камуністычнай партыі (6.) Беларусі: Стэнагр. справаздача, 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г. Мн., 1931;
Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. Мн., 1984.
Р.П.Платонаў.
т. 15, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСКАНДЭ́Р Фазіль Абдулавіч (н. 6.3.1929, г. Сухумі, Абхазія),
абхазскі пісьменнік. Піша на рус. мове. Скончыў Літ. ін-т імя Горкага (1954). Друкуецца з 1952. Зб-кі вершаў «Горныя сцежкі» (1957), «Дабрата зямлі» (1959), «Зялёны дождж» (1960), «Маладосць мора» (1964), «Летні лес» (1969) і інш., апавяданняў «Забаронены плод» і «Трынаццаты подзвіг Геракла» (абодва 1966). Аўтар сатыр. аповесцей «Сузор’е Казлатура» (1966), «Рэмзік» (1974), «Марскі скарпіён» (1976), «Трусы і ўдавы» (1987), рамана «Чалавек і яго наваколле» (1993). Аўтабіягр. раман «Сандро з Чэгема» (поўнае выд. 1989, Дзярж. прэмія СССР 1989) прасякнуты лірызмам і гумарам, прысвяціў жыццю і гіст. лёсу абх. народа, з цеплынёй расказаў пра своеасаблівасці нац. характару. На бел. мову асобныя творы пераклала Л.Салавей.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—6. Харьков, 1997;
Бел. пер. — Крыварукі: Апавяданне // Братэрства, 83. Мн., 1983.
С.Ф.Кузьміна.
т. 7, с. 330
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙДЗЁНАЎ (сапр. Аляксееў) Сяргей Аляксандравіч
(26.9.1868, г. Казань, Расія — 5.12.1922),
рускі драматург. Скончыў Муз.-драм. вучылішча пры Маскоўскім філарманічным т-ве (1889). У 1889—93 акцёр на правінцыяльнай сцэне. У першай п’есе на аўтабіягр. аснове «Дзеці Ванюшына» (паст. 1901) карціна расколу ў асяроддзі рас. купецтва, выкліканага развіццём капіталіст. адносін. У п’есах «Нумар трынаццаты» (1903), «Аўдоціна жыццё» (паст. 1904), «Сцены» (1907), «Раман цёці Ані» (1912), «Работніца» (1915) і інш. паказаў маральную раз’яднанасць людзей у капіталіст. грамадстве. Аўтар п’есы пра рэвалюцыю 1905 «Масква: Сцэны з маскоўскага жыцця 1905 г.» (нап. 1921). Яго драматургіі ўласцівы імкненне ўвасабляць сац. праблемы ў форме інтымнай псіхал. драмы, дынамічнасць у развіцці канфлікту, тонкасць і лаканізм псіхал. характарыстык. П’еса «Дзеці Ванюшына» пастаўлена ў Бел. дзярж. т-ры імя Я.Коласа (1938), Гродзенскім абл. драм. т-ры (1948), Рускім дзярж. драм. т-ры Беларусі (1948 і 1971).
Тв.:
Дети Ванюшина. М., 1955.
Літ.:
Чернышев А.А. Путь драматурга: С.А.Найденов. М., 1977.
т. 11, с. 129
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)