трына́ццаты

лічэбнік, парадкавы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. трына́ццаты трына́ццатая трына́ццатае трына́ццатыя
Р. трына́ццатага трына́ццатай
трына́ццатае
трына́ццатага трына́ццатых
Д. трына́ццатаму трына́ццатай трына́ццатаму трына́ццатым
В. трына́ццатага (адуш.)
трына́ццаты (неадуш.)
трына́ццатую трына́ццатае трына́ццатых (адуш.)
трына́ццатыя (неадуш.)
Т. трына́ццатым трына́ццатай
трына́ццатаю
трына́ццатым трына́ццатымі
М. трына́ццатым трына́ццатай трына́ццатым трына́ццатых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

трына́ццаты трина́дцатый;

○ ~тая зарпла́та — трина́дцатая зарпла́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трына́ццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да трынаццаць. Трынаццатая гадзіна. Трынаццаты кіламетр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трына́ццаты ліч. der dréizehnte …, der Dréizehnte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трына́ццаць, -і, ліч. кольк. Лік і колькасць 13.

|| парадк. трына́ццаты, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Трынаццаты з’езд ВЛКСМ 10/503

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трынаццаты з’езд КП(б)Б 5/325; 10/308; 12/203

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трынаццаты з’езд ЛКСМБ 6/329; 12/251

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Трынаццаты з’езд РКП(б) 1/82; 5/347, 352; 10/292, 308—309

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫНА́ЦЦАТЫ З’ЕЗД КП(б)Б.

Адбыўся 30.5—12.6.1930 у Мінску. Прысутнічала 356 дэлегатаў з рашаючым і 286 з дарадчым голасам ад 46 805 чл. і канд. у чл. партыі [разам з вайсковымі арг-цыямі; 39 256 чл. і канд. у чл. КП(б)Б). Парадак дня: даклады аб рабоце ЦК ВКП(б) (Дз.​З.​Мануільскі), ЦКК ВКП(б) (М.​А.​Трылісер); паліт. справаздача ЦК КП(б)Б (К.​В.​Гей); арганізац. справаздача ЦК КП(б)Б (І.​А.​Васілевіч); справаздача ЦКК КП(б)Б (А.​Я.​Калнін); даклады аб ходзе выканання 5-гадовага плана развіцця прам-сці (К.​Ф.​Бенек); аб калгасным руху і ўздыме сельскай гаспадаркі (М.​М.​Галадзед); аб задачах прафсаюзаў у рэканструкцыйны перыяд (І.​П.​Рыжоў); выбары кіруючых органаў партыі. З’езд прапанаваў ЦК і парт. арг-цыям: працягваць курс на індустрыялізацыю; умацоўваць калгасы і няўхільна павялічваць іх колькасць; выпраўляць памылкі і скрыўленні, дапушчаныя ў калгасным буд-ве; аднавіць разбураную нізавую сетку с.-г. кааперацыі; знайсці дадатковыя крыніцы забеспячэння прац. насельніцтва прадуктамі харчавання і рацыянальна выкарыстоўваць харч. рэсурсы. Умовамі паспяховага выканання намечанага курсу павінны былі стаць «бязлітасная барацьба» супраць правага апартунізму як гал. небяспекі на тым этапе развіцця, «левых» трацкісцкіх перагібаў, прымірэнства, усякіх ваганняў у нац. пытанні. Асаблівы акцэнт з’езд зрабіў на вынікі ідэолага-паліт. кампаніі супраць нацыянал-дэмакратызму і правага ўхілу, якая разгарнулася пасля праверкі ў маі—чэрв. 1929 камісіяй ЦКК ВКП(б) на чале з У.​П.​Затонскім практыкі нац. работы ў БССР. Многія дэлегаты ў сваіх прамовах заяўлялі, што настаў час разглядаць бел. нацыянал-дэмакратызм як гал.небяспеку для партыі. З’езд выбраў ЦК КП(б)Б з 112 чл. і 62 канд., ЦКК КП(б)Б з 89 чл., Цэнтр. рэвіз. камісію КП(б)Б з 9 чл.

Літ.:

XIII з’езд Камуністычнай партыі (6.) Беларусі: Стэнагр. справаздача, 30 мая — 12 чэрвеня 1930 г. Мн., 1931;

Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Т. 2. 1928—1932. Мн., 1984.

Р.​П.​Платонаў.

т. 15, с. 548

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)